3.перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н.; хітрыць (разм.).
Няма чаго м.
4.перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.
М. тэхнікай.
|| зак.зманеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е (да 1 і 2 знач.).
|| наз.манеўрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Невялікая лапата.
2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).
Лапаткі турбіны.
3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.
4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.
Лапаткі гароху.
◊
Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.
Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.
1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.
Граматычныя правілы.
Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).
2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.
Правілы вулічнага руху.
Правілы ўнутранага распарадку.
3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.
Чалавек строгіх правіл.
Узяць сабе што-н. за п.
◊
Як правіла — звычайна, найчасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1.гл. кінуцца.
2.чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.
К. снежкамі.
3.перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).
К. добрымі працаўнікамі.
Нельга к. грашамі.
4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).
Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.
Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.
◊
Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ультыма́тум, ‑у, м.
1. Дыпламатычная нота з рашучым катэгарычным патрабаваннем, невыкананне якога пагражае разрывам дыпламатычных адносін і прымяненнем сілы. Часовы ўрад не прыняў і паўторнага ультыматуму.Гурскі.
2.Разм. Катэгарычнае патрабаванне чаго‑н., якое суправаджаецца пагрозай. [Усевалад:] — Вы ставіце мне ультыматум: або працуй так, як мне трэба, або — не гамінай.Скрыган.Мы ўжо ведалі: чуць што не так — доктар адразу ставіць ультыматум.Шамякін.
[Лац. ultimatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штампо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. штампаваць (у 1 знач.). Гарачая штампоўка. □ Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю.Шахавец.
2.Рмн.‑повак. Гатовы выраб ці дэталь, зробленыя пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Працэнт выпуску штамповак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zúfallm -(e)s, -fälle вы́падак, выпадко́васць;
durch ~ выпадко́ва;
blóßer ~ чы́стая выпадко́васць;
ein böser ~ непрые́мны вы́падак, іро́нія лёсу;
der ~ wóllte es, dass… выпадко́ва зда́рылася так, што…; па во́лі лёсу…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
По́вань ’разводдзе; паводка’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел.поводня ’тс’ (XVII ст.). Укр.повінь ’тс’, ст.-рус.повонь ’тс’, ст.-слав.*поводнѣніе. Магчыма, сцягнутая форма *поводнь ад по і вада (Фасмер, 3, 294); так ужо ст.-рус.: повопи же при Нои, што ва ўкр.повінь прыраўняла да ўтварэнняў з суф. ‑інь < епь (Німчук, Давньорус., 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ску́лачнік ‘мальва кучаравая, Malva crispa L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Інстр. 2), тое ж ску́льнік (Нас., Гарэц.), ску́лашнік (Касп.), ску́лішнік (Бяльк.). Да скула (гл.), таму што лісце расліны як размякчальны сродак прыкладваецца да скул, нарываў. Магчыма, сюды ж скула́ — “гэта ў нас так водарасць завуць, зялёную, махнатую, з чырвонай верхавінкай ’ (У. Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
myśleć
myśl|eć
незак. думаць, мысліць;
~ę, że tak — я думаю, штотак;
co on sobie ~i? — што ён сабе думае?;
niewiele ~ąc — не доўга думаючы;
ani ~ę to zrobić — і не падумаю гэта зрабіць; і не збіраюся гэта рабіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)