ГРАСГЕ́ЙМ Аляксандр Альфонсавіч (6.3.1888, с. Ліхаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 4.12.1948),
савецкі батанік. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1939). Акад.Азерб. ССР (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1912). У 1917—30 у Тбіліскім політэхн. ін-це, у 1927—46 у Азерб. ун-це. Арганізатар і дырэктарБат. ін-та Азерб. ССР (1936—47), з 1947 у Бат. ін-це АНСССР і Ленінградскім ун-це. Навук. працы па даследаванні флоры, расліннасці і раслінных рэсурсаў Каўказа. Прапанаваў арыгінальную філагенетычную сістэму кветкавых раслін (1945). Дзярж. прэмія СССР 1948. Прэмія імя У.Л.КамароваАНСССР 1946.
нямецкі архітэктар, дызайнер і тэарэтык архітэктуры; заснавальнік функцыяналізму. Вучыўся ў вышэйшых тэхн. школах Берліна і Мюнхена (1903—07), у 1907—10 асістэнт П.Берэнса. Распрацоўваў рацыяналістычныя прынцыпы ў архітэктуры і дызайне. Заснавальнік і дырэктар (1919—28) «Баўгаўза». Ствараў новыя арх. формы; вонкавы выгляд яго збудаванняў выяўляў іх функцыян. прызначэнне (ф-ка «Фагус» у Альфельдзе, 1911—16, разам з А.Меерам; адм. будынак на выстаўцы «Нямецкага Веркбунда» ў Кёльне, 1914). З 1937 працаваў у ЗША. Аўтар кніг па тэорыі і практыцы архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛА́ЎКА Арсен Рыгоравіч (25.7.1911, в. Цітва Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.7.1994),
бел. вучоны ў галіне гідралогіі. Д-ргеагр.н. (1973). Скончыў БДУ (1954). З 1933 на гідралагічных станцыях Беларусі. У 1946—54 нач. сектара вывучэння гідралагічнага рэжыму і нам. начальніка Упраўлення Гідраметэаслужбы БССР. З 1954 дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, у 1961—81 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск). Выкладаў у БДУ. Навук. працы па гідралогіі Беларусі і тэорыі воднага балансу.
Тв.:
Влияние осушения болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья. М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРСТЫ́Н Цэлясцін Лявонавіч (28.1.1888, г. Цярнопаль, Украіна — 21.10.1938),
бел. матэматык. Д-рфілас.н. (1912). Акад.АН Беларусі (1931). Скончыў Венскі ун-т (1911). Працаваў у Аўстрыі. З 1929 праф.БДУ, з 1931 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АН Беларусі. Асн.навук. працы па дыферэнцыяльнай і рыманавай геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненнях (агрэгаты Пфафа) і некат. пытаннях алгебры (тэорыя дыстрыбутыўных груп і інш.). Напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік па дыферэнцыяльнай геаметрыі. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскай турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СЛАЎ Казімір Паўлавіч (25.10.1914, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 20.1.1983),
бел. філосаф. Акад.АН Беларусі (1972), д-рфілас.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Смаленскі пед.ін-т (1938). З 1956 дырэктар Ін-та філасофіі і права, у 1972—76 акадэмік-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў праблемы культуры, сац. прагрэсу, гуманізму, свабоды і адказнасці асобы. Аўтар прац «Свабода павінна быць свабодай на справе» (1961), «Прызначэнне чалавека і сэнс яго жыцця» (1967), «Сацыяльнае адзінства, супярэчнасці, адказнасць» (1972), «Фарміраванне сацыяльнага ў чалавеку» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ Канстанцін Міхайлавіч (20.1.1886, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія — 13.5.1959),
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1946) і АМН (1944). Засл. дз. нав. Расіі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1912). З 1921 у Ін-це эксперым. медыцыны, з 1950 дырэктар Ін-та фізіялогіі імя Паўлава АНСССР. Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, хім. перадачы ўзбуджэння ў нерв. цэнтрах, інтэрацэпцыі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутр. органы. Дзярж. прэмія СССР 1946. Прэмія імя Паўлава АНСССР 1939.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1953—58;
Кортико-висцеральная патология. Л., 1960 (разам з І.Ц.Курцыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ Аляксандр Паўлавіч (н. 5.1.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-р фізіка-матэм.н. (1979), праф. (1985). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1993 дырэктар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў магнітаоптыку газавых лазераў, распрацаваў прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі і нелінейнай дынамікі лазераў, прапанаваў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і селекцыі частот лазернага выпрамянення.
Тв.:
Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984;
Лазеры с анизотропными резонаторами (разам з В.М.Северыкавым). Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ Уладзімір Фёдаравіч (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктарНац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТЫХ Рыгор Рыгоравіч (н. 1.12.1918, в. Бараноўшчына Кіраўскай вобл., Расія),
расійскі хімік-неарганік. Акад.Рас.АН (1974). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў Горкаўскі ун-т (1941) і працаваў у ім. З 1973 у Ін-це хіміі АНСССР (г. Ніжні Ноўгарад), з 1988 дырэктар ін-та хіміі высакачыстых рэчываў Рас.АН. Навук. працы па неарган. і аналіт. хіміі высакачыстых рэчываў, праблемах атрымання высакачыстых матэрыялаў. Распрацаваў метады глыбокай ачысткі лятучых неарган. гідрыдаў, хларыдаў і металаарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1986.
Тв.:
Высокочистые тугоплавкие и редкие металлы. М., 1993 (разам з Г.С.Бурханавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАУ́РАЎ Барыс Львовіч (27.10.1904, Масква — 21.6.1974),
савецкі біёлаг. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1927 у навук. установах біял. профілю. З 1967 дырэктар Ін-та біялогіі развіцця АНСССР. Навук. працы па пытаннях развіцця і спадчыннасці дразафілы і тутавага шаўкапрада, метадах атрымання поўнага штучнага (тэрмічнага) партэнагенезу і поўнага міжвідавога андрагенезу, стварэнні ядзерна-цытаплазматычных гібрыдаў. Даказаў вырашальную ролю клетачнага ядра ў морфагенезе і стварэнні міжвідавых адрозненняў, што паспрыяла вырашэнню праблемы рэгуляцыі пола ў жывёл і стварэнню паліплоідных ліній тутавага шаўкапрада.