Прыбу́цца ’абуцца’ (даўг., Сл. ПЗБ). Рэгіянальны словаўтваральны карэлят да абу́цца (гл.), створаны на яго базе з адценнем значэння некаторай непаўнаты (незавершанасці) дзеяння. Параўн. рус. смал. прибу́ть ’абуць’, прибу́тый ’абуты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпу́тнік, трыпу́тнік ’падарожнік, Plantago major, Plantago lanceolata’ (Мядзв., Яруш.). Рус. припу́тник, укр. при́путень ’тс’. Дэрыват ад прыметніка *прыпу́тны ’той, які расце пры дарозе’. Да пуць (гл.). Параўн. трыпу́тнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстра́ць ’прысохнуць, прыстаць; прыстаць, прычапіцца’ (Юрч.), параўн. рус. дыял. пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’, укр. пристрі́ти ’сурочыць’. Гл. прыстрэ́ч, на семантыку магло паўплываць збліжэнне з прыста́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустацве́т ’кветка без завязі’ (ТСБМ, Варл., Бяльк., Цых., Сл. ПЗБ), пустоцве́т ’тс’ (ТС), параўн. рус. пустоцве́т, дыял. пустокве́т ’тс’, укр. пусто́цвіт ’тс’. Ад пусты́ ’бясплодны’ і цвет (квет) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піяніна ’від фартэпіяна’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pianino, замесу piano verticale ’кароткі (вертыкальны) тып музычнага інструмента’, супрацьпастаўлены piano a code, pianoforte ’фартэпіяна’ (Банькоўскі, 2, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгану́ць ’разгадаць’ (лях., Сл. ПЗБ), рус. дыял. (сіб., вяц., ярасл.) разгану́ть ’разгадаць’. У выніку спрашчэння групы дн > н, параўн. загану́ць ’загадаць (загадку)’; адгану́ць ’адгадаць’ (Скарбы), параўн. адга́ніць ’адгадаць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расфуфы́ра ’краля, модная, модніца’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.). Да фуфырыцца ’надувацца’, магчыма, запазычанага з рус. фуфыриться ’тс’, паводле Фасмера (3, 212), анаматапеічнага паходжання, якое перакладаецца як надыма́цца (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спалаць ’анатаміраванне трупа’ (Байк. і Некр.). Да раз‑/рос‑ і поць (гл.), якое з прасл. *polъtь > укр. півть, пілть, рус. по́лоть, полть ’палавіна тушы свінні ці барана’. Гл. распалтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сшук, росшукі ’следчыя і аператыўныя дзеянні з мэтай выявіць злачынца, украдзеную маёмасць і да т. п.’ (ТСБМ). Калька з рус. розыск (< роз- + иска́ть = шука́ць) пры ад’ідэацыі польск. poszukiwania ’пошукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэме́ннік1 ’кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.

Рэме́ннік2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)