расійскі фізік, заснавальнік навук. школы фізікаў. Брат В.Ф.Петрушэўскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1851) і з 1862 працаваў у ім (у 1865—1901 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы і электрамагнетызме. Вынайшаў і сканструяваў шэраг аптычных прылад, першы ў Расіі арганізаваў фіз. практыкум для студэнтаў, які ператварыўся ў навук. лабараторыю. Першы старшыняРас.фіз.т-ва (з 1872) і Фіз. аддзялення Рас.фіз.-хім.т-ва (1878—1901). Адзін з гал. рэдактараў энцыкл. слоўніка Бракгаўза і Эфрона.
Літ.:
Ченакал В.Л. Ф.Ф.Петрушевский и его работы по оптике и цветоведению // Успехи физ. наук. 1948. Т. 36, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДА ПЯЦЁХ,
другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў маі 1918. Сфарміраваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пач. мая 1918 бел. сацыялістаў-рэвалюцыянераў П.Бадуновай, Т.Грыба, Л.Зайца і сацыял-дэмакрата А.Смоліча. У склад Р.п. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Я.Варонка (старшыня), Я.Бялевіч, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі. Правыя ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай адхіліць Р.п. стварылі Нар. сакратарыят пад кіраўніцтвам Р.Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі, у чэрв. 1918 быў сфарміраваны 4-ы склад Нар. сакратарыята.
расійскі паліт. дзеяч, адзін з лідэраў акцябрыстаў. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. Буйны памешчык Екацярынаслаўскай губ., дзе ў 1900—06 узначальваў губ. земскую ўправу. У 1906—07 чл.Дзярж. савета. Дэп., з 1911 старшыня 3—4-й Дзярж. дум (1907—17). Падтрымліваў палітыку П.А.Сталыпіна. У гады 1-й сусв. вайны блакіраваўся з кадэтамі; быў праціўнікам Р.Я.Распуціна. У час Лют. рэвалюцыі 1917 узначаліў Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917, пераканаў цара Мікалая II адрачыся ад прастола. У час грамадз. вайны знаходзіўся пры арміі ген. А.І.Дзянікіна. У 1920 эмігрыраваў у Югаславію. Аўтар мемуараў («Крушэнне імперыі», 2-е выд. 1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Уладзімір Антонавіч) (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́У ((Rau) Іаганес) (н. 16.1.1931, г. Вуперталь, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў школу кніжнага гандлю ў г. Кёльн (1952). З 1952 чл. Агульнагерм. нар. партыі, у 1957 перайшоў у С.-д. партыю Германіі (СДПГ). З 1958 дэп. ландтага зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. З 1969 обер-бургамістр Вуперталя, з 1970 міністр навукі, у 1978—98 прэм’ер-міністр зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Кандыдат у федэральныя канцлеры на выбарах 1987 і ў федэральныя прэзідэнты ФРГ на выбарах 1994. Старшыняпарт. арг-цыі СДПГ у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія (з 1977), нам. федэральнага старшыні СДПГ (1982 — чэрв. 1999). З ліп. 1999 федэральны прэзідэнт ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗАЎСКІ (Людвіг Пятровіч) (24.4.1887, г. Елгава, Латвія — 1980),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі і на Зах. фронце. У рэв. руху з 1905. З 1915 на Зах. фронце, чл. Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета, нам.заг. Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай л-рай, удзельнік выпуску газ. «Звязда». З ліст. 1917 камісар нар. асветы, унутр. спраў СНКЗах. вобласці і фронту. У 1918 старшыня Смаленскай губ. надзвычайнай камісіі, нам. старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 у НКУС РСФСР, з лют. 1920 у ВЧК, з 1921 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1924—25 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Слуцку, Слуцкі беларускі нацыянальны камітэт, Часовы беларускі нацыянальны камітэт Случчыны, прадстаўнічы орган бел.нац. арг-цый Случчыны ў 1918—20. Створаны ў крас. 1918. У кіраўніцтва ўвайшлі Яніслаўскі (старшыня), С.К.Петрашкевіч (сакратар), М.А.Асвяцімскі (скарбнік). Стаяў на пазіцыях Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Меў на мэце пашырэнне нац. свядомасці беларусаў, арганізацыю бел. школьніцтва, культ.-асв. гурткоў, кааператываў, матэрыяльна падтрымліваў т-ва«Папараць-кветка». У снеж. 1918 стварыў патрыятычную падп. арг-цыю «Саюз абароны краю». Пасля прыходу Чырв. Арміі на нелегальным становішчы, бальшавікі арыштавалі Яніслаўскага, В.М.Русака, П.Я.Жаўрыда і інш. Аднавіў дзейнасць у студз. 1919. У новае кіраўніцтва выбраны Жаўрыд (старшыня), У.Дубіна, Русак, А.Ю.Бараноўскі і інш. Пры к-це створаны аддзелы: арганізац., культ.-асв., каап., юрыд., дабрачынны. Меў цесную сувязь і фінансаваўся Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Палітычна знаходзіўся пад уплывам бел. эсэраў, падтрымліваў антыпольскі падп. і партыз. рух. Кааптаваў сваіх членаў у мясц. органы самакіравання, праводзіў культ.-асв. работу, стварыў гар. і пав.бел. міліцыю. У маі 1920 выступіў з пратэстамі ў адрас Польшчы і Сав. Расіі, у якіх асудзіў тайныя перагаворы пра падзел Беларусі. У час наступлення Чырв. Арміі (ліп. 1920) частка членаў к-та (Петрашкевіч, Бараноўскі, Асвяцімскі, К.Кецка і інш.) выступіла за супрацоўніцтва з сав. уладай. 1.11.1920 створаны новы склад к-та на чале з А.Паўлюкевічам, які стаяў на пазіцыях Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На 1-м бел. з’ездзе Случчыны 14.11.1920 перадаў свае паўнамоцтвы абранай Беларускай радзе Случчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГІ́БІН (Юрый Маркавіч) (3.4.1920, Масква — 17.4.1994),
