ПЕ́РЭС ДЭ КУЭЛЬЯ́Р (Pérez de Cuéllar) Хаўер (н. 19.1.1920, Ліма),
перуанскі дыпламат. Скончыў ун-т Сан-Маркас (Ліма). З 1940 на дыпламат. службе, з 1944 на розных пасадах у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1961—63 дырэктар юрыд. дэпартамента, у 1963—64 — дэпартамента па паліт. і дыпламат. пытаннях мін-ва замежных спраў Перу. У 1964—71 пасол Перу ў Швейцарыі і пасланнік у Аўстрыі, потым пасол у Нац. і Польшчы. З 1971 пастаянны прадстаўнік Перу пры ААН, з 1975 спец. прадстаўнік ген. сакратара ААН на Кіпры. З 1977 пасол Перу ў Венесуэле. З 1978 пам. па спец.паліт. справах, з 1979 — нам.ген. сакратара ААН. У 1982—91 ген. сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЧЭ́НКА Галіна Гаўрылаўна (20.1.1924, в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 12.2.1993),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1954), праф. (1983). Скончыла Астраханскі (1945) і Ленінградскі (1948) пед. ін-ты. З 1948 у Мін-ве асветы БССР. У 1953—93 у Бел.пед. ун-це (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па псіхолага-пед. асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дашкольнікаў.
Тв.:
Задачи и упражнения по дошкольной педагогике. 2 изд. М., 1970 (разам з Т.М.Курыленка);
Развитие детей 6—7 лет и подготовка их к школе. 2 изд. Мн., 1982;
Педагогические ситуации в дошкольной педагогике. Мн., 1984;
Aufgaben und Übungen zur Vorschulpadagogik. 5 Aufl. Berlin, 1986 (разам з Т.М.Курыленка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАШЭ́ЎСКІ (Буташэвіч-Петрашэўскі) Міхаіл Васілевіч
(13.11.1821, С.-Пецярбург — 19.12.1866),
дзеяч рас.рэв. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1841). Служыў у Мін-ве замежных спраў. Яго паліт. і філас. погляды адлюстраваны ў «Кішэнным слоўніку замежных слоў, якія ўвайшлі ў склад рускай мовы» (вып. 1—2, 1845—46). У 1845—49 П. праводзіў у сябе сходы, т.зв. «пятніцы», рэв.-дэмакр. інтэлігенцыі (гл.Петрашэўцы). Прыхільнік утапічнага сацыялізму Ш.Фур’ё, адмены прыгоннага права, звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэсп. ладу ў Расіі. У 1848 удзельнічаў у нарадах па стварэнні тайнага т-ва. У 1849 арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу, замененага бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усх. Сібіры. З 1856 на пасяленні.
Літ.:
Прокофьев В. Петрашевский. М., 1962;
Возный А.Ф. Петрашевский и царская тайная полиция. Киев, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕ́ЎСКІ (Pniewski) Богдан (26.7.1897, Варшава — 5.9.1965),
польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВІЛЫ ЎНУ́ТРАНАГА ПРАЦО́ЎНАГА РАСПАРА́ДКУ.
На Беларусі рэгламентуюцца Тыпавымі П.ў.п.р. (зацверджаны пастановай Дзярж.к-та па працы і сац. абароне насельніцтва 19.5.1994). Складаюцца з 7 раздзелаў. Уключаюць паняцці ўнутр.прац. распарадку, рэгламентуюць парадак прыняцця галіновых і мясц. правіл, вызначаюць правы і абавязкі наймальніка і інш. службовых асоб, парадак прыёму і звальнення работнікаў, абавязкі работнікаў і наймальніка, рабочы час і яго выкарыстанне, меры заахвочвання, адказнасць за парушэнне прац. дысцыпліны. На аснове прац. заканадаўства і Тыпавых правіл мін-вы, дзярж. к-ты і ведамствы з удзелам галіновых прафсаюзаў могуць распрацоўваць і зацвярджаць галіновыя правілы. Пры адсутнасці мясцовых дзейнічаюць галіновыя або Тыпавыя П.ў.п.р. У асобных галінах нар. гаспадаркі (напр., транспарт, авіяцыя) унутр.прац. распарадак рэгулюецца статутамі або палажэннямі аб дысцыпліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1957). З 1981 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнес-планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытв-сцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.
