Надрэз, выемка, зробленыя на якой‑н. паверхні нажом, пілой і пад. З сянец вынесла пілу і сякеру Варка. Удваіх яны перапілавалі слуп, зрабілі зарэзкі для жэрдак.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́скацца, ‑аецца; зак.
Даць трэшчыны на сваёй паверхні. Спёка стаіць страшэнная. Лісце на дрэвах прывяла. Зямля высахла і патрэскалася.Бяганская.Дзед быў хворы. Гарачка такая, што губы патрэскаліся, вочы глядзяць, але не свецяць, не пазнае нікога.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзко́м, прысл.
Прыпадаючы тулавам да паверхні, паўзучы. Да пярэдняга краю прыйшлося прабірацца то паўзком ад ямкі да ямкі, то перабежкамі.Мележ.Толькі паўзком, па-пластунску, можна было пераадолець кіламетровы прамежак ад узлесся да першых вясковых хлявоў.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЗІДЫЯСПО́РА,
спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў. Утвараюцца вонкава па 2—4 на паверхнібазідый. Бываюць акруглыя, авальныя або ніткападобна выцягнутыя. Сядзяць на маленькіх шыпападобных вырастах базідыі — стэрыгмах. У адрозненне ад аскаспораў базідыяспоры адшнуроўваюцца ад базідыі вонкі. На адпаведным субстраце базідыяспора прарастае гаплоідным гомакарыятычным міцэліем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОК-ДЫЯГРА́МА,
перспектыўны схематычны малюнак, які адлюстроўвае выразку ўчастка зямной кары. На пярэдняй і бакавой плоскасцях блок-дыяграмы адлюстроўваецца геал. будова ў верт. разрэзе, на верхнім баку — рэльеф паверхні дадзенай мясцовасці. Ілюструе сувязь рэльефу з геал. будовай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЯСК,
1) характарыстыка ўласцівасці паверхні, абумоўленая люстраным адбіццём святла. Колькасна вызначаецца суадносінамі паміж інтэнсіўнасцямі святла пры люстраным і дыфузным адбіцці.
2) Бляск нябеснага свяціла — характарыстыка асветленасці, якая ствараецца свяцілам на плоскасці, перпендыкулярнай прамяням, што на яе падаюць (уплыў атмасферы не ўлічваецца). Вымяраецца ў зорных велічынях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАДЭ́ЗІЯ,
раздзел геадэзіі, які вывучае тэорыю і метады пабудовы астранома-геадэзічных сетак і вызначэння формы, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі. Займаецца навуковымі праблемамі геадэзіі Зямлі як планеты ў цэлым на падставе вынікаў астранамічных, геадэзічных і гравіметрычных вымярэнняў на зямной паверхні і ў каляземнай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСКВАМА́ЦЫЯ (ад лац. desquamo выдаляю луску),
лушчэнне, адслойванне горных парод у выглядзе тонкай акругла-выпуклай лускі (1—2 см). Адбываецца на скалістай паверхні пад уплывам рэзкага вагання т-р (у асн. сутачных). Характэрна ў пустынях і высакагорных раёнах, дзе больш інтэнсіўныя працэсы фізічнага выветрывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал. вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхніспец.фіз. і хім. уласцівасцей (гл.Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб. пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАТА́ ГЕАГРАФІ́ЧНАЯ,
адна з геаграфічных каардынат, якая вызначае становішча якога-небудзь пункта на зямной паверхні. Вымяраецца вуглом паміж плоскасцю пачатковага (грынвіцкага) мерыдыяна і плоскасцю мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт. Даўготы на У ад пач. мерыдыяна, ад 0° да 180°, наз. ўсходнімі, на З — заходнімі.