nadrzędny

nadrzędn|y

дамінуючы, вышэйшы;

zdanie ~e грам. галоўны сказ;

czynnik ~y — дамінуючы фактар (чыннік);

instytucja ~a — вышэйшая ўстанова; вышэйшы орган;

katałog ~y камп. каранёвы каталог

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zgromadzenie

н.

1. (орган улады) сход;

walne zgromadzenie — агульны сход;

zgromadzenie ustawodawcze — заканадаўчы сход;

2. назапашванне;

zgromadzenie środków — назапашванне сродкаў;

Zgromadzenie Ogólne ONZ — Генеральная Асамблея ААН

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

казначэ́йства

(ад казначэй)

дзяржаўны фінансавы орган у шэрагу краін, які складае праект дзяржаўнага бюджэту, забяспечвае яго выкананне, рэгулюе дзяржаўны доўг, праводзіць эмісію (выпуск) дзяржаўных каштоўных папер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арганалепты́чны

(ад орган + гр. leptikos = схільны браць або прымаць)

які выяўляецца пры дапамозе органаў пачуццяў, напр. смак, пах аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, паветра, ежы і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхке ’орган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр. ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус. легкие, легкое, ст.-рус. легкоѥ, польск. lekkie, мазав. letka wątroba, н.-луж. laẑke, чэш. мар. ľehčiny ’вантробы’, мар.-славац. ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ. lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп. livianos — liviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́нда 1 ’ганарліўка, якая любіць пышна апранацца’ (Нас.), ’жаночы палавы орган’ (Федар. 6), ’плакса’ (дзятл., Сцяшк. Сл.: карэліц., З нар. сл.), польск. pinda ’какетка’, славен. pȋnką, fȋnka ’vulva’, палаб. pinkă ’тс’, каш. рʼinek ’membrum virile’. Можна рэканструяваць прасл. *pinьka (ж. р.) /*pinъkъ (м. р.) < *pi‑nь, якое да гукапераймальнай асновы *pi‑, да яе узыходзяць і іншыя падобныя славянскія назвы: славен. pí‑pi‑ca, паўд.-слав., чэш., славац. pi‑ča і аг.-слав. pi‑zda (Бязлай, 3, 37).

Пі́нда 2 ’гальштук’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, звязана з літ. pynė ’плеценая стужка’. Параўн. прыпіпда ’тс’ (ГЛ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЛАЦЯ́НІКІ (Limnaeidae),

сямейства прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх. Каля 120 відаў, трапляюцца па ўсім свеце. На Беларусі 8 відаў.

Найб. пашыраны балацянік звычайны (Lymnaca stagnalis), балацянік балотны (Stagnicola palustris), балацянік малы (Galba truncatula). Жывуць у прэсных і саланаватых вадаёмах, забалочаных мясцінах.

Ракавіны (даўж. 5—70 мм) рознакаляровыя, закручаныя спіральна, вусце рознай формы і памераў. Цела можа поўнасцю ўцягвацца ў ракавіну. Рухаюцца з дапамогай нагі. Орган дыхання — лёгкае, у некаторых яно запаўняецца вадой і функцыянуе як шчэлепы. Гермафрадыты. Вясной адкладваюць яйцы. Жывуць каля 3 гадоў. Кормяцца водарасцямі, тканкамі раслін, жывёльнымі рэшткамі. Амаль усе — прамежкавыя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў.

Балацянік звычайны.

т. 2, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БАЯВА́Я ЎСКАЛО́СЬ»,

ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў ліп. 1949 — лют. 1950 у Зах. Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на бел. мове. Рэдактары М.​Панькоў (1949—50), С.​Хмара (1954—81). Орган літ. аб’яднання «Баявая ўскалось» (засн. ў 1949), створанага членамі нелегальнай аднайменнай літ. арг-цыі Зах. Беларусі (засн. ў 1937). Выказваўся за адзінства бел. культуры, незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы бел. пісьменнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, зах.-бел. рэв. паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Бел. сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў.

Ю.​Туронак.

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПАЛЯЎНІ́ЧЫХ І РЫБАЛО́ВАЎ,

добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1921 як Бел. паляўнічы саюз, з 1955 сучасная назва. Асн. задачы: выхаванне беражлівых адносін да прыродных багаццяў, вядзенне на навук. аснове паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі; ахова і павелічэнне колькасці карысных звяроў і рыб; стварэнне ўмоў для заняткаў членаў т-ва паляваннем і аматарскім рыбалоўствам; пашырэнне ведаў аб прыродзе і прыродаахоўная прапаганда; выраб паляўнічага і рыбалоўнага рыштунку; арганізацыя і правядзенне вучэбна-спарт. работы. Аб’ядноўвае каля 160 тыс. членаў, у т. л. больш за 100 тыс. з правамі паляўнічых (1995). Друкаваны орган — газ. «Паляўнічы і рыбалоў Беларусі».

т. 2, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ САДЗЕ́ЙНІЧАННЯ ААН,

няўрадавая арг-цыя, член Сусветнай Федэрацыі Асацыяцый садзейнічання ААН. Засн. 17 арг-цыямі і ўстановамі Беларусі на ўстаноўчай канферэнцыі ў вер. 1989. Асн. мэты: развіццё і каардынацыя руху ў падтрымку ААН, інфармаванне грамадскасці пра яе дзейнасць, аб’яднанне намаганняў ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, ахова правоў чалавека. Падтрымлівае на няўрадавым узроўні знешнюю палітыку, міжнар. эканам. і сац. праграмы Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае ў цеснай сувязі з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Вышэйшы орган — канферэнцыя, паміж канферэнцыямі Беларускай асацыяцыяй садзейнічання ААН кіруюць праўленне, прэзідыум і прэзідэнт. Штаб-кватэра ў Мінску.

В.​М.​Іваноў.

т. 2, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)