рускі пісьменнік. Вучыўся ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1939—42). У 1943—45 ваен. карэспандэнт газ. «Труд». Друкаваўся з 1940. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Чалавек з фронту» (1943), «Зімовы дуб» (1955), «Перад святам» (1960), «Пагоня. Мяшчэрскія былі» (1963), «Завулкі майго дзяцінства» (1971), «Востраў любові» (1977), «Рака Геракліта» (1984), «Устань і ідзі» (1987) і інш. тэмы вайны і працы, успаміны дзяцінства, лёсы сучаснікаў, людзей рус. мастацтва і замежныя сустрэчы. Аўтар аповесцей «Бунташны востраў», «Цемра ў канцы тунэля», «Мая залатая цешча» (усе 1994), рамана «Дафніс і Хлоя эпохі культу асобы, валюнтарызму і застою» (апубл. 1995), артыкулаў пра л-ру і кіно (кнігі «Роздумы пра апавяданне», 1964; «Літаратурныя роздумы» 1977, і інш.), кн. «Дзённік» (апубл. 1995), кінасцэнарыяў па ўласных творах і інш. Пісаў для дзяцей. Творчасць Н. адметная драматызмам маральных пошукаў, лірычным светаўспрыманнем, дакладнасцю дэталей. Неаднаразова наведваў Беларусь, выступаў з артыкуламі пра вызваленне Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, пра парад бел. партызан у Мінску ў ліп. 1944. Паводле яго аповесці «Старонкі жыцця Трубнікава» (1963) пастаўлены фільм «Старшыня» (1965; правобраз гал. героя — старшыня калгаса «Рассвет» Магілёўскай вобл. К.П.Арлоўскі), аповесці «На ціхім возеры» (1963), прысвечанай нарачанскім рыбакам, Бел. студыя тэлебачання паставіла фільм «Запруда» (1967) і інш.Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі паставіў п’есу «Бабскае царства» (1984, паводле яго аднайм. аповесці). На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі З.Машкевіч, Ф.Янкоўскі.
Тв.:
Соч.Т. 1—11. М., 1989—93;
Любовь вождей: Повести. Рассказы. М., 1994.
Літ.:
Богатко И. Юрий Нагибин. М., 1980;
Холопова В.Ф. Парадокс любви: Новеллистика Ю.Нагибина. М., 1990.
пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1938—90, падсправаздачны яму ва ўсёй сваёй дзейнасці. У межах, прадугледжаных канстытуцыяй, ажыццяўляў функцыі вышэйшага органа дзярж. улады рэспублікі ў перыяд паміж яго сесіямі. Выбіраўся з дэпутатаў у складзе старшыні, 2 яго намеснікаў, сакратара і 15 членаў. Рашэнні Прэзідыума па большасці пытанняў прымаліся ў форме ўказаў або пастаноў і не патрабавалі наступнага разгляду і зацвярджэння іх Вярх. Саветам. Аднак канстытуцыя прадугледжвала шэраг пытанняў, вырашэнне якіх патрабавала абавязковага зацвярджэння на чарговых сесіях Вярх. Савета. Вярх. Савет 12-га склікання (1990—94) скарэкціраваў паўнамоцтвы Прэзідыума. Ён застаўся пастаянна дзеючым органам Вярх. Савета, які забяспечваў арганізацыю яго работы і ажыццяўляў інш. паўнамоцтвы ў межах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і законам, аднак ужо не ажыццяўляў функцыі вышэйшага органа дзярж. улады. У склад Прэзідыума ўваходзілі СтаршыняВярх. Савета, яго 1-ы нам. і намеснікі, дэпутаты Вярх. Савета і ў парадку, прадугледжаным рэгламентам Вярх. Савета. Прэзідыум узначальваў СтаршыняВярх. Савета. З увядзеннем пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь значная частка паўнамоцтваў адышла да Прэзідэнта. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятая на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996, такога органа не прадугледжвае. Старшынямі Прэзідыума Вярх. Савета былі Н.Я.Наталевіч (1938—48), В.І.Казлоў (1948—67), С.В.Прытыцкі (1968—71), Ф.А.Сурганаў (1971—76), І.Я.Палякоў (1977—85), Г.С.Таразевіч (1985—89), М.І.Дземянцей (1989—90); работай Прэзідыума кіравалі Старшыні Вярх. Савета Дземянцей (1990—91), С.С.Шушкевіч (1991—94), М.І.Грыб (1994—96), С.Г.Шарэцкі (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бліжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
1.Выш. ст.дапрым. блізкі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Бліжэйшы грукат заглушае грукат далёкі.Брыль.З бліжэйшай хваіны, да якой была прымацавана шпакоўня, лілася вясёлая птушыная песня.Кулакоўскі.
2. Які надыходзіць раней за астатнія. І вось у бліжэйшы выхадны дзень краязнаўчая экспедыцыя на чале з Віктарам Сяргеевічам рушыла ў Забалоцце.Якімовіч.
3. Першачарговы. Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому.Васілевіч.
4. Самы пільны, непасрэдны. Пры бліжэйшым разглядзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)