раско́ўзаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскоўзаць.
2. у знач. прым. Слізкі, коўзкі. Пятро доўга ішоў раскоўзанай вуліцай паўз абшытыя шалёўкай прысадзістыя дамы. М. Стральцоў. Дзверы ў зямлянку былі нізкія. Спуск круты і раскоўзаны. Мыслівец.
3. у знач. прым. Раскіданы, растрэсены коўзаннем. Людзі з .. [фурманак] ціха паглядалі .. на раскоўзаную салому пад сабою. Чорны. Кандрат вельмі ж падазрона зірнуў на раскоўзаны ложак. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сазва́ць, ззаву, ззавеш, ззаве; ззавем, ззавяце; пр. сазваў, ‑ла; зак., каго-што.
1. Паклікаць, запрасіць усіх, многіх; сабраць усіх, многіх. Сазваць гасцей. □ І ад гэтай думкі несвядома ўстрапянулася ў Ігнася радасць і захацелася яму саскочыць з цёмных палатак, пабегчы па зямлі, сазваць усіх людзей. Чорны.
2. Сабраць удзельнікаў (сходу, канферэнцыі і пад.) для работы, вырашэння якіх‑н. пытанняў. Сазваць кансіліум. Сазваць нараду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́нцы, сянец; адз.
Разм. Невялікія сені. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. [Пятро:] — Хата тады ў мяне была ўжо гатовая, а сенцы не скончаны — так і засталіся на зіму без дзвярэй. Ракітны. Неяк пад вечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́лас, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.
2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.
[Ісп. silos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сілуэта (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сілуэтам. Сілуэтнае мастацтва. □ Яны стаялі побач перад апушчаным акном, глядзелі па зорнае неба, на сілуэтнае мільганне тэлеграфных слупоў і то маўчалі, то зноў гаварылі. Брыль.
2. У архітэктуры, скульптуры і пад. — контурны. Старажытныя храмы ў спалучэнні з маляўнічымі руінамі замка ствараюць своеасаблівую сілуэтную кампазіцыю Навагрудка. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасі́цца, скашуся, скосішся, скосіцца; зак.
1. Стаць косым, скрывіцца, пахіліцца. Сівенькі, кволенькі зруб калодзежа журботна скасіўся ў бок прыгрэбніка. Колас.
2. Паглядзець скоса. Спакойны, непаспешлівы ў рухах, ветэрынарны ўрач, перш чым агледзець хворую трусіху, скасіўся з-пад акуляраў і доўгім уважлівым позіркам паглядзеў на Даніка. Краўчанка. — Ідзі бяры мантажнікаў, чаго марудзіш, — панура сказаў .. [Кашын] і скасіўся на лісток, што ляжаў на стале. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слюдзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слюды, змяшчае ў сабе слюду. // Зроблены з слюды. Слюдзяны ізалятар. Слюдзяная пракладка. □ Слюдзяная покрыўка адбівала святло і перашкаджала бачыць карту. Самуйлёнак. // Звязаны са здабычай і апрацоўкай слюды. Слюдзяныя распрацоўкі.
2. Які нагадвае слюду, падобны на слюду (бляскам, колерам і пад.). Слюдзяныя вочы шчупака. □ За цёмнымі шыбамі, зацягнутымі слюдзянымі наплывамі лёду, глухі шоргат і шапаценне. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
створ, ‑у, м.
1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.
2. Тое, што і створка.
3. Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.
4. Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.
5. Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угро́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Разм.
1. Груб. Забіць. — А ты чаго маўчыш — вызверыўся .. [Кашын] на Севу. — Табе напляваць, што мяне бэсцяць і ўгробіць збіраюцца! Карпаў.
2. Сапсаваць, вывесці з ужывання. [Ладуцька:] — Паўтаратонку ўгробілі, дык цяпер вазі іх,.. Хадкевіч.
3. перан. Загубіць, праваліць (якую‑н. справу і пад.). [Гаруноў:] — Дык што ж гэта ты, Андрэй Максімавіч, праваліў? Ты разумееш, якую ты прапанову ўгробіў? Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́зе, прысл.
У ніжняй частцы; ніжэй чаго‑н.; проціл. уверсе. Унізе мерна цякла Бярэзіна, якая яшчэ не ўвайшла пасля пав[о]дк[і] ў свае берагі. Ігнаценка. Я са сваім таварышам Адамам Лявончыкам пілаваў дошкі прадоўжнай пілой. Ён наверсе, я ўнізе. Чарнышэвіч. [Конь] стаяў.. пад старой разгалістай таполяй з падранай унізе парою. Мележ. Дом на гары і ўнізе чорны млын, Як дзве паходні, уначы гарэлі. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)