СЕРАДА́ (Валерый Сцяпанавіч) (5.12.1936, в. Акрыёны Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.6.1997),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1987). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). У 1978—97 заг. кафедры Бел.пед. ун-та. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах развіцця нар. гаспадаркі, удасканальвання вытв. адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.
Тв.:
Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика). Мн., 1975 (разам з М.І.Базылевым);
Научно-технический прогресс и качество промышленной продукции. Мн., 1978;
Резервы развития народного хозяйства. Мн., 1986;
Экономический словарь-справочник. Мн., 1989 (разам з М.А.Кушыным, І.С.Святліцкім);
Эканамічная тэорыя. Ч. 1—3. Мн., 1994;
Экономика для всех: вопр. и размышления. Вып. 1. Мн, 1995;
Экономика и управление в сфере образования. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адлюстрава́ннеср.
1. отраже́ние;
2. отображе́ние, изображе́ние, отраже́ние;
3. выраже́ние; отраже́ние;
1-3 см. адлюстрава́ць 1-3;
4. (на гладкой блестящей поверхности) отраже́ние;
5. (отображённое явление) отображе́ние;
6.филос. отраже́ние, отображе́ние;
тэо́рыя ~ння — тео́рия отраже́ния;
7. (эпохи, общества) отраже́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бабуві́зм
[фр. babouvisme, ад G. Babeuf = прозвішча фр. камуніста-утапіста (1760—1797)]
філасофская тэорыя утапічна-камуністычнага кірунку, распрацаваная ў канцы 18 ст. у Францыі Г. Бабёфам, паводле якой сацыяльнай роўнасці можна дасягнуць шляхам рэвалюцыйнага перавароту сіламі змоўніцкай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вучэ́нне, ‑я, н.
1. Авалодванне ведамі, навыкамі, уменнем. Паўтарэнне — маці вучэння.Прыказка.// Вучоба, заняткі. [Люба:] — Змалку, з першага ж году вучэння, я меруся стаць за настаўніцу.Мурашка.Васіль адкрыта ўсім казаў, што Галя яму падабаецца і што, як толькі яна скончыць вучэнне, яны пажэняцца.Васілевіч.//звычайнамн. (вучэ́нні, ‑яў). Трэніровачныя заняткі вайсковых падраздзяленняў. Летнія, начныя вучэнні. □ Маёр цэліўся з парабелума. Цэліўся спакойна, паволі, як на вучэнні.Лынькоў.
2.Тэорыя якой‑н. галіны ведаў. Вучэнне аб дыктатуры пралетарыяту. Вучэнне аб функцыях нервовай сістэмы.// Сістэма асноўных палажэнняў, поглядаў (вучоных, мысліцеляў). Марксісцка-ленінскае вучэнне. Вучэнне Дар віна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маста́цтва, ‑а, н.
1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах. Творы мастацтва. □ [Антон Максімавіч:] — Наша мастацтва толькі тады будзе дзейсным, калі яно наблізіцца да жыцця.Рамановіч.
2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці. Прыкладное мастацтва. Партрэтнае мастацтва. Дэкарацыйнае мастацтва. □ Керамічнае мастацтва дасягнула ў Марока яшчэ ў старадаўнія часы вельмі высокага ўзроўню.В. Вольскі.
3. Дасканалае ўменне, майстэрства ў якой‑н. справе, рабоце.
•••
Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, скульптура, графіка).
Мастацтва для мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя, якая адмаўляе грамадскае значэнне мастацтва.
Па ўсіх правілах мастацтвагл. правіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ТЛЕРАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (15.9.1828, г. Чыстапаль, Татарстан — 17.8.1886),
рускі хімік, заснавальнік рус. школы хімікаў. Акад. Пецярбургскай АН (1874). Скончыў Казанскі ун-т (1849), у якім і працаваў, праф. (1857), у 1860 і 1863 рэктар. З 1868 праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па арган. сінтэзе і тэорыі хім. будовы. Адкрыў новы спосаб сінтэзу ёдзістага метылену (1858), атрымаў уратрапін і палімер фармальдэгіду (1861), які выкарыстаў для сінтэзу цукрыстага рэчыва «метыленітану». Стварыў тэорыю хім. будовы, паводле якой уласцівасці рэчываў абумоўлены парадкам сувязей атамаў у малекулах і іх узаемным уплывам (1861). Растлумачыў з’яву ізамерыі (1864). У 1864 выдаў кнігу «Уводзіны да поўнага вывучэння арганічнай хіміі», дзе тэорыяхім. будовы ўпершыню пашырана на ўсе класы арган. злучэнняў.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М., 1953—58.
