вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Лагойск—в. Ілья. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 45 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Смалявічы. 900 ж., 310 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.