вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км па ПнУ ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 274 км ад Брэста. 352 ж., 135 двароў (2000). Малое прадпрыемства «Рытас». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Міхайлаўская Свята-Праваслаўная царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Іван Стафанавіч) (крас. 1926, г. Клімавічы Магілёўскай вобл. — 11.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1946).
Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч.вайну з 1942 на Калінінскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр Н. зрабіў 135 баявых вылетаў, у т. л. ў 109 вядучым груп; загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНАВІЧЫ,
вёска ў Чырвонаслабодскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Быхаў, 50 км ад Магілёва. 497 ж., 212 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Ціт Парфенавіч) (31.3.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ДО́КТАРАВІЧЫ,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Капыль—Селішча. Цэнтр Доктаравіцкага с/с. За 10 км на ПдУ ад г. Капыль, 125 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Морач. 446 ж., 191 двор (2000). Спіртзавод. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ЗЕЛЯНКІ́,
вёска ў Руднянскім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 16 км на Пн ад г. Чэрвень, 78 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Смалявічы. 818 ж., 275 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́РАВА,
вёска ў Боркавіцкім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл., каля р.Зах. Дзвіна. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 149 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы. 414 ж., 152 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗБО́ДЗІЧЫ,
вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Калона. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдЗ ад гар. пасёлка і 12 км ад чыг. ст.Свіслач, 107 км ад Гродна. 297 ж., 122 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́РЖА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі.Драгічын—Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і 23 км ад чыг. ст. Драгічын, 126 км ад Брэста. 407 ж., 149 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРО́ДНА,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Пагародна». За 18 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Бастуны. 962 ж., 343 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Капліца. Помнік сувязісткам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.