Літ.:
Быков Г.В. А.М.Бутлеров: Очерк жизни и деятельности. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРВІНІ́ЗМ,
матэрыялістычная тэорыя эвалюцыі арган. свету, заснаваная на поглядах Ч.Дарвіна. Абапіраецца на зменлівасць, спадчыннасць і натуральны адбор. На аснове зменлівасці ўтвараюцца новыя прыкметы і асаблівасці ў будове і функцыях арганізма, спадчыннасць замацоўвае гэтыя прыкметы, пад уздзеяннем натуральнага адбору выжываюць і размнажаюцца арганізмы, найб. прыстасаваныя да пэўных умоў існавання. Дзякуючы спадчыннай зменлівасці і бесперапыннаму дзеянню натуральнага адбору арганізмы ў працэсе эвалюцыі назапашваюць новыя прыстасавальныя прыкметы, што ў выніку вядзе да ўтварэння новых відаў. Д. далей развілі ў працах вучоныя 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.: у Расіі — І.А.Мечнікаў, А.А.Кавалеўскі, У.А.Кавалеўскі, К.А.Ціміразеў, М.А.Вавілаў, І.А.Шмальгаўзен і інш.; у Вялікабрытаніі — Т.Гекслі, А.Уолес; у Германіі — Э.Гекель, Ф.Мюлер; у ЗША — А.Грэй і інш. Сучасны Д. уяўляе сабой сінтэз класічнага дарвінізму і эвалюцыйнай (або папуляцыйнай) генетыкі, што дазваляе глыбей пазнаць заканамернасці развіцця жывой прыроды і лепш выкарыстоўваць іх у с.-г. практыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕ́ТЫКА ФІЗІ́ЧНАЯ,
раздзел тэарэтычнай фізікі, у якім вывучаюцца мікраскапічныя працэсы, што ўзнікаюць у фіз. сістэмах пры адхіленні ад стану раўнавагі тэрмадынамічнай.
К.ф. падзяляюць на фенаменалагічную (тэрмадынамічную) і статыстычную. Фенаменалагічная К.ф. разглядае законы змены макраскапічных параметраў (напр., т-ры, канцэнтрацыі часціц) нераўнаважных сістэм пры дыфузіі, цеплаправоднасці, унутр. трэнні і інш.Ураўн. фенаменалагічнай К.ф. выводзяцца з меркавання, што адхіленні ад раўнавагі (звычайна невялікія) характарызуюцца градыентамі т-ры і хім. патэнцыялу. Пры наяўнасці градыентаў некалькіх велічынь, напр., т-ры і канцэнтрацыі, у сістэме ўзнікаюць прамыя працэсы пераносу (цеплаправоднасць, дыфузія) і перакрыжаваныя працэсы (напр., тэрмадыфузія, дыфузійная цеплаправоднасць). Статыстычная К.ф. вызначае кінетычныя каэф. (напр., каэф. вязкасці, дыфузіі, цеплаправоднасці). Вывад ураўн. фенаменалагічнай К.ф. і вылічэнне кінетычных каэф. робяцца з дапамогай кінетычнага ўраўн., якое апісвае змену нераўнаважнай функцыі размеркавання сістэмы (гл.Кінетычная тэорыя газаў).
Літ.:
Лифшиц Е.М., Питаевский Л.П. Физическая кинетика. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСІ́ЧНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
тып агульнай сярэдняй адукацыі, які прадугледжвае сістэматычнае вывучэнне грэч. і лац. моў, матэматыкі як гал. прадметаў. Узнікла ў Зах. Еўропе ў эпоху Адраджэння. Паводле сцвярджэння ням. педагога і даследчыка старажытнасці І.М.Геснера, толькі пры дапамозе К.а. стала магчымым пераадолець варварства сярэдневякоўя. У 19 ст.навуч. ўстановы з класічнай праграмай (гімназіі, ліцэі і інш.) былі асн. тыпам сярэдняй школы, якая рыхтавала да паступлення ва ун-т. На Беларусі К.а. давалі старэйшыя класічныя гімназіі: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Слуцкая, Гродзенская. Без істотных змен К.а. захоўвалася ў Еўропе і Амерыцы да пач. 20 ст., калі паступова стала саступаць месца рэальнай адукацыі. У некаторых краінах (Вялікабрытанія, Германія) К.а. існуе як адзін з альтэрнатыўных кірункаў навучання ў сярэдняй школе. Сучасная тэорыя К.а. заснавана на псіхал. здольнасці пераносу ведаў і навыкаў, атрыманых у адной галіне, у любую іншую сферу чалавечай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАВО́ДСТВА,
тэорыя і практыка вырошчвання, догляду, павышэння прадукцыйнасці, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення лясоў. Грунтуецца на даных лесазнаўства. Асн. кірункі Л. — распрацоўка эфектыўных сістэм высечак гал. карыстання, догляду, метадаў аднаўлення лесу, павышэнне прадукцыйнасці шляхам біял. і хім. меліярацыі, увядзення найб.прадукц. дрэвавых.парод, у т. л. інтрадуцэнтаў з мэтай аптымізацыі іх складу і павышэння ўстойлівасці да негатыўных антрапагенных і прыродных уздзеянняў. Гл. таксама Лесакарыстанне, Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесаразвядзенне.
Сучаснае Л. на Беларусі развіваецца з 1920-х г. Яно звязана з дзейнасцю лясных факультэтаў ВНУ і лясных доследных станцый, даследаваннямі К.Б.Ласіцкага, І.Д.Юркевіча, Ф.П.Майсеенкі, Б.Дз.Жылкіна, М.І.Касцюкевіча, А.Л.Саўчанкі, А.М.Кажэўнікава, Ю.М.Азніева і інш.Навук.-даследчая работа па Л. вядзецца ў ін-тах лесу, эксперым. батанікі, генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі, Бел.тэхнал. ун-це.