гібрыд каня (кабылы) і асла (самца); свойская жывёла. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. Гадуюць пераважна ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы і Паўд. Еўропе. Ад кабылы наследуе велічыню цела, шырокія і глыбокія грудзі, масць, хвост, здольнасць да хуткага руху; ад асла — вял. грубую галаву, доўгія вушы, кароткія шыю і грыву, звіслы крыж, трываласць і працаздольнасць. Больш здольныя да акліматызацыі, даўгавечныя (жывуць да 40—50 гадоў), менш успрымальныя да хвароб, непатрабавальныя да корму і догляду. Звычайна бясплодныя. Адрозніваюць тыпы М.: уючны (выш. ў карку 110—140 см, маса 300—400 кг) і запражны (140—170 см, 400—700 кг). Гл. таксама Лашак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТВАРА́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць рэчыва ўтвараць у сумесі з інш. рэчывамі (кампанентамі) растворы. Колькасна Р. рэчыва ў дадзеным растваральніку характарызуецца канцэнтрацыяй яго насычанага раствору, якую таксама наз. Р.
Добра раствараюцца адно ў адным рэчывы, падобныя паводле фіз. і хім. уласцівасцей (эмпірычнае правіла «падобнае раствараецца ў падобным»), таму ў палярных растваральніках (вада, этанол, вадкі аміяк) добра раствараюцца рэчывы, утвораныя палярнымі малекуламі і з іонным тыпам сувязі, у непалярных (бензол, серавуглярод) — непалярныя рэчывы. Р. дадзенага рэчыва залежыць ад т-ры і ціску адпаведна агульнаму прынцыпу зрушэння раўнавагі (гл.Ле Шатэлве — Браўна прынцып). Р. вадкіх і цвёрдых рэчываў практычна не залежыць ад ціску. Р. газаў у вадкасцях з ростам ціску павялічваецца, з ростам т-ры звычайна памяншаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліяфо́бнасць
(ад гр. lyo = раствараю + phobos = страх)
здольнасць рэчываў вельмі слаба ўзаемадзейнічаць з малекуламі вадкага асяроддзя, да якога гэтае рэчыва дакранаецца (гл. таксама гідрафобнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
атэнуа́цыя
(лац. attenuatio = змяншэнне)
штучнае стойкае аслабленне вірулентнасці патагенных мікраарганізмаў, якія захоўваюць здольнасць выклікаць імунітэт, выкарыстоўваюцца пры вырабе вакцын супраць туберкулёзу, воспы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтатамі́я
(ад аўта- + -тамія)
здольнасць некаторых жывёл пры рэзкім раздражненні адкідваць часткі цела, якія потым узнаўляюцца (напр. яшчаркі адкідваюць хвост, ракі — клюшні, актыніі — шчупальцы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
натыві́зм
(ад лац. nativus = прыроджаны)
канцэпцыя, паводле якой здольнасць да ўспрымання прасторы і часу ўласціва чалавеку ад нараджэння і не развіваецца ў працэсе жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фанта́стыка
(гр. phantastike = здольнасць уяўляць)
1) штосьці неверагоднае, нерэальнае, заснаванае на творчым уяўленні, на фантазіі;
2) літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, фантастычныя падзеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
баяздо́льнасць, ‑і, ж.
Гатоўнасць выконваць баявыя дзеянні. Баяздольнасць арміі. □ Час быў вельмі напружаны. Трэба было.. актывізаваць дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і іх работу сярод насельніцтва, узмацніць баяздольнасць партызанскіх атрадаў.Казлоў.//Здольнасць вырашаць адказныя задачы. Маркс няспынна падкрэсліваў, што ў ідэйным адзінстве і згуртаванасці пралетарскай партыі заключаецца крыніца яе баяздольнасці.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.
2.перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы.Панчанка.Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урадлі́васць, ‑і, ж.
1.Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай. Адной з істотных уласцівасцей глебы з’яўляецца ўрадлівасць.«Весці».Розныя глебы па ўрадлівасці — розныя нормы высеву.Ермаловіч.Тост за калгасную нашу сям’ю, Ніў залатых урадлівасць; Тост за глыбокую ў полі раллю І за руплівае жніва!Танк.
2. Ураджайнасць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)