ЧЫЧЭ́РЫН Барыс Мікалаевіч (7.6.1828, г. Тамбоў, Расія — 16.2.1904),
расійскі юрыст, гісторык, філосаф, публіцыст, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнай школы ў гіст. навуцы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1849), прафесар у ім (1861—68). Выдаваў з К.Дз.Кавеліным паліт. рукапісную л-ру. З сярэдзіны 1850-х г. Ч. — адзін з лідэраў ліберальна-заходніцкага рас. грамадска-паліт. руху (гл. Заходніцтва). Ухваляў сял. рэформу 1861, адмоўна ставіўся да рэв. дэмакратаў, падтрымліваў палітыку ўрада ў адносінах да Польшчы і паўстання 1863—64. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі. У 1868 у адстаўцы, займаўся навук. працай, удзельнічаў у дзейнасці земства. У філас. поглядах прытрымліваўся правага гегельянства. Працы па гісторыі дзярж. права, паліт. вучэнняў. Аўтар «Успамінаў» (ч. 1—4, 1929—34).
т. 17, с. 324
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)