Тв.:
Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. Мн., 1974;
Организация ритмичной работы промышленных Предприятий. Мн., 1979;
Оперативное управление промышленным производством. Мн., 1985;
Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. Мн., 1990 (разам з С.М.Танковіч);
Бизнес-план: Техникоэкон. планирование и обоснование финансовой стратегии предприятия: Методика и практич. рек. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНА-ЭПІДЭМІЯЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА,
спецыялізаваная сістэма дзярж. устаноў аховы здароўя. Ажыццяўляе санітарны нагляд, распрацоўку і правядзенне санітарна-прафілакт. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў з мэтай забеспячэння аховы здароўя насельніцтва. На Беларусі дзейнасць С.-э.с. рэгламентуецца Законам «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Асн. кірункі дзейнасці: гігіенічная ацэнка новых тэхналогій і інш. у нар. гаспадарцы, нарміраванне гранічна дапушчальных канцэнтрацый шкодных рэчываў і метадаў кантролю за імі, аздараўленне ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Задачы службы: прадухіленне і ліквідацыя забруджвання навакольнага асяроддзя, зніжэнне і ліквідацыя інфекц. і паразітарных хвароб і інш. У сістэму ўстаноў С.-э.с. ўваходзяць: аддзел гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мін-ва аховы здароўя, рэсп., абл., гар., раённыя цэнтры «Здароўе», рэсп. і абл. цэнтры па прафілактыцы СНІДу, цэнтры дэзінфекцыі і стэрылізацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛАВЯ́НСКІ БАЗА́Р У ВІ́ЦЕБСКУ»,
традыцыйны міжнар. фестываль мастацтваў у Віцебску. Засн. ў 1992 як «Славянскі базар» («Славянскі кірмаш»), Арганізатары: мін-вы культуры Беларусі, Расіі, Украіны пры ўдзеле канцэртных і камерц. фірм. З 1998 сучасная назва, праводзіцца пад патранажам Вышэйшага Савета Саюза Расіі і Беларусі. Складаецца з конкурснай часткі (удзельнікі — маладыя выканаўцы краін СНД і Еўропы), а таксама з канцэртаў гасцей, членаў журы. У межах фестывалю праводзяцца нац. дні краін-заснавальніц, фалькл. фэсты з конкурсамі нар. рамёстваў і промыслаў, маст. вернісажы. шматлікія конкурсы, а таксама дзіцячыя фестывалі.
Літ.:
Славянский базар в Витебске: Первое десятилетие... Витебск, 2001.
Дз.А.Падбярэзскі.
«Славянскі базар у Віцебску». 2000.Да арт.«Славянскі базар у Віцебску». Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі на «Славянскім базары». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПЕЦАЎТАМА́ТЫКА»,
праектна-канструктарскі інстытут. Засн. ў 1967 у Мінску як буд. мантажна-наладачнае ўпраўленне супрацьпажарнай аўтаматыкі, якое падпарадкоўвалася Гал. ўпраўленню ў Маскве. З 1975 — Мінскі філіял Маскоўскага буд. праектна-канструктарскага бюро «Спецаўтаматыка», з 1.10.1991 — Бел. праектна-канструктарскі ін-т «Спецаўтаматыка», з 1997 — адкрытае акц.т-ва «Белспецпраект», у падпарадкаванні Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Базавая арг-цыя па стварэнні і абслугоўванні пажарнай і ахоўнай аўтаматыкі і сігналізацыі. Асн. віды дзейнасці: праектаванне, мантаж, наладка і тэхн. абслугоўванне сістэм пажарнай аўтаматыкі і супрацьдымнай засцярогі, сродкаў і сістэм аховы; праектныя работы для буд-ва, пашырэння, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытв. прызначэння; спец.буд.-мантажныя і пуска-наладачныя работы; вогнезасцерагальныя работы па драўніне і драўнінных матэрыялах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦЫЙ (лац. Francium),
Fr, радыеактыўны хім. элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 87; адносіцца да шчолачных металаў. Найменш устойлівы з радыеактыўных элементаў; найб. устойлівы з іх 223Fr (перыяд паўраспаду 21,8 мін, β-распад) — чл. прыроднага радыеактыўнага рада актынаурану. У прыпаверхневым пласце Зямлі таўшчынёй 1,6 км знаходзіцца прыблізна 24,5 г Ф. Радыенуклід 223Fr адкрыла ў 1939 франц. радыяхімік М.Перэй; названы ў гонар Францыі.
У вагавых колькасцях атрымаць Ф. немагчыма з-за адсутнасці доўгажывучых ізатопаў. Паводле ацэнак для Ф. tпл 18—20 °C, шчыльн. 2300—2500 кг/м³. Самы электрададатны метал.Хім. ўласцівасцямі падобны да рубідыю і цэзію. Выкарыстоўваюць для вызначэння астату-227 і ў біял. даследаваннях, у т. л. для дыягностыкі ракавых захворванняў.