Інструмент, якім замест ключа можна адамкнуць замок. — Прабуй адмычкі, — сказаў Уладзік. Мэндрык забразгаў вязкай дробных жалезін і пачаў прабаваць імі замок.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манахо́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
1.Спец. Прылада для вызначэння вышыні тону струны і яе частак, якая складаецца з нацягнутай на драўляную падстаўку струны.
2. Старажытны грэчаскі аднаструнны шчыпковы музычны інструмент.
[Ад грэч. mónos — адзін і chordē — струна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Рмн. ‑леек; ж.
Беларускі і рускі народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЬТ (італьян. alto ад лац. altus высокі),
1) нізкі жаночы ці дзіцячы голас у хоры; 2-я па вышыні партыя ў харавой партытуры. Да 18 ст. назва высокага тэнара.
2) Муз.інструмент класа хардафонаў тыпу смыковых. Мае тую ж канструкцыю, што і скрыпка, але большых памераў, густы, насычаны гук, строй квінтай ніжэй. Мяркуюць, створаны на мяжы 15—16 ст. На Беларусі вядомы з 18 ст., выкарыстоўваўся ў ансамблях і з аркестрам; нар. назва «альтоўка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАНЬЕ́ТЫ (ісп. castanetas ад лац. castanea каштан),
ударны муз.інструмент. Найб. пашыраны ў Іспаніі, а таксама ў Паўд. Італіі і краінах Лац. Амерыкі. Складаюцца з 2 пар (бо́льшая для левай рукі) драўляных ці пластмасавых пласцінак у форме ракавін, змацаваных папарна шнурком, пад які прасоўваюць вял. палец так, каб К. злучаліся асновамі, а канцы іх крыху разыходзіліся. Гук атрымліваюць ударамі ракавін адна аб адну з дапамогай інш. пальцаў. Правай рукой выконваюць рытмічны малюнак, левай — яго апорныя долі. Выкарыстоўваюць К. для суправаджэння танцаў. У еўрап.сімф. аркестрах выкарыстоўваюць аркестравыя К., замацаваныя папарна на канцах спец. дзяржання, пры лёгкім патрэсванні якога здабываецца гук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛАФО́Н [ад ксіла... + ...фон(ы)],
самагучальны ўдарны муз.інструмент. Складаецца з храматычна настроеных драўляных брусочкаў рознай даўжыні, размешчаных вертыкальна ў 4 рады на жгутах з саломы (рагожы, гумы). Іграюць на К. драўлянымі палачкамі з патаўшчэннямі на канцах. Шырока вядомы ў многіх народаў свету. У еўрап. сольную канцэртную практыку ўведзены ў 1830-я г. М.Гузікавым, у сімф. аркестр — у канцы 19 ст. Сучасны аркестравы К. мае да 49 брусочкаў, размешчаных звычайна ў 2 рады (накшталт фп. клавіятуры) і прымацаваных да спец. рамы. Асн. разнавіднасці — марымба (з рэзанатарамі — меднымі гільзамі, прымацаванымі пад брусочкамі) і тубафон (з трубкамі замест брусочкаў). Дыяпазон да 4 актаў (ад c1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЯ́ЖКАў металаапрацоўцы,
1) шматлязовы металарэзны інструмент, якім на працяжных станках апрацоўваюць унутраныя і вонкавыя паверхні загатовак. Уяўляе сабой стрыжань з зубамі, памеры якіх паслядоўна павялічваюцца, а форма зменьваецца ад зыходнай (напр., круглай) да зададзенай (напр., квадратнай).
2) Кавальская аперацыя, што выкарыстоўваецца пры апрацоўцы металу ціскам з мэтай памяншэння таўшчыні сценкі і павелічэння даўжыні загатоўкі, якая мае форму стакана, звычайна атрыманай у выніку нескразной прашыўкі. Робяць на працяжных гідраўлічных прэсах.
3) Тое, што выцяжка.
В.І.Шагун.
Працяжкі: а — для ўнутранага працягвання; б — для вонкавага працягвання; 1 — хваставік; 2 і 5 — пярэдняя і задняя накіравальныя часткі; 3 — рэжучая частка; 4 — калібравальныя зубы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСШЧАПЛЕ́ННЕў генетыцы,
паяўленне ў патомстве гібрыдаў асобін (клетак) рознага генатыпу (Р. па генатыпе) ці генатыпічна абумоўленае адрозненне патомкаў па праяўленні адзнакі (Р. па фенатыпе). Аснова — траплянне розных алеляў генаў храмасом і храматыд у даччыныя клеткі пры дзяленні мацярынскай. Утварэнне розных палавых клетак у меёзеназ. меятычным, ці гаметычным Р., а клетак рознага генатыпу ў мітозе — мітатычным або саматычным Р. (у шматклетачных арганізмаў прыводзіць да мазаіцызму). Пры нармальных паводзінах храмасом патомкі рознага генатыпу (і фенатыпу) паяўляюцца з вызначанай частатой, таму Р. характарызуюць колькасна. Выяўленне Р. — важны інструментгенет. аналізу, які сведчыць пра гетэразіготнасць зыходных арганізмаў (клетак). Выкарыстоўваецца для атрымання зыходных форм у селекцыі арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКСАФО́Н (франц. saxophone ад прозвішча вынаходніка Sax + ...фон),
духавы язычковы муз.інструмент. Вынайдзены бельг. майстрам А.Саксам. Металічная (латуневая або сярэбраная) парабалічная трубка з дзюбападобным муштуком і адзінарнай трысцінкай, мае 18—21 адтуліну на ствале, якія закрываюцца пры дапамозе клапанаў. У сям’і С. 7 асн. разнавіднасцей, найб. пашыраны альт і тэнар. Мае моцны гук, непаўторнай выразнасці і прыгажосці тэмбр, вял. віртуоз. магчымасці. З сярэдзіны 19 ст. выкарыстоўваецца ў духавым, оперным, пазней у сімф. аркестрах, у камерных ансамблях; з 20 ст. — у джазе, эстр. і поп-музыцы. С. выкарыстоўвалі ў сваіх творах А.Глазуноў, С.Пракоф’еў, А.Хачатуран, Дз.Шастаковіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМЕНВО́КС (ад прозвішча вынаходцы + лац. vox голас),
першы ў Расіі электрамузычны інструмент, у якім эл. хвалі пераўтвараюцца ў гукавыя. Вынайдзены ў 1920 рус. вучоным Л.Тэрменам. Муз. гук у Т. ствараецца ў выніку эл. ваганняў гукавых частот, якія ўзбуджаюцца генератарам, узмацняюцца ўзмацняльнікам эл. ваганняў і пераўтвараюцца гучнагаварыцелем у гукавыя. Вышыня і моц гуку (частата і амплітуда ваганняў генератара) рэгулюецца метал.верт. стрыжнем, злучаным з метал. дугой. Выканаўца кіруе работай Т., змяняючы адлегласць далоняў рук: адной адносна стрыжня рэгулюецца вышыня гуку, другой адносна дугі рэгулюецца яго гучнасць. У першапач. варыянце Т. узнаўляў аднагалосую музыку. У 1970-я г. Тэрмен вынайшаў варыянт Т., які ўзнаўляе шматгалосую музыку.