узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
У якасці Н.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні да Н.э. стандартызаваныя. Насычаны Н.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрс да 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрс да 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя да мех. уздзеянняў і змен т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н Яўген Аскаравіч (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́ (Rameau) Жан Філіп (25.9.1683, г. Дыжон, Францыя — 12.9.1764),
французскі кампазітар, арганіст, клавесініст, скрыпач, муз. тэарэтык. Служыў арганістам у саборах Францыі. З 1723 у Парыжы, набыў славу першага арганіста Францыі. З 1745 прыдворны кампазітар. Развіваў заснаваны Ж.Б.Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, матэтаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію...» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.
Літ.:
Адамян А. Эстетика Рамо // Вопросы теории и эстетики музыки. Л., 1963. Выд. 2;
Брянцева В.Н. Ж.Ф.Рамо и французский музыкальный театр. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІН-ЭФЕ́КТ (ад англ. skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект,
затуханне электрамагнітных хваль па меры іх пранікнення ў праводнае асяроддзе. У выніку пераменны ток размяркоўваецца пераважна ў паверхневым слоі (скін-слоі) правадніка, пераменны магн. паток — у паверхневым слоі магнітаправода.
С.-э. тлумачыцца тым, што пад дзеяннем знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка. У выніку частка эл.-магн. энергіі пераўтвараецца ў цеплавую, што і вядзе да затухання хваль. Праяўленне С.-э. тым большае, чым большая частата току або магн. патоку, плошча сячэння проваду або магнітаправода, праводнасць і магн. пранікальнасць матэрыялу. С.-э. вядзе да павелічэння эл. супраціўлення проваду пераменнаму току ў параўнанні з супраціўленнем пастаяннаму току і да размагнічвання магнітаправода віхравымі токамі. На С.-э. заснаваны дзеянне эл.-магн. экранаў, высокачастотная паверхневая загартоўка стальных вырабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАТЫ́П САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
адносна ўстойлівы, спрошчана-рэдукаваны вобраз ці ўяўленне пра пэўны сац. аб’ект (індывіда, групу, падзею і інш.); эмацыянальная форма выяўлення сац.устаноўкі. Тэрмін «С.с.» ўведзены ў навуку амер. публіцыстам і сацыёлагам У.Ліпманам у працы «Грамадская думка» (1921). Механізм С.с. заснаваны на псіхал. працэсе абагульнення свайго і чужога вопыту ўспрымання і ацэнкі сац. з’яў і працэсаў; фарміруецца ва ўмовах няпоўнай ці пераменлівай інфармацыі пра пэўны сац. аб’ект як тыпізаваныя, стандартызаваныя, часам шаблонныя ўяўленні асобных індывідаў ці груп. Устойлівасць С.с. адыгрывае станоўчую ролю ў паўсядзённай практыцы людзей, але не адпавядае патрабаванням зменлівай, праблематычнай сітуацыі. Ва ўмовах сац. трансфармацый С.с. часам прыводзяць да скажонага ўспрымання і неадэкватных, прадузятых меркаванняў пра пэўныя сац. групы і з’явы, таму важна карэкціраваць уздзеянне С.с. на асобу ці сац. групу на аснове верыфікацыі сапраўднасці ці памылковасці вобразаў і ацэнак, якія складаюць С.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЕСНАСЦЬ,
гранічная роўнасць аб’ектаў, поўнае супадзенне іх родавых і індывідуальных уласцівасцей; захаванне прадметам ці з’явай адных і тых жа ўстойлівых уласцівасцей. Цесна звязана з катэгорыяй адрознення: вызначэнне пэўных прадметаў як тоесных патрабуе выяўлення іх адрознення ад нятоесных. У сувязі з пастаяннай змяняльнасцю рэчаіснасці мае адносны, часовы характар. Паняцце «Т.» выкарыстоўваюць у філасофіі, логіцы, матэматыцы (гл.Тоеснасць у матэматыцы). Адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне Т., якое разглядае яе як вечную і нязменную роўнасць прадмета з самім сабой, і дыялектычнае, якое не выключае змену прадмета. Вылучаюць прынцыпы Т. абсалютнай (не прадугледжвае ўзнікнення адрозненняў паміж прадметамі), абстрактнай (заснаваны на часовым абстрагаванні ад адрозненняў прадметаў) і канкрэтнай (разглядае Т. у адзінстве з адрозненнямі прадметаў). Т. выяўляецца пры разглядзе рэчаў саміх па сабе і ў адносінах да інш. рэчаў, форм мыслення (гл.Тоеснасці закон), узаемаадносін адлюстравання і адлюстравальнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАФАТАГРА́ФІЯ,
працэс атрымання фатаграфічнага відарыса, заснаваны на візуалізацыі схаванага электрастатычнага відарыса (СЭВ), утворанага на фотаправодным слоі дыэлектрыка ці высакаомнага паўправадніка.
Працэс складаецца з атрымання СЭВ і яго праяўлення. У ксераграфіі, спосабах электрафакс і пры фотатэрмапластычным запісе СЭВ атрымліваюць экспаніраваннем экспанаваннем* раўнамерна эл. зараджанага слоя фотаправадніка. Пад уздзеяннем святла слой выбіральна разраджаецца, а астаткавыя зарады ўтвараюць СЭВ. Пры фотакандуктаграфіі для атрымання СЭВ фотаправодны матэрыял зараджаюць пасля экспаніравання экспанавання* (зарады асядаюць на неэкспаніраваных участках). У Э. на фотаэлектрэтах (гл.Электрэты) СЭВ атрымліваюць адначасовым уздзеяннем святла і эл. поля. Праяўляюць СЭВ парашком з зараджаных часціц пігменту і носьбіта або суспензіяй пігменту ў электраізалявальнай вадкасці. Для праяўлення фотатэрмапластычнага запісу матэрыял награваюць да т-ры размякчэння палімера, які дэфармуецца пад уплывам эл. поля СЭВ. Э. выкарыстоўваюць пераважна для капіравання і размнажэння дакументаў, а таксама вырабу форм для афсетнага друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узае́мнапрысл., узае́мны gégenseitig, wéchselseitig, béiderseitig; auf Gégenseitigkeit berúhend (заснаванынаўзаемнасці);
пры́нцып узае́мнай пава́гі das Prinzíp der gégenseitigen Áchtung;
пры́нцып узае́мнай вы́гады das Prinzíp des gégenseitigen Vórteils;
узае́мны дзеясло́ўграм. reziprókes Verb;
ім патрэ́бна ўзае́мная падтры́мка sie sind aufeinánder ángewiesen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
класіцы́зм
(ням. Klassizismus, ад лац. classicus = першакласны, узорны)
стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пач. 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ксерагра́фія
(ад ксера- + -графія)
спосаб электрафатаграфіі, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)