пазнава́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які мае адносіны да пазнання (у 2 знач.).

П. працэс.

2. Які садзейнічае пазнанню, пашырэнню ведаў.

Пазнавальнае значэнне мастацтва.

|| наз. пазнава́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плаў...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) плывучы, напр.: плаўбаза, плаўзавод, плаўкран;

2) які мае адносіны да плавання, напр.: плаўсастаў (маракі ці рачнікі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у плаванні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., ро́дніць; незак., каго-што з кім-чым.

1. Ствараць адносіны роднасці паміж кім-н.

2. Рабіць падобным, збліжаць.

Гэтыя два зборнікі вершаў родняць паэтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укладны́, -а́я, -о́е.

1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі (у 1 знач.).

Стол з укладнымі дошкамі.

У. ліст.

2. Які мае адносіны да ўкладання грошай, укладу² (у 1 знач.).

Укладныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́ра ’вымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр. помі́р ’вымярэнне зямлі’, польск. pomiar ’вымярэнне, абмер, прамер’, чэш. poměrадносіны’, славац. pomerадносіны; сувязь’, серб.-харв. pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). З прычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sentiment [ˈsentɪmənt] n. fml

1. пачуццё;

a sentiment of pity пачуццё жа́лю

2. pl. sentiments адно́сіны; настро́й;

a speech full of lofty sentiments прамо́ва, по́ўная ўзнёслых эмо́цый

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фаво́р

(лац. favor = прыхільнасць)

прыхільныя адносіны, заступніцтва ўплывовай асобы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АБДАРАХМА́Н II (792—852),

эмір Кардоўскага эмірата [822—852]. Праўнук Абдарахмана I. Спрыяў развіццю навук і мастацтва, выдаткоўваў вял. сродкі на буд-ва палацаў і мячэцяў, што прывяло да ўзмацнення падатковага прыгнёту. Вызначаўся верацярпімасцю. Устанавіў дыпламат. і гандл. адносіны з Візантыяй.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЭФІЦЫЕ́НТ ЗМЕ́ННАСЦІ ПРАЦО́ЎНАЙ СІ́ЛЫ,

паказчык, які характарызуе сярэдняе штодзённае выкарыстанне аднаго фактычна занятага працоўнага месца. Разлічваецца як адносіны чалавека-дзён, адпрацаваных ва ўсіх зменах да іх колькасці, адпрацаваных за той жа перыяд у найб. загружаную змену.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жывасо́л ’сок з салёнага мяса, сала’ (Шат.). Складанае слова паводле той самай мадэлі, што разнасол, дзе жывы‑ ў знач. ’што мае адносіны да жывёл’ (жывая прырода, жывы куток).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)