МЕНДЗЯЛЕ́ЕЎ Дзмітрый Іванавіч (8.2.1834, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія — 2.2.1907),
расійскі вучоны. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Гал.пед.ін-ту Пецярбургу (1855). У 1857—90 уПецярб. ун-це (з 1865 праф.), адначасова ў 1863—72 уПецярб.тэхнал. ін-це. Арганізатар і першы дырэктар (1893) Гал. палаты мер і вагі (зараз НДІ метралогіі імя М.). Навук. працы па агульнай хіміі, хім. тэхналогіі, аграхіміі, фізіцы, паветраплаванні, метралогіі, метэаралогіі, геалогіі, эканоміцы, нар. асвеце і інш. Адкрыў адзін з асн. законаў прыродазнаўства — перыяд. закон хім. элементаў (1869; перыяд. закон М.; гл.Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева), існаванне крытычнай т-ры (1860). Вывеў агульнае ўраўн. стану ідэальнага газу (1874; гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне). Вынайшаў новы тып бяздымнага пораху, прапанаваў прамысл. спосаб фракцыйнага раздзялення нафты. Аўтар першага на рус. мове падручніка «Арганічная хімія» (1861) і класічнай працы «Асновы хіміі» (ч. 1—2, 1869—71), у якой курс неарган. хіміі выкладзены на аснове перыяд. закону. Адзін з заснавальнікаў Рус.фіз.-хім.т-ва (1868; зараз Хім.т-ва імя М.). Угонар М. названы мінерал мендзелеявіт, хім. элемент мендзялевій, кратэр на Месяцы, вулкан на в-ве Кунашыр, падводны хрыбет уПаўн. Ледавітым акіяне.
Тв.:
Соч.Т. 1—25. М., 1937—54.
Літ.:
Фигуровский Н.А. Д.И.Менделеев, 1834—1907. 2 изд. М., 1983;
Кедров Б.М. Прогнозы Д.И.Менделеева в атомистике. Кн. 1—3. М., 1977—79;
Макареня А.А. Д.И.Менделеев и физико-химические науки. 2 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯХО́ЎСКІ Іван Данілавіч (29.6.1906, с. Аксаніна Уманскага р-на Кіеўскай вобл., Украіна — 18.2.1945),
савецкі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944). Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1928), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1936). УЧырв. Арміі з 1924. У 1938—41 уБВА: камандзір легкатанк. палка, нам. камандзіра танк. дывізіі. УВял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах: камандзір танк. і стралк. дывізій, танк. корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Ноўгарада, Варонежа; вызначыўся ў Курскай бітве, Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Варонежска-Касторненскай, Кіеўскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай наступальных аперацыях. З крас. 1944 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту, якія разам з 1-м Прыбалт. фронтам ажыццявілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, а з 1-м і 2-м Бел. франтамі — Мінскую аперацыю 1944, стварылі мінскі «кацёл»; вызвалілі Віцебск, Оршу, Барысаў, Мінск, Ліду, Вільнюс і інш. населеныя пункты. Войскі на чале з Ч. першыя ўступілі ва Усх. Прусію і Паўн. Польшчу, выйшлі на подступы да г. Кёнігсберг. Каля г. Мельзак (цяпер г. Пянежна, Польшча) Ч. смяротна паранены. Каля в. Рэдзькі Дубровенскага р-на на месцы каманднага пункта Ч. мемар. пліта, ув. Сцешыцы Вілейскага р-на яго бюст. Угонар Ч. г. Інстэрбург Калінінградскай вобл. (Расія) перайменаваны ў г. Чарняхоўск.
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Герои огненных лет. Кн. 6. М., 1983;
Шарипов А.А. Черняховский. 3 изд. М., 1985;
Алексеев Н.И. Осколком оборванная жизнь. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
after2[ˈɑ:ftə]prep.
1. (пра час) пасля́; за;
after dinner па абе́дзе;
after supper пасля́ вячэ́ры;
year after year год за го́дам
2. за (ззаду);
walk/run after smb. ісці́/бе́гчы за кім-н.;
Shut the door after you. Зачыні за сабою дзверы;
The police are after him. Паліцыя шукае яго;
Аfter you! Прашу вас, праходзьце!/Толькі пасля вас.
