Грама́тыка (БРС). Рус. грамма́тика, укр. грама́тика. У ст.-бел. мове гэта слова ўжываецца, напр., у Скарыны (гл. Булыка, Запазыч., 85). Першакрыніцай запазычання з’яўляецца грэч. мова. Сучасная форма слова адлюстроўвае лац. пасрэдніцтва (grammatica). Непасрэдна гэта слова ўзята з польск. мовы (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 451; Шанскі, 1, Г, 157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэ́цкі ’грэчаскі’ (БРС, Байк. і Некр.). Рус. дыял. гре́цкий (параўн. і грецкий орех), укр. гре́цький, польск. grecki, балг. гръцки. З прасл. *grьčьskъ(jь) ’тс’. Параўн. Фасмер, 1, 457; Шанскі, 1, Г, 168–169; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 162–163. Фасмер (1, 455) указвае, што форма гре́цкий народнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanał ’канал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канду́ктар ’праваднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск. konduktor, якое з франц. conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац. conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкі ’дробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́сы тачы́ць ’балагурыць і да т. п.’ (Нас., Шат.). Рус. точи́ть баля́сы, укр. точи́ти баля́си. У аснове фразеалагізма ляжыць баля́са ’драўляны вытачаны слупок’ (гл.). Тачы́ць бал́ясы < ’займацца непатрэбнай, ужо зробленай працай’. Гл. Фасмер, 1, 119; Шанскі, 1, Б, 29–30; Праабражэнскі, 1, 15; падрабязна Вінаградаў, РЯШ, 1941, 2, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́чка. Рус. боля́чка, укр. боля́чка, польск. bolączka (можа, і чэш. дыял. bolačka, але гэта няпэўна). Утварэнне суфіксам ‑ка (*‑ька) ад старога дзеепрыметніка цяперашняга часу дзеяслова *bolěti (гл. бале́ць): *bolęti̯‑ > *bolęč‑ (усх.-слав., параўн. укр. болячий). Параўн. ст.-слав. болѧшт‑, Шанскі (1, Б, 161) памылкова выводзіць гэтыя формы ад *болякъ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́нда. Рус. ба́нда, укр. ба́нда. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Bande, франц. bande, італ. banda (< с.-лац. banda; першакрыніца — гоц. bandwa, bandwō ’знак, сцяг’). Фасмер, 1, 120; Клюге, 48; гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 31. Вельмі падрабязна MESz, 1, 237. Няясна Кюнэ, Poln., 43 (думае пра польскае пасрэдніцтва?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)