расійскі інжынер-вынаходнік у галіне электратэхнікі. Скончыў Дармштацкае вышэйшае тэхн. вучылішча (1884, Германія). Працаваў на электратэхн. з-дах у Германіі. Стварыў асн. часткі сістэмы трохфазнага току: генератар з вярчальным магнітным полем (1888), асінхронны электрарухавік (1889), трансфарматар (1890), сканструяваў фазометр, дзельнік напружання, пускавыя рэастаты і інш. электравымяральныя прылады. Упершыню ажыццявіў перадачу эл. энергіі трохфазнага пераменнага току на адлегласць (каля 170 км; 1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ВІЧ (Васіль Яўхімавіч) (1872, г. Курск, Расія — 16.11.1936),
украінскі гісторык, археолаг. Скончыў Кіеўскі ун-т. З 1902 праф. Харкаўскага, з 1907 Кіеўскага ун-таў. Працаваў у археал. экспедыцыях на Полаччыне, Падзвінні, даследаваў стаянку каменнага веку каляв. Кісцяні Рагачоўскага р-на. У працах «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV ст.» (1896) і «Шляхі зносін Полацкай зямлі да канца XIV ст.» (1898) абгрунтаваў правамернасць назвы «Полацкая зямля», на матэрыялах археал. даследаванняў паказаў яе гіст. ролю, ваен. і эканам. стабільнасць. Аўтар прац па нумізматыцы, сфрагістыцы, фальклоры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЦКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. на левым беразе р. Прыпяць. Парк пейзажнага тыпу. Пл.каля 8 га. Кампазіцыйным цэнтрам быў сядзібны дом (разбураны ў Вял.Айч. вайну).
Паркавы фасад дома быў арыентаваны ў бок ракі, перад ім — партэр у выглядзе эліпса. У парку раслі унікальныя для Беларусі экзэмпляры платана клёналістага, піхтаў сіб. і бальзамічнай (загінулі ў вайну). Захаваліся хвоя веймутава, елка чырвоная, дуб чырвоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎБЛІ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,64 км², даўж.каля 4 км. найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 25,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 12 км. Пл. вадазбору 13,1 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, месцамі выш. да 1 м, абразійныя. Зарастае слаба. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Акунёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (Прызначаны для выхавання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 4511 Д.у.) (444,3 тыс. дзяцей),
у т. л. 3875 устаноў агульнага тыпу (яслі, дзіцячыя сады, яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсуючых для дзяцей з адхіленнямі ў псіхафіз. развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў рабоце, 3 цэнтры развіцця дзіцяці; 54,1 тыс.пед. работнікаў, у т. л. 42,1 тыс. выхавацеляў, каля 5 тыс.муз. кіраўнікоў, 974 лагапеды, 993 кіраўнікі фіз. культуры, 87 настаўнікаў замежнай мовы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне і навучанне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭНТЫЛЕ́СКІ ((Gentileschi) Арацыо) (сапр.Ломі; Lomi; хрышчаны 9.7.1563, г. Піза, Італія — 7.2.1638),
італьянскі жывапісец; адзін з прадстаўнікоў італьян.караваджызму. Брат і вучань мастака-маньерыста А.Ломі. З 1576 працаваў у Рыме, а таксама ў Генуі, Турыне, Парыжы, з 1626 — у Лондане, пры двары Карла I. Творам Дж. (у якіх выразна адчуваецца ўплыў ранняй творчасці М.Караваджа) уласцівы лірычная сузіральнасць, свабода кампазіцыйных рашэнняў, тонкасць святлоценявых пераходаў і вытанчанасць светлавога каларыту («Св. Цэцылія»; «Благавешчанне», 1621—23; «Лютністка» і інш.).
А.Джэнтылескі. Давід з галавой Галіяфа. Каля 1610.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МБА (Мар’ян) (парт.псеўд. Я н ; каля 1885 — люты 1921),
рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1906 чл.РСДРП. За рэв. дзейнасць зняволены ў турму. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. У жн. 1919 пакінуты ЦК КП(б)ЛіБ для падп. работы ў Мінску, акупіраваным польск. войскамі. Адзін з кіраўнікоў Мінскага падп.к-та КП(б)ЛіБ, вёў работу па арганізацыі камуніст. ячэек і партыз. атрадаў у Мінскай губ. 3 крас. 1920 на падп. рабоце ў Вільні. У канцы 1920 арыштаваны. Памёр у лагеры для інтэрніраваных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МІНЕЦ,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 4 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,31 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 24 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, параслі лесам. У паўд. плёсе 2 астравы агульнай пл. 2 га. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. У возера ўпадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Доўгі Дземінец і з возера без назвы; на Пн выцякае ручай у воз. Ваўчо.
нямецкі драматург, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Працаваў у прыдворных т-рах Штутгарта (з 1846), для якога напісаў шматлікія пралогі, п’есу «Дом Берневельт» (1850), Мюнхена (кіраўнік з 1851), дзе ставіў п’есы І.В.Гётэ, Ф.Шылера, Г.Э.Лесінга з удзелам буйнейшых тагачасных акцёраў, Веймара (кіраўнік з 1857), дзе паставіў шэраг п’ес У.Шэкспіра. З 1867 дырэктар опернага т-ра, з 1870 — «Бургтэатра» ў Вене. Дзейнасць Дз. значна паўплывала на развіццё ням. і аўстр.т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ГІЛІ,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Вузлянка, за 7 км на ПнУ ад г.п. Мядзел. Пл. 1,37 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 1,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 1 м (на Пн да 7 м), параслі хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўн. берага — пяском. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м. З возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.