рула́да

(фр. roulade, ад rouler = каціць)

1) раскацісты, хуткі, віртуозны перакат у спяванні;

2) перан. пералівістае спяванне птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wyraj, ~u

м.

1. уст. вырай, цёплыя краіны;

2. уст. адлёт птушак;

3. вылет; адлёт, злёт; выезд на адпачынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жырава́ць, ‑руе; незак.

Карміцца, гулліва забаўляючыся (пра звяроў, птушак, рыбу). Жыруе рыба — аж выскоквае, разгуляўшыся, з вады. Сачанка. Першымі жыхарамі вёскі, якія трапляліся тут, на рэчцы, былі качкі, — з сытым гоманам і плёскатам яны жыравалі і купаліся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распушы́цца, ‑пушыцца; зак.

Стаць пушыстым. Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся. Мехаў. // Натапырыць поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак. // Распусціць маладое лісце, кветкі і пад. Берагі возера абраслі асакою і чаротам, на вуліцы закучаравіліся маладыя бярозкі, распушыліся клёны і ліпы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́мбы ’сцяблы’, ’адросткі пёраў у час лінькі птушак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Да ла́мбы, ламбу́к (гл.). Мена ‑а‑ : ‑u‑ з’яўляецца характэрнай для літ. гаворак (напр., lãkatas: lùkutas ’транты, лахманы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранасць птушак ці жывёлаў — прыкмета іх раззлаванасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саснэ́ ’адросткі пер’яў у птушак пасля лінькі’ (Сл. ПЗБ). Да аснэ́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што да асо́н (гл.). Збліжана з сасна (гл.) з-за знешняга падабенства да сасновых шыпулек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hover [ˈhɒvə] v.

1. луна́ць (пра птушак), вісе́ць у паве́тры, кружы́ць

2. круці́цца, тапта́цца, хадзі́ць вако́л (чаго-н.)

3. хіста́цца, вага́цца, не раша́цца, мару́дзіць;

A smile hovered over her lips. Усмешка блукала на яе твары.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

multitude [ˈmʌltɪtju:d] n. (of)

1. вялі́кае мно́ства;

a multitude of problems/birds вялі́кае мно́ства прабле́м/пту́шак

2. fml нато́ўп

3. the multitude ма́сы;

The truth was