1. Аддаленасць у мінулае да моманту ўзнікнення, завяршэння чаго‑н. Падзеі немалой даўнасці. □ Копаць на сценах была стогадовай даўнасці.Гамолка.//Разм. Даўнія часы, старадаўнасць. У даўнасці тут лясы былі непраходныя, а на гэтым месцы, дзе коні пасуцца, — балота гнілое і называлася яно Камарыным.Лупсякоў.
2. Працягласць існавання чаго‑н. Гісторыя нашай дзіцячай літаратуры мае ўсяго толькі паўвекавую даўнасць.Пшыркоў.
3. Пэўны тэрмін, на працягу якога могуць быць заяўлены якія‑н. патрабаванні або па сканчэнні якога траціцца ці набываецца якое‑н. права. Суд не ўзяўся за справы, спасылаючыся на хісткія доказы і на даўнасць часу некаторых фактаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Рашэнне суда; прыгавор. Бадай у пустым ужо зале суд вынес прысуд.Лынькоў.Словы прысуду былі нейкія быццам цяжкія, але яны не прыгняталі.Савіцкі.//перан. Меркаванне, думка аб чым‑н., ацэнка чаго‑н. Пятро не зводзіў вачэй з Галіны, стараючыся прачытаць на жончыным твары прысуд свайму рашэнню.Шахавец.
2. Рашэнне, пастанова якой‑н. арганізацыі, сходу. [Дзетдомаўцам] таксама непрыемна, што вось ён, Арсень Зайцаў, член дзіцячага савета, добры вучань і выхаванец, стаіць і чакае прысуду.Нядзведскі.І што асабліва ўрэзалася ў памяць Пракопу, дык гэта Лапко і яго праўдзівае прызнанне, і той прысуд, які вынесен быў яму сходам калгаснікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
судо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да суда. Судовыя органы. Судовы прыгавор. Судовы выканаўца. □ І раптам пачуўся гучны голас: — Устаць! Суд ідзе! Гэта выгукнуў судовы прыстаў.Колас.// Які падлягае нагляду, распараджэнню суда. Усе ўжо ведалі, што да судовай адказнасці прыцягваюць прараба Нядаўняга.Дадзіёмаў.Зрэшты, не паспеў Максім Танк выйсці на волю, як на яго завялі новую судовую справу.Бугаёў.
2. Які мае адносіны да судаводства. Судовы працэс. Судовы разбор. Судовыя выдаткі.// У складзе назваў рада дысцыпліну якія адыгрываюць дапаможную ролю пры судзе і следстве. Судовая медыцына. Судовая хімія.
•••
Спаборны судовы працэсгл. працэс.
Судовы выканаўцагл. выканаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ўка, ‑і, ДМ яўцы; Рмн. явак; ж.
1. З’яўленне, прыход куды‑н. або прысутнасць дзе‑н. (звычайна па афіцыйнаму распараджэнню). Яўка ў суд.
2. Канспіратыўная сустрэча. Мінула гадзіна, прызначаная для яўкі, а .. [Косця] не ішоў.Новікаў.Паўлоўская мае сувязь з падполлем, атрымлівае і выконвае адказныя заданні, наладжвае яўкі, сустракаецца з іншымі падпольшчыкамі.Кудраўцаў.// Месца, памяшканне, дзе адбываецца такая сустрэча. Хведар.. быў чацвёрты чалавек у брыгадзе, .. які ведаў усе гарадскія яўкі.Шамякін.[Туравец] даў адрасы явак, сказаў умоўленыя паролі і працягнуў пашпарт і пропуск.Мележ./ Пра адрасы і іншыя звесткі аб такіх сустрэчах. [Хведар:] — Вось паролі і яўкі. Звязвайся з нашымі людзьмі.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
circuit
[ˈsɜ:rkət]1.
n.
1) кругаабаро́т -у m.
2) аб’е́зд -у, маршру́т -у m.
3) судо́вая акру́га
circuit court — акруго́вы суд
4) Math. акру́жнасьць f.
5) Electr. ток -у m.
short circuit — каро́ткае замыка́ньне
2.
v.i.
круці́цца наво́кал, рабі́ць кругаабаро́т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
summon
[ˈsʌmən]
v.t.
1) выкліка́ць
He was summoned to the court — Яго́ вы́клікалі ў суд
2) скліка́ць
to summon an assembly — склі́каць зьезд
3) закліка́ць
to summon men to defend their country — закліка́ць людзе́й барані́ць сваю́ краі́ну
•
- summon one’s courage
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)