Манта́чка ’мянташка’ (нараўл., браг., Мат. Гом.), манта́шка ’тс’ (Растарг., Ян.). Укр., рус. бран., кур. манта́чка ’тс’. Да мянта́шка (гл.). Сюды ж манта́чыць ’мянціць’, ’вастрыць касу’ (нараўл., Мат. Гом., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Масіню́рына, полац. мъстю́рына мая! — лашчыць кошку, кацянё (Нар. лекс.). Да ⁺масенькі. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., валаг., каст., вяц. ма́сенький ’вельмі маленькі’, перм. ма́си‑ма́си‑ма́сенькі — падзыўное для авечак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масі́ў ’горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы’, ’вялікая прастора, аднародная паводле якіх-небудзь прыкмет’ (ТСБМ). З польск. або з рус., у якія з франц. massif ’цяжкавагавы’ (SWO, 458; Лёхін, 428).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маткі́, ма́ткі, моткі́ ’жаночыя каноплі, у якіх ёсць насенне’ (Янк. 1, Уладз., ТС, Ян.; лід., Сцяшк. Сл.). Рус. кур. матка ’жаночыя каноплі’. Да ма́тка 1. Гл. таксама мацяркі́ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матраб’я́нка ’мясны фарш’ (рэч., Мат. Гом.). Відавочна, з польск. wątrobianka, якое на Палессі азначала ’зельц’, ’страўнік жывёлы, тоўстая кішка, начыненая свінымі вантробамі’. Мена в > м (параўн. рус. ватрушка — матрушка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меркаце́ць ’мармытаць’ (Бяльк.), міркітаць ’тс’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. миркота́ти, миркати, моркоті́ти, рус. моркота́ть, польск. morkotać ’тс’. Паўн.-слав. гукапераймальнае ўтварэнне mьrk‑/mъrk‑. Параўн. таксама меркітава́ць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Метуша́цца ’мітусіцца’ (ТС). Укр. метуши́ться, рус. метуситься ’тс’, чэш. metošiti se, metášiti se metešiti se ’кідацца’, ’ляцець хуткімі крокамі’. Да мята́ць 1 (гл.), мята́цца з нарашчэннем асновы ‑уш‑/‑ус‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Монька, моня ’малако’ (дзіц.) (Растарг.; мазыр., Жыв. сл.). З монё, молё ’тс’ (Клім., Лучыц-Федарэц). Рус. кур., херс. мо́ня. Ласкальныя словы да малако (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 651.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)