Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Капава́ць1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг.Сцяш. Сл.; зэльв.Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац.caput ’галава’).
Капава́ць2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).
Капава́ць3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг.Сл. паўн.-зах.). Да капах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жуль-жуль-жуль ’выгук для падзывання авечак (міёр., Шатал.). Параўн. славен.žûžka ’імя чорнай авечкі’. Магчыма, корань *geu‑ з пашырэннем ‑l‑ са значэннем ’скручваць, згінаць’ (Покарны, 1, 397) > *žul‑. Сярод слоў і.-е. моў, узыходзячых да гэтага кораня, есць словы са значэннем ’кучары’ (с.-іран.gūaire), ’галава’ (ням.Küllbock і Kielbock ’бязрогі баран’). Але пэўнасці ў такой рэканструкцыі няма, паколькі нам не вяло мы іншамоўныя паралелі гэтага выгуку’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ciasny
ciasn|y
1. цесны;
2. вузкі; абмежаваны;
~a głowa — тупая галава;
człowiek o ~ym horyzoncie — чалавек з абмежаваным кругаглядам;
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
szalony
szalon|y
шалёны;
~y szczęściem — ашалелы (шалёны) ад шчасця;
~e powodzenie — вялікі поспех;
~a pałka — шалёная галава, безразважны чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВО́ШЫ (Anoplura, Siphunculata),
атрад насякомых. З сям.: гематапіды (Haematopidae), калючыя вошы (Echinophthiridae), педыкуліды (Pediculidae). У сусв. фауне каля 300, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека. Найб. вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная (Pediculus humanus vestimenti), вош галаўная (Pediculus humanus capitis), вош лабковая, або плашчыца (Phthirus pubis), свіней — вош свіная (Haematopinus suis).
Даўж. 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы з кручкамі. Ногі з учэпістымі кіпцюркамі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць да 300 яец. Самкі спец. сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзення або субстрату. Лічынкі развіваюцца праз 5—19 сут. Жывуць 32—46 сут. Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і інш. небяспечных хвароб. Знішчаюць вошай мех., тэрмічным і хім. спосабамі. Гл. таксама Педыкулёз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́ША (Oncorhynchus gorbuscha),
прахадная рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн.ч. Ціхага ак. і прылеглай ч.Паўн. Ледавітага ак., на Пд — па амер. узбярэжжы да Каліфорніі, па азіяцкім — да Карэі. Акліматызавана ў Баранцавым і Белым м., у раёне Ньюфаўндленда. На нераст ідзе ў рэкі з быстрай плынню.
Даўж. цела да 68 см (сярэдняя даўж. каля 50 см, маса 1,5 кг). Самы дробны прадстаўнік роду ціхаакіянскіх ласосяў. Афарбоўка ў моры серабрыстая, на хваставым плаўніку дробныя цёмныя плямінкі; у рацэ з’яўляюцца цёмныя плямы на спіне, баках і галаве. Перад нерастам галава і плаўнікі амаль чорныя, цела карычняватае, бруха белае, у самцоў на спіне вырастае горб (адсюль назва), сківіцы загінаюцца крукападобна, на іх вырастаюць вял. зубы. Ікра буйная (дыяметрам да 8 мм). Пасля нерасту гіне. Маляўкі жывуць у гнёздах, потым скочваюцца ў мора, дзе кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Мае вял.прамысл. значэнне.
Гарбуша: 1 — звычайны выгляд; 2 — самец у шлюбным убранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЗІ, Хардзі (Hardy) Томас (2.6.1840, Апер-Бакхэмптан, графства Дорсет, Вялікабрытанія — 11.1.1928), англійскі пісьменнік. Вывучаў архітэктуру ў Лонданскім ун-це. Працаваў пам. архітэктара ў Лондане (1862—67). З 1880 прафесійны літаратар. У яго раманах, напісаных у рэчышчы крытычнага рэалізму з элементамі натуралізму, дзейнічаюць сяляне і мяшчане з выдуманай мясцовасці Уэсекс («Пад дрэвам Грынвуда», 1872; «Далёка ад шаленства натоўпу», 1874; «Вяртанне сваяка», 1878; «Гарадскі галава Кэстэрбрыджа», 1886; «Тэс, сапраўдная жанчына з д’Эрбервіляў», 1891, і інш.). З імі тэматычна звязаны зб-кі вершаў «Вершы пра Уэсекс і іншыя» (1898) і навел «Грымасы лёсу» (1904). У эпічнай драме «Дынасты» (ч. 1—3, 1903—08), прасякнутай духам фаталізму, паўстае Еўропа напалеонаўскіх войнаў. У апошнія гады жыцця Гардзі сімпатызаваў пісьменнікам левага кірунку (зб. вершаў «Пазнейшая і ранейшая лірыка», 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́ЛА (Gorilla gorilla),
малпа сям. чалавекападобных, або пангідавых, атр. прыматаў. 3 падвіды: гарыла зах. берагавая, або раўнінная (G.g. gorilla), гарыла ўсх. горная (G.g. beringei), гарыла ўсх. раўнінная (G.g. manyema). Пашырана ў Зах. і Цэнтр. Афрыцы. Жыве ў густых трапічных або горных лясах невял. статкамі (па 5—30 асобін), важакамі з’яўляюцца магутныя самцы. Гарыла ўсх. горная ахоўваецца ў 7 нац. парках, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Самая буйная малпа. Рост дарослых самцоў да 2 м, шыр. плячэй каля 1 м, размах рук да 2,6 м, абхват грудзей да 1,5 м, маса да 300 кг; самкі амаль удвая меншыя. Склад масіўны, вельмі развіта мускулатура, валодаюць вял. сілай. Валасы і скура чорныя, з узростам у самцоў на спіне з’яўляецца серабрыстая паласа. Галававял.; аб’ём мозга да 750 см³, па будове блізкі да мозга чалавека. Раслінаедныя. Будуюць гнёзды на зямлі або на дрэвах. Нараджаюць 1 дзіця раз у 3—5 гадоў. Пераносяць няволю і размнажаюцца.