галада́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахмяле́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. ахмялець.
2. перан. Захапленне, самазабыццё. [Антон:] — Эх, ды каб пайсці са сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).
2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Разм. і спец. Дзеянне паводле дзеясл. завальваць — заваліць (у 1 знач.). Праз пяць хвілін сталявар праводзіў завалку печы шыхтай. Данілевіч.
2. Сумесь матэрыялаў, якой напаўняюць плавільную печ; шыхта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсілкава́нне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкаваць.
2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пазнаць (у 2 знач.).
2. Працэс аб’ектыўнага азнаямлення з акаляючым светам; здольнасць пазнаваць. Працэс пазнання. Навуковы метад пазнання. □ Душа [Вялічкі] раскрылася для пазнання свету, яна шукала гэтага пазнання. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накапле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накапляць — накапіць і накапляцца — накапіцца.
2. толькі мн. (накапле́нні, ‑яў). Тое, што накоплена; капітал, зберажэнні. Накапленні ў прамысловасці. □ Цэх даў больш 300 тысяч рублёў звышпланавых накапленняў. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нано́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 2 знач.).
2. Пласт зямлі, пяску, снегу і пад., нанесены вадой, лёдам, ветрам. Снежныя наносы. □ Сцежка вяла праз густы лазняк, што парве на пясчаных наносах. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настро́йка, ‑і, ДМ ‑стройцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. настроіць (у 1, 2 знач.).
2. Механізм, які прызначаны для настройвання машын, апаратаў, прылад. Майбарада спыніўся каля .. [радыёпрыёмніка], пяшчотна пакратаў бліскучыя ручкі рэгулятараў настройкі, уздыхнуў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапано́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.
2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)