3. (для выражэння падабенства) :He takes after his father. Ён падобны да бацькі;
He was named John after his grandfather. Яго назвалі Джонам угонар дзеда.
♦
after all усё ж такі;
He was right after all. Усё ж такі ён меў рацыю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тры́зна ‘заключная частка пахавальнага абраду’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘памінкі па нябожчыку’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел.тризна ‘тс’: за поганства ꙋмерлымъ поминки (Стрыйкоўскі, пач. XVII ст., ПГС, ГСБМ), УІ Трызна (Карскі 2–3, 29), Трызна Гальшка з Храбтовічаў (Гардзееў, Магдэбургская Гародня, Гродна; Wrocław, 2008, 193, 215, 221). Укр.три́зна ‘тс’, три́знище ‘поле бітвы’, рус.три́за, стараж.-рус.тризна ‘спаборніцтва; подзвіг; узнагарода; памінальнае банкетаванне’ (з XII ст.), трызна (Ізборнік Святаслава, 1073 г.), ст.-слав.тризна ‘ўзнагарода за перамогу’ (Супрасл. летап.), польск.tryzna ‘памінкі з ігрышчамі як часткай пахавальнага абраду’; чэш. і славац.tryzna ‘грамадзянская паніхіда’, гіст. ‘трызна’ — з польск. мовы (Махэк₂, 656); славен.trízna ‘бой, спаборніцтва ў гонар памерлага чалавека’ (са ст.-слав., Сной уБязлай, 4, 226). Прасл.*tryzna (Фасмер, 4, 102) супастаўляюць з генетычна роднасным *traviti > першапачаткова ‘памінкі, памінальнае частаванне’ (Міклашыч, 362; Брукнер, 579 і інш.). Трубачоў (ВСЯ, 4, 1959, 130 і наст.) тлумачыць слав.*trizna як вытворнае ад *trizь ‘трацяк, трохгадовая жывёла, прызначаная для ахвяры’, параўн. ст.-бел.тризъ, фризъ ‘трохгадовая жывёла’ (ГСБМ). Мартынаў (Лекс. Палесся, 16) дапускае для беларуска-ўкраінскай лексемы гоцкае паходжанне, параўн. гоцк.trigo‑n ‘смутак’, або суадносіць з тры́зніць ‘вярзці, гаварыць у беспрытомнасці, галюцыніраваць’, польск.tryznić ‘марнаваць час’, што характарызуе паводзіны сваякоў у час чуйнасці над нябожчыкам (Зб. Крапіве, 213). Высновы пра няяснае паходжанне слова з аглядам магчымых версій гл. Рачава, Зб. Варбат, 318–328; ESJSt, 16, 984–985.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТАРАДАРО́ЖСКІ МАСТА́ЦКІ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1990, адкрыты ў 1999 уг. старыя Дарогі Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 500 м², звыш 3 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аснову калекцыі складае асабісты збор калекцыянера А.Я.Белага (творы мастакоў Г.Вашчанкі, А.Лось, А.Марачкіна, В.Цвіркі, Г. і Я. Ціхановічаў, Л.Шчамялёва; скульптараў С.Вакара, У.Летуна, А.Шатэрніка і інш.). Сярод экспанатаў: партрэты дзеячаў нац. культуры і інш. знакамітых асоб Беларусі (Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, М.Гусоўскага, Т.Касцюшкі, К.Каліноўскага, С.Буднага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Цёткі, Ядвігіна Ш., Я.Лучыны, І. і А. Луцкевічаў, В.Ластоўскага, К.Каганца, Л.Геніюш і інш.); каля 100 твораў, прысвечаных Ф.Скарыне, больш за 100 партрэтаў полацкіх князёў, вял. князёў і дзярж. дзеячаў ВКЛ (Усяслава Брачыславіча, Віценя, Гедзіміна, Альгерда, Кейстута, Ягайлы, Жыгімонта I Старога, князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Храптовічаў і інш.); 70 палотнаў, прысвечаных паўстанню 1863—64; партрэты дзеячаў бел. замежжа (М.Забэйды-Суміцкага, Я.Запрудніка, З. і Я. Кіпеляў, Б.Кіта, А.Надсона і інш.), сучасных дзеячаў нац.бел. гісторыі, культуры і мастацтва; радаводы князёў Беларусі; графічныя работы мастакоў М. і У. Басалыгаў, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, М.Селешчука і інш. да твораў А.Адамовіча, В.Быкава, М.Гусоўскага, У.Караткевіча, А.Лойкі, І.В.Гётэ; плакаты бел. мастакоў; вырабы разьбы па дрэве; збор медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтваў, вышыванкі. Каля будынка музея ўстаноўлены помнікі А.Багдановічу, М.Багдановічу, А.Бярозку, Л.Геніюш, М.Улашчыку, угонар Грунвальдскай бітвы 1410.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎПАТО́РЫЯ,
горад на Украіне, у Рэспубліцы Крым, на беразе мелкаводнага заліва Чорнага м. 110,5 тыс.ж. (1991). Порт, чыг. станцыя. З-ды: рамонтна-мех., вінаробны, малочны, рыбны. Краязнаўчы музей, тэатр.Арх. помнікі: мячэць Джума-Джамі (1552), тур. лазня (16 ст.), 2 караімскія храмы (18 ст.).
