раскаркава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскаркаваць.
2. у знач. прым. З якога вынялі корак; раскупораны. На падлозе стаяла раскаркаваная бутэлька дарагога каньяку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раску́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскуць.
2. перан.; у знач. прым. Вызвалены; вольны, не абмежаваны. Грыміць, шуміць, як ураган, Зямлі раскутай сіла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распяча́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распячатаць.
2. у знач. прым. Адкрыты, расклеены (пра пісьмо, пакет). Аляксей дастае з кішэні шыняля распячатаны канверт. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыфмава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рыфмаваць.
2. у знач. прым. Такі, у якім ёсць рыфма, з рыфмамі, у якім рыфмуюцца радкі. Рыфмаваная песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скапыціць.
2. у знач. прым. Стаптаны, здратаваны. У канцы вёскі, за скапычаным выганам, дом на высокім падмурку. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́бены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скубці (у 2, 3 знач.).
2. у знач. прым. Пазбаўлены пер’я, поўсці і пад. Скубеная гусь. Скубены трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад смаліць 2 (у 2 знач.).
2. у знач. прым. Абпалены агнём. Смалены парсюк.
•••
Бачыць саву смаленую гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спешыць.
2. у знач. прым. Які злез з каня, спешыўся. На дварэ стаяў бранявік і спешаны атрад. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ўчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад таўчы.
2. у знач. прым. Які стаў дробным, цёртым у выніку таўчэння. Тоўчаная кара. Тоўчаны цукар. Тоўчаная бульба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увагну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад увагнуць.
2. у знач. прым. Які мае паверхню з угінам; проціл. выпуклы. Увагнутае люстра. Шапка з увагнутым верхам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)