гера́нь, ‑і,
1. Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучымі лістамі, і яркімі адзіночнымі або сабранымі ў парасонікі кветкамі.
2. Народная назва пеларгоніі, якая разводзіцца ў памяшканнях як дэкаратыўная расліна.
[Ад грэч. geranos — журавель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)