У 6—5 ст. да н.э. на месцы сучаснай Е. грэкі заснавалі калонію Керкінітыда (згадваецца ў Герадота). У 3 ст. да н.э. належала Херсанесу Таўрычаскаму. У 2 ст. да н.э. на месцы б. калоніі размяшчаўся рым.ваен. лагер, названы Е. ў гонарМітрыдата VI Еўпатара. У 4 ст.н.э. горад заняпаў. У 15 ст. рэзідэнцыя крымскіх ханаў, у 16—17 ст. на месцы Е. тур. крэпасць і горад Гезлёў, адзін з пунктаў гандлю рабамі ў Крыме. З 1783 у складзе Расіі, у 1784 перайменавана ў Е. У час рус.-тур. вайны 1853—54 захоплена па чарзе франц., англ. і тур. войскамі. Месца ваен. дзеянняў у час грамадз. вайны (1918—22). У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням.-фаш. войскамі (1941—44).
Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Развіваецца з канца 19 ст., усав. час ператварыўся ў дзіцячы курорт. Субтрапічны клімат, пляжы, працяглы купальны сезон і інш. фактары спрыяюць эфектыўнаму аздараўленню і лячэнню дзяцей, хворых на рэўматызм, з парушэннямі функцый органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання), руху і апоры (у т. л. касцёва-сустаўнага туберкулёзу, скаліёзу), нырак, нерв. сістэмы (інфекц. этыялогіі) і інш.У лячэнні выкарыстоўваюць аэра-, гелія- і таласатэрапію, азёрныя і ліманныя гразі, рапу, мінер. і тэрмальныя воды. Дзесяткі санаторыяў, пансіянатаў і баз адпачынку, у т. л. для дарослых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пы́шны ’раскошны, прыгожы; горды, фанабэрысты, непадступны’ (Нас., ТСБМ), ’напышлівы’: пышна цешча пышна, што къ зяцю не вышла (Нас., з вясельнай песні), пы́шны ’паважны, велічны, магутны’ (Варл.), ’пышлівы, ганарлівы’: баба тады пышна, як замуж вышла (Стан.), сюды ж пышне́ць ’рабіцца ганаровым, напышлівым’ (Нас., Гарэц.), пы́шніцца ’пахваляцца, фанабэрыцца’ (Др.), пышно́та ’чалавек, пераборлівы ў ежы’ (кобр., Нар. лекс.), ст.-бел.пышнитися ’тс’. Нельга аддзяляць ад пы́шны ’мяккі, пульхны’: пышны хлеб (ТСБМ, шальч., Сл. ПЗБ); параўн. укр.пи́шний ’горды, важны; раскошны, багаты’, рус.пы́шный ’тс’, дыял. ’поўны, круглы’, польск.pyszny ’фанабэрыста, напышлівы, надуты; раскошны, цудоўны, велічны, прыгожы’, чэш., славац.pyšny ’напышлівы, ганарысты, надуты’, в.-луж., н.-луж.pyšny ’раскошны, пышны, прыгожы’, балг.пи́щен ’раскошны, надуты’ (з рус.пышный, т устаўное, гл. БЕР, 5, 279). “Станоўчыя” значэнні развіліся самастойна на базе пы́хаць ’дуць, уздуваць, надуваць’, параўн. ст.