прывілеяваны сац. слой у краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы ў сярэднія вякі; у шырокім сэнсе ўсе свецкія феадалы, у вузкім — толькі дробныя. Пачало складвацца ў 8 ст. ў працэсе фарміравання феадальна-іерархічных адносін. Унутры Р. адносіны будаваліся на аснове васалітэту. Рыцары атрымлівалі ад свайго сеньёра маёнтак — феод (лен) і былі абавязаны несці ваен. службу з поўным рыцарскім узбраеннем і рыштункам (баявы конь, меч, панцыр, шлем, шчыт і інш.). Ваен. справа была гал.сац. функцыяй Р., яна давала яму правы і прывілеі. Р. было вызвалена ад большасці падаткаў, падсудна толькі роўным па сац. статусе судам, карысталася перавагай на заняцце дзярж. і ваен. пасад. Доступ у рады Р. быў абмежаваны. Падрыхтоўцы будучага воіна служыла сістэма рыцарскага выхавання і навучання. Узведзены ў Р. даваў клятву вернасці і абавязваўся абараняць гонар і годнасць сюзерэна, яго зямлю ад дамаганняў інш. феадалаў, удзельнічаць у міжусобных і міждзяржаўных войнах. Традыцыя патрабавала ад рыцара быць смелым і адважным у баі, высакародным у адносінах да жанчыны, дасведчаным у пытаннях рэлігіі, ведаць правілы прыдворнага этыкету і інш. Важнай формай распаўсюджання сац.-этычных ідэалаў Р. былі турніры, у час якіх праводзіліся спаборніцтвы ў ваен. майстэрстве. Як служылае ваен.-феад. саслоўе найб. росквіту дасягнула ў 11—13 ст. у час крыжовых паходаў, калі яго ўзбраенне і тактыка бою адпавядалі тагачасным маштабам ваен. аперацый і тэхн. ўзроўню. У шэрагу краін Р. мела свае карпаратыўныя арг-цыі — ордэны. Найстарэйшы з іх — Ордэн св. Марыі ў каралеўстве Навара і Ордэн льва ў Францыі (вядомы з 11 ст.). З пашырэннем агнястрэльнай зброі Р. якасн. ўдарная сіла ў баі заняпала, але захавалася як саслоўе. Частка Р. ў 16—17 ст. увайшла ў склад дваранства, другая, збяднелая, ператварылася ў ваен. наёмнікаў. Як адно з ганаровых рыцарскае званне захавалася ў сучаснай Вялікабрытаніі. У ВКЛ рыцарамі наз. коннікаў-феадалаў. У Прывілеі 1387 вял.кн. Ягайлы гаворыцца аб «рыцарах або баярах». У Прывілеі 1447 вял.кн. Казіміра пералічваюцца розныя катэгорыі феадалаў і сярод іх Р. (княжаты, рыцары, шляхціцы, баяры). Пачынаючы са Статута ВКЛ 1529 у тэкстах прававых актаў наз. «высакародныя рыцары». У Віленскім прывілеі 1563 Жыгімонта II Аўгуста гаворыцца пра «стан рыцарскі шляхецкі». Гэтыя прыклады сведчаць, што тэрмін Р. быў ідэнтычны тэрміну шляхта. У Японіі блізкія па становішчы да рыцараў былі самураі, у Асманскай імперыі — сіпахі.
Літ.:
Ястребицкая А.Л. Запаяная Европа XI—XIII в. М., 1978;
Кардини Ф. Историки средневекового рыцарства: Пер. с итал. М., 1987;
Оссовская М. Рыцарь и буржуа: Исслед. по истории морали: Пер. с пол. М., 1987;
Иванов К.А. Многоликое средневековье. М., 1996;
Руа Ж.Ж. История рыцарства: [Пер.] М., 1996;
Кин М. Рыцарство: Пер. с англ.М., 2000.
Да арт.Рыцарства. Нямецкі дваранін Генрых Ангальцкі (1170—1252) з іншымі знатнымі людзьмі на турніры. Мініяцюра 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кале́ц ’напарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус.урал.калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ндыль ’кудлаты сабака’ (Нас., Шн., Сержп. Грам., Бяльк.). Укр.кундель ’тс’, польск.kundel ’тс’. Астатнія паралелі менш надзейныя. Рус.кундель вядома хутчэй за ўсё толькіяксмал. Усё гэта гаворыць аб другасным характары слова, і ў прыватнасці назалізацыі (с*кудель), таму ўзводзіць яго да прасл.kędbtъ няма падставы. Параўн. Слаўскі, 3, 368; Трубачоў, Нройсх., 35. Гл. кудла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр.кітель, рус.китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням.Kittelяк крыніца рус.китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням.Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гу-гу́,
У выразе: ні гу-гу (узнач.вык.) — а) загад або просьба маўчаць. — Толькі, браткі, ні шэп! Нікому ні гу-гу, што гэта я вам сказаў!Колас; б) маўчаць, не падаваць голасу. Пастукалася ў сенцы Палашка — ні гу-гу. Як морак па сядзібе прайшоў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гера́нь, ‑і, ж.
1. Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучымі лістамі, і яркімі адзіночнымі або сабранымі ў парасонікі кветкамі.
2. Народная назва пеларгоніі, якая разводзіцца ў памяшканнях як дэкаратыўная расліна. Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж і герані на падаконніках.Шамякін.
[Ад грэч. geranos — журавель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аксамі́тна, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Стужка з аксаміту. Гукан пільна агледзеў.. [Гарусевіча]. Як заўсёды, гарнітур быццам толькі што з-пад праса, чаравікі — з-пад аксаміткі чысцільшчыка.Шамякін.
2.звычайнамн. (аксамі́ткі, ‑так). Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі або карычневата-пурпурнымі кветкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.
1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2.толькімн.Разм.груб. Вочы.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмыгл. выкаціць.
(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы, ж.
Заправа, закраса са свінога сала, звычайна нутранога. [Сомік:] Скажы Тэклі, няхай падбяжыць, я крышан здору на затаўку дам.Крапіва.— Ого, сала! А як, можна есці на поўную губу? Ці можа яно ў цябе толькі дзеля закрасы? На затаўку ў капусту?Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)