ры́нак збы́туÁbsatzmarkt m, Ábsatzgebiet n -(e)s, -e;
выпуска́ць на ры́нак auf den Markt bríngen* [wérfen*];
выхо́дзіць на auf den Markt kómmen*;
ры́нак заваёўваць ры́нак den Markt eróbern;
засво́йваць ры́нак den Markt erschlíeßen*;
манапалізава́ць ры́нак den Markt monopolisíeren;
пашыра́ць ры́нак den Markt entwíckeln [áusdehnen, erwéitern] ры́начныгл. рынкавы
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
з-за, прыназ.зР.
Спалучэнне з прыназоўнікам «з-за» выражае:
Прасторавыя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні напрамку руху ці дзеяння адкуль‑н., з чаго‑н., з процілеглага боку чаго‑н. Сонца ўзнялося з-за лесу. Выняць рукавіцы з-за пояса. Гукаць з-за дзвярэй. Дом віднеецца з-за агароджы. □ З-за сцэны даносіўся рознагалосы шум.Асіпенка.Марудна з-за кустоў маліны Выходзіць буры малады мядзведзь.Багдановіч.
2. Ужываецца пры абазначэнні руху ад таго прадмета, за якім хто‑н. знаходзіўся. Перакусіўшы, Рыгор вылез з-за стала і выйшаў з хаты.Гартны.
Прычынныя адносіны
3. Ужываецца пры ўказанні на прычыну або падставу дзеяння. Спрачацца з-за дробязей. □ — Табе трэба былі гэтыя ваўкі, — упікнула жонка Лявона, упэўненая, што дзед прастудзіўся толькі з-за аблавы на ваўкоў.Ермаловіч.// Ужываецца пры ўказанні на асобу, якая з’яўляецца прычынай чаго‑н. З-за яго столькі непрыемнасцей. □ — Чытай, чытай! — сказаў малому Багдан. — Не пакідай кніжку з-за мяне.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свядо́масць, ‑і, ж.
1. Працэс адлюстравання рэчаіснасці мозгам чалавека, што ўключае ўсе формы псіхічнай дзейнасці і абумоўлівае мэтанакіраваную дзейнасць чалавека. Першаснасць матэрыі, другаснасць свядомасці. □ Мышленне і свядомасць — прадукты чалавечага мозга.Энгельс.// Псіхалогія, палітычныя і філасофскія погляды, рэлігійныя перакананні людзей як прадстаўнікоў пэўных класаў грамадства. Грамадскае свядомасць. Сацыялістычная свядомасць. Формы рэлігійнай свядомасці. Перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей. Класавая свядомасць.
2. Успрыманне і разуменне навакольнага, уласцівае чалавеку. У.. свядомасці [дзеда Лукаша] неяк цяжкавата ўкладваліся нечувана вялікія пераўтварэнні ў тых месцах, дзе спакон веку акрамя пяскоў і балот нічога не было.Кулакоўскі.Юзік адчуваў, што недзе на краі яго свядомасці туліцца нешта не зусім згоднае з яго такімі разважаннямі.Крапіва.А калі камбат пайшоў,.. [Наталля Максімаўна] падумала: «Выходзіць, што вайсковым урачом быць цяжэй, чым цывільным. Ці змагу я?» Але свядомасць падказвала ёй, што яна зможа.Дудо.
3. Здольнасць правільна разумець і ацэньваць з’явы жыцця, вызначаць свае адносіны да рэчаіснасці. Калгаснікі там [у калгасе «Маяк»] па свядомасці абганяюць свайго старшыню.Паслядовіч.// Тое, што і прытомнасць. Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скорагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Хуткае, паспешлівае маўленне. Шчаслівы .. смех [Тамары] перадаўся Мані, і яна, слухаючы таварышкі блытаную скорагаворку, не магла стрымаць яго і ў сабе.Васілевіч.Пачуўся смяшок, неразборлівая і, відаць, смяшлівая скорагаворка, і ўсё змоўкла.Паўлаў.//узнач.прысл.скорагаво́ркай. Хутка, паспешліва (пра мову). Мы цокалі на польскай мове — [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы.Бажко.— Мяне тата прыслаў, — скорагаворкай прамовіў Юрка, — там, — ён махнуў рукой у бок лесу, — нейкія людзі... Двое...Курто.// Што‑н. (артыкул, кніга і пад.), напісанае наспех, без дакладнасці, неглыбока. Там, дзе зніжаецца творчая напружанасць паэта, з-пад яго пяра выходзіць скорагаворка.Бярозкін.Увага да ўсіх гістарычных этапаў, якія прайшла краіна, была прычынай адсутнасць сюжэтнай сканцэнтраванасці, хранікальнай бегласці і скорагаворкі ў асобных раздзелах.Кучар.
2. Жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе. Заняткі пачыналіся з работы над тэхнікай мовы. Колькі скорагаворак было вызубрана напамяць.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ідзе, наступае, выходзіць і пад. непасрэдна за папярэднім; бліжэйшы па чарзе. Чарговая электрычка. Чарговы загад. □ Аднак, калі хлапчук мінуў ужо некалькі пільных вачэй, чарговы патруль яго аклікнуў: — Пачакай, малы!Якімовіч.[Лётчык:] — Мы ляцелі за чарговай партыяй раненых.Мележ.Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку.Каршукоў.// Які выконвае ў парадку чарговасці якія‑н. абавязкі. Чарговы днявальны.
2. Які адбываецца, праводзіцца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці. Чарговы адпачынак. Чарговы з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. □ У адзін з дажджлівых асенніх вечароў сюды на, чарговую нараду прыйшлі кіраўнікі асобных баявых груп.Пятніцкі.
3. Першы па неабходнасці, важнасці. [Старшыня:] — Калектывізацыя сельскай гаспадаркі — наша чарговая, баявая задача, і мы павінны выканаць яе на сто працэнтаў.Колас.
4. Які ўзнікае, паўтараецца, аднаўляецца час ад часу. Сілівон сядзеў у хаце Рады выдумцы чарговай.Лужанін.З таго прыезду паміж .. [Паходнем] і Марынкай завязалася перапіска, а кожны чарговы прыезд Паходні ў Мінск быў для яе радаснай падзеяй.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
appear
[əˈpɪr]
v.i.
1) зьяўля́цца, пака́звацца
One by one the stars appear — Адна́ па адно́й пака́зваюцца зо́ркі
2) здава́цца; выгляда́ць
it appears — выгляда́е
3) выступа́ць
to appear in a concert — выступа́ць на канцэ́рце
4) выхо́дзіць з дру́ку, быць вы́дадзеным
His book appeared a year ago — Яго́ная кні́га вы́йшла з дру́ку год таму́
5) выяўля́цца, праяўля́цца
6) зьяўля́цца на што, става́ць пе́рад чым
to appear before the court — зьяві́цца на суд, стаць пе́рад судо́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Strangm -(e)s, Stränge
1) вяро́ўка, кана́т, лі́на
2) пастро́нак;
über den ~ schlágen* распусці́цца, адбі́цца ад рук; узя́ць [хапяну́ць] праз ме́ру, вы́йсці з ра́мак дазво́ленага;
◊
wenn álle Stränge réißen на благі́ кане́ц;
über die Stränge schlágen*выхо́дзіць за ра́мкі дазво́ленага;
an éinem ~ zíehen* рабі́ць агу́льную спра́ву
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schnurf -, Schnüre
1) вяро́ўка, шнур(о́к), шпага́т, або́рка
2) ні́тка (жэмчугу)
3) горн. про́жылак;
◊
nach der ~ ва ўстано́ўленым пара́дку;
nach der ~ lében жыць ашча́дна;
es geht álles nach der ~ усё ідзе́ як па ма́сле;
über die ~ háuen*разм. хапі́ць це́раз край, не выхо́дзіць з ра́мак (дазволенага)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
front
[frʌnt]1.
n.
1) пе́рад чаго́
the front of the garden — пе́рад са́ду
a shirt front — пе́рад кашу́лі
2) пярэ́дні бок, фаса́д -а m.
3) Milit. фронт -у m.; перадавы́я пазы́цыі
service at the front — слу́жба на фро́нце
4) згуртава́насьць ро́зных гру́паў у змага́ньні (паліты́чным, эканамі́чным), фронт -у m.
the labour front — рабо́чы фронт
5) набярэ́жная f.; прымо́рскі бульва́р
6) informal прыкрыцьцё n.; фаса́д -у m.; шы́льда f.
The club was just a front for gangster activities — Клюб быў то́лькі прыкрыцьцём для гангстэ́рскае дзе́йнасьці
2.
adj.
1) пярэ́дні
the front line — пярэ́дняя лі́нія
2) Phon. пярэ́днеязы́чны (пра гало́сныя)
3.
v.t.
1) быць паве́рнутым пе́радам
Our house fronts the park — Наш дом паве́рнуты пе́радам да па́рку
2) супрацьстая́ць; супраці́віцца
4.
v.i.
1) выхо́дзіць на што (быць накірава́ным у які́-н. бок)
The house fronts on the sea — Дом выхо́дзіць на мо́ра
2) informal (for) служы́ць фаса́дам, прыкрыва́ць што
change front — завярну́ць (-ца) у і́ншы бок
in front of — пе́рад кім-чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)