-інд.púṣyati, pṓṣati ’працвітаць’, puṣṭas ’адкормлены, багаты, раскошны’ (Фасмер, 3, 492). Банькоўскі (2, 970) лічыць пеяратыўнае (“адмоўнае”) значэнне першасным, што захавалася як адзінае ў чэш.pyšný < pycha ’гордасць, гонар’ (гл. пыха), паколькі апошняе “dla Niemców і Czechów grzech główny”, у той час як у Польшчы лічылася галоўнай вартасцю (годнасцю); сумнеўна, хутчэй наадварот: пеяратыўнае значэнне — чэшская семантычная інавацыя, што распаўсюдзілася на польскую і беларускую тэрыторыю; адтуль і ст.-бел.пышнитися (< польск.pysznić się < чэш.pyšniti se, Банькоўскі, 2, 970).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
1.каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж.Васілёнак.//што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой.Шыцік.Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства.Колас.У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню.Шамякін.//што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі.Кавалёў.
2.што. Зрабіць, стварыць што‑н. угонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Агульны, сумесны. Дзень выходзіць з-за зямлі, Яснавокі і румяны .. Разлівае ззянне-смех Для супольнае карысці.Колас.Людзі ў згодзе супольнай На дарогі, сцяжыны Выйшлі з песняю вольнай, Дзень сустрэлі зажынак.Калачынскі.
2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім‑н. [Камандзір:] — Збяромся мы. .. і абмяркоўваем якую-небудзь супольную баявую аперацыю.Брыль.Мы ўспамінаем наша першае супольнае падарожжа.Лужанін.Ёсць хлеб і тавар, Станкі і машыны Для працы супольнай.Калачынскі.
3. Які належыць усім або некалькім, аб’ядноўвае ўсіх, некалькіх. Супольная маёмасць. □ Вось чаму кожны лічыць за высокі гонар атрымаць акрайчык караваю і тым самым далучыцца да супольнага скарбу.Усікаў.Колькі нявыпітай брагі У нас за супольным сталом!Танк.
4. Аднолькавы з кім‑н., уласцівы каму‑н. адначасова з іншымі. Супольныя інтарэсы./узнач.наз.супо́льнае, ‑ага, н.Галава і Сухарукі мелі шмат супольнага ў сваіх характарах: абодва палохаліся пісаных паперак і бліскучых гузікаў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕДАЛЬЕ́РНАЕ МАСТА́ЦТВА,
мастацтва вырабу форм для адліўкі і штэмпеляў для чаканкі манет і медалёў; галіна скульптуры дробных форм. Творы М.м. вырабляюцца з медзі, серабра, золата, бронзы і інш. матэрыялаў, якія дазваляюць рабіць дакладныя выявы і дэталі ў дробным фармаце; дэкар. і выставачныя медалі вырабляюць і ў тэхніцы керамікі. М.м. ўласцівы пошукі пластычных, ясных і лаканічных кампазіцыйных вырашэнняў, шырокае выкарыстанне сімвалаў, эмблем і алегорый, арган. спалучэнне выяў і надпісаў, устойлівасць асн. іканаграфічных прыёмаў і тыпаў, звязаных з неабходнасцю ўпісаць рэльефную мініяцюру ў зададзеную стандартную форму.
