Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр.поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв.по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ.pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìlti ’палюбіць’).
Паста́ць2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав.ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч.ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туп — пра тупанне, няўдалыя скокі (мсцісл., Нар. лекс.), туп‑туп — гукаперайманне для перадачы тупату (ТСБМ, ЭШ) — заклік да дзіцяці, каб пачало хадзіць (Скарбы₂), ‘падзыўныя для авечак’ (горыц., ДАБМ, камент., 896). Укр.туп‑туп, ту́пу‑ту́пу — выгукі, якімі падбадзёрваюць дзяцей станавіцца на ногі, рус.смал.туп‑туп — абазначэнне гукаў пры хадзьбе (СРНГ); польск.tup, tupu — адгалосак удару нагой; в.-луж.tupu, tupu tapu — імітацыя крокаў, удараў нагой; чэш.ťup — пра хаду дробнымі крокамі, балг.туп ‘бах’. Гукаперайманне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hínstellen
1.vt
1) паста́віць (туды)
2) паказа́ць, асвятлі́ць (факт)
2.~, sich
1) станаві́цца; размяшча́цца, ата́барыцца
2) (als A) прыкі́двацца (кім-н.), выдава́ць сябе́ (за каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гні́сціігніць, гнію, гніеш, гніе; пр. гніў, ‑ла, ‑ло; незак.
1. Разбурацца, станавіцца гнілым ад дзеяння мікраарганізмаў. Гніць у зямлі. □ На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў.В. Вольскі.[Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе.Чарнышэвіч.//перан. Занепадаць, разлагацца. Сацыялістычная сістэма развіваецца, капіталістычная — гніе.
2.перан. Цярпець гора, мукі; гібець. Гніць у турме. Гніць у акопах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў.Чорны.Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала ўжо бялець неба.Дамашэвіч.
2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што‑н. белае). Зараз жа за Выганамі па шырокім пляцы, што раздзяляў дзве вёскі, Выганы і Высокае, паказалася школа.. прыветна бялеючы шырока раскрытымі аканіцамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.(1і2ас.неужыв.). Пакрывацца зверху лёдам. Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела.Карамазаў.
2.Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць, дубець. Рукі ледзянеюць.//перан. Нямець, заміраць (ад страху, жаху і пад.). Сэрца ледзянее.
•••
Кроў ледзянее (у жылах)гл. кроў.
Сэрца ледзянеегл. сэрца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай.Купала.Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш.Скрыпка.Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа.Хведаровіч.Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло.Пестрак.//перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзе́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца рэдкім (у 1–3 знач.) або больш рэдкім, менш густым, менш частым. Туман увачавідкі радзеў, у праяснелых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні.Быкаў.Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк.Васілеўская.Паступова воплескі радзелі, сёй-той падымаўся і выходзіў з залы.Асіпенка.// Змяншацца колькасна. Дружная сям’я танкістаў радзела з кожным боем.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)