творчае аб’яднанне ў 1929—32 у Мінску. Засн. групай моладзі, якая выйшла з Усебел, аб’яднання мастакоў: М.Аксельрод, І.Ахрэмчык, А.Бразер, П.Гаўрыленка, М.Горшман, А.Грубэ (старшыня;, А.Забораў, Л.Зевін, А.Кастэлянскі і інш. Мела Мінскі, Віцебскі і Маскоўскі філіялы. Ставіла за мэту ўвасабленне ў мастацтве сав. сучаснасці на аснове новай фармальна-творчай мовы, не прымала стылізатарства, эстэцтва, перапеваў даўніны. У ліст. 1931 арганізавала 4-ю Усебел, маст. выстаўку ў Мінску. Дзейнасць членаў РАМБ рэзка крытыкавалася на Усебел, канферэнцыі мастакоў за «скатванне на рэльсы буржуазнага мастацтва» і «недаацэнку рэаліст. традыцый». Распушчана ў адпаведнасці з пастановай ЦКВКП(б) ад 23.4.1932.
Літ.:
Очерки по истории изобразительного искусства Белоруссии. М.; Л., 1940. С. 140—141;
Орлова МА. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960. С. 69—70.
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў Маскоўскіінж.-фіз.ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».
Тв.:
Прикладная ядерная физика. Мн., 1980 (разам з А.К.Красіным, Я.П.Пятраевым);
Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з Я.П.Пятраевым, В.І.Уласавай);
Основы экологически чистой технологии получения технеция-99т. Мн., 2000.
расійскі і бел. геолаг, геамарфолаг і палеантолаг. Чл.-кар.АНСССР (1958). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1933). У 1932—35 у Бел. геолагаразведачным трэсце (з 1933 Маскоўскі геолагаразведачны трэст), з 1935 у н.-д. установах па вывучэнні геалогіі Арктыкі, з 1958 у Сіб. аддзяленні АНСССР. Навук. працы па стратыграфіі чацвярцічных адкладаў Беларусі, палеагеаграфіі, стратыграфіі і тэктоніцы мезазойскіх адкладаў Арктыкі і Паўн. Сібіры. Распрацаваў падрабязную схему стратыграфічнага падзелу чацвярцічных адкладаў Беларусі і Арктыкі. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.:
К вопросу о стратиграфии ледниковых отложений Белоруссии // Тр. комиссии по изучению четвертичного периода. 1934. Т. 4, вып. I;
Четвертичный период в Советской Арктике. 2 изд., Л.;
М., 1953;
Стратиграфия юрской и меловой систем Севера СССР. М.; Л., 1963 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗО́Ў (Уладзімір Ільіч) (1840, Масква — 1.11.1904),
расійскі археолаг. Скончыў Маскоўскіун-т (1865). Адзін з заснавальнікаў маскоўскага гіст. музея, з 1881 яго вучоны сакратар. Даследаваў славяна-рускія старажытнасці. У 1890 праводзіў раскопкі курганоў каля вёсак Іпалітаўка (Новабяляеўка) на Гомельшчыне, Чырвоная Слабада і Туравічы на Магілёўшчыне. Вынікі даследаванняў радзіміцкіх курганоў абагульніў у працы «Аб паходжанні і характары курганных скроневых кольцаў і пераважна так званага маскоўскага тыпу» (1895). У канцы 1890-х г. у вярхоўях Дняпра адкрыў доўгія курганы. У 1902 першы з археолагаў на аснове матэрыялаў з раскопак Гнёздаўскіх курганоў на Смаленшчыне выступіў супраць «нарманскай» тэорыі.