Узнікла ў 7—6 ст. да н.э. разам з вырабам метал. манет у Лідыі і Стараж. Грэцыі. У старажытнасці пераважала чаканка манет штэмпелямі з загартаванага металу з гравіраванымі негатыўнымі выявамі. Буйныя манеты часам адліваліся ў формах. Ант. манетам уласцівы прастата і гарманічнасць вобразаў божастваў і міфалагічных сцэн.У эпоху сярэднявечча ў кампазіцыі пераважалі арнаментальнасць і геральдычны характар, пашырыліся партрэтныя выявы. Манеты краін Азіі вызначаліся прыгажосцю каліграфічных надпісаў. З 14—16 ст. вядомы выраб памятных медалёў. Творам М.м. эпохі Адраджэння ўласцівы індывідуальнасць партрэтных характарыстык і пластычная дасканаласць алегарычных фігур (медальеры Пізанела, Б.Чэліні ў Італіі, Ж.Пілон у Францыі і інш.). У эпохі барока і класіцызму з’явіліся стальныя штэмпелі, што дазваляла дасягнуць у гераізаваных кампазіцыях ювелірнай дакладнасці апрацоўкі дэталяў (Ж.Варэн, Г.Дзюпрэ ў Францыі, І.Хён, Ф.Г.Мюлер у Германіі, П.Уткін, Ф.Талстой у Расіі, і інш.). Эпоха рамантызму прыўнесла ў М.м. пошукі жывапіснасці і свабоды пластычнай святлоценявой лепкі (П.Ж.Давід д’Анжэ ў Францыі). У 20 ст. значна пашырыліся выразныя сродкі (контррэльеф, паглыблены контур, чарненне, эмаль) і тэматыка, ускладнілася кампазіцыя, пластычная мова і фактура твораў М.м. (А.Л.Галцье, Р.Дэламар, Ж.Лей, А.Ж.Адам у Францыі, Я.Фішэр, І.Прадлер у Чэхіі і інш.).
На Беларусі М.м. развівалася ў рэчышчы асн.маст. эпох і стыляў. З канца 15 ст. манеты выраблялі на Віленскім манетным двары. З пач. 16 ст. вядомы медалі ў гонар польскіх каралёў, вял. князёў ВКЛ і чл. іх сямей, у т. л. Жыгімонта I Старога, Жыгімонта II Аўгуста, Боны Сфорцы і інш., якія стваралі замежныя медальеры Г.Шварц, Я.М.Муска Падавана, Д.Венетус і інш. З сярэдзіны 16 ст. на Віленскім манетным двары пачаўся пастаянны выпуск медалёў, пашырылася іх тэматыка, медалі з нагоды ваен. перамог. Паводле заказу кн. Радзівілаў вырабляліся медалі ў гонар прадстаўнікоў іх роду. Сярод вядомых віленскіх медальераў Г.Кель, Г.Трыльнер, манаграміст «HD». З 18 ст. пашырыўся выраб медалёў і жэтонаў рэліг. тэматыкі, прысвечаных важным дзярж. і грамадскім падзеям. Найб. вядомы медальер 18 ст. — І.Ф.Гольцгаўзер. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай творы М.м., звязаныя з бел. тэматыкай, ствараліся ў Расіі. За межамі імперыі было выраблена шмат медалёў, прысвечаных паўстанням 1830—31 і 1863—64, А.Міцкевічу, Т.Касцюшку і інш.У 1960-я г.бел. М.м. аднавілася. Ствараюцца памятныя, юбілейныя і сувенірныя медалі, прысвечаныя падзеям Вял.Айч. вайны, гадавінам бел. гарадоў, навук. устаноў, прадпрыемстваў, падзеям культ. жыцця, значным асобам Беларусі. Унікальныя музейна-выставачныя медалі адліваюць з бронзы ці сілуміну. Вырабляюць таксама медалі з фарфору і гліны, са шкла ў тэхніцы маліравання і інш. Да М.м. ў сваёй творчасці звяртаюцца Г.Асташонак, М.Байрачны, С.Вакар, Г.Гаравая, С.Гарбунова, А.Зіменка, А.Кашкурэвіч, В.Ларчанка, У.Лятун, У.Слабодчыкаў, Л.Талбузін, А.Фінскі і інш. Творы М.м. экспануюцца на выстаўках. Гл. таксама Манета, Медаль.
Літ.:
Одноралов Н.В. Техника медальерного искусства. М., 1983.
Да арт.Медальернае мастацтва. Медальён у 8 солідаў. Рымская імперыя. Каля 337—361.Да арт.Медальернае мастацтва. Златнік Уладзіміра Святаславіча. Канец 10 — пач. 11 ст.Да арт.Медальернае мастацтва. Л.Талбузін. Медаль «Мікола Гусоўскі». 1960.