Тв.:
[Отчет о раскопках в Смоленской и Могилевской губерниях в 1890 г.) // Древности: Тр. Москов. археологического о-ва М., 1894. Т. 15, вып. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМЛЕ́Й (Юліян Уладзіміравіч) (21.2.1921, Масква — 4.6.1990),
рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1966), д-ргіст.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскіун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АНСССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар.т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і этнічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскіун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэмія СССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ферромагнетизм. М.; Л., 1939;
Основы химической динамики. М., 1940;
Теория цепных процессов. М.; Л., 1951;
Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.:
Н.С.Акулов // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Леанід Мікалаевіч) (21.8.1871, г. Арол — 12.9.1919),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскіун-т (1897). Друкаваўся з 1892. Раннія творы вытрыманы ў традыцыях крытычнага рэалізму («Вялікі шлем», «Пецька на дачы», «Анёлачак», «Жылі-былі»). Спачуваў рэвалюцыянерам, пратэставаў супраць вайны («Іншаземец», «Марсельеза», «Чырвоны смех»). У больш позніх творах («Сцяна», «Думка», «Бездань», «Жыццё Васіля Фівейскага») адчуваецца песімізм, падкрэсліваецца бяссілле чалавечага розуму. Рэвалюцыя 1905—07 абвастрыла цікавасць да сац. праблем (драмы «Да зор», 1905, выд. 1906; «Губернатар», 1906; «Апавяданне пра сем павешаных», 1908), а яе паражэнне выклікала расчараванне; матывы адчаю, вобразы смерці ідуць побач з паэтызацыяй анархічнага бунту: п’есы «Сава» (1906), «Жыццё чалавека» (1907), «Чорныя маскі», «Цар Голад» і «Анатэма» (усе 1908); апавяд. «Цемра», «Пракляцце звера» (абодва 1907); раман «Сашка Жыгулёў» (1911). Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУНО́Ў (Мікалай Іванавіч) (25.9.1898, Масква — 25.11.1971),
рускі гісторык архітэктуры. Д-р мастацтвазнаўства (1943). Чл.-кар. Акадэміі архітэктуры СССР (1941—56), правадз.чл. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957—64). Скончыў Маскоўскіун-т (1920). З 1934 праф. Маскоўскага арх. ін-та. Даследаваў стараж.-рус. і зарубежную (пераважна візант. і франц.) архітэктуру. Адзін з першых даследчыкаў бел. архітэктуры. У арт. «Беларуская архітэктура XI—XII ст.» (у кн. «Зборнік артыкулаў», Мн., 1928) выказаў меркаванне, што ў Полацку і Смаленску ў 12 ст. склалася арыгінальная творчая манера дойлідства, якая ўплывала на архітэктуру Смаленска і Ноўгарада.
Тв.:
Очерки по истории архитектуры. Т. 1—2. М.; Л., 1935—37;
Дворцы Франции XVII и XVIII вв. М., 1938;
Мастера древнерусского зодчества. М., 1953;
Архитектура Византии // Всеобщая история архитектуры. Л.;
М., 1966. Т. 3;
Памятники Афинского Акрополя: Парфенон и Эрехтейон. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БНАЎ (Генадзь Фёдаравіч) (н. 9.5.1945, в. Цяляткава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
рускі паэт, перакладчык, крытык, публіцыст. Скончыў МагілёўскіМаскоўскіун-т (1972). Працаваў на Бел. радыё. З 1975 у час. «Неман» (з 1984 нам.гал. рэдактара). Друкуецца з 1965. Побыт вёскі, унутр. свет вяскоўца, яго думкі і імкненні, роздум над жыццём, узаемадачыненнямі чалавека і прыроды, грамадства, гісторыі — гал. тэмы паэт. зб-каў «Сувязная нітка» (1975), «Жытнёвы поўдзень» (1978), «Вяшчун-камень» (1987). Лірыка-філас. паэма-фантазія «Вяшчун-камень» перадае пачуцці любові аўтара да роднай зямлі, яднання з мінулым і сучаснасцю. Аўтар эсэ, крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Пераклаў на рус. мову раманы «Янка Купала» (1982) і «Францыск Скарына» (1989) А.Лойкі, «Першую кнігу» (1984) І.Мележа, паасобныя творы Я.Купалы, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, В.Зуёнка, К.Камейшы, Ю.Свіркі, І.Шамякіна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССО́НАЎ (Пётр Аляксеевіч) (16.6.1828, Масква — 6.3.1898),
рускі гісторык л-ры, фалькларыст, публіцыст. Скончыў Маскоўскіун-т (1851). З 1879 праф. Харкаўскага ун-та. Выдаў зборнік балгарскіх песень (1855), песень, паданняў і вусных апавяданняў сербаў (1857), песень-літанняў старцаў («Калікі вандроўныя», вып. 1—6, 1861—64; разам з рус. ўвайшлі і бел. творы). У 1864—67 узначальваў Віленскую археаграфічную камісію, бліжэй пазнаёміўся з бел. гісторыяй, культурай, фальклорам. Падрыхтаваў і выдаў «Песні, сабраныя П.В.Кірэеўскім» (вып. 1—10, 1860—74), «Беларускія песні» (1874). У апошні зборнік увайшлі каляндарна-абрадавыя нар. песні — валачобныя, юраўскія, мікольскія, куставыя, купальскія, пятроўскія, калядныя і масленічныя. Падзяляў погляды міфалагічнай школы.
Літ.:
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.Мн., 1964;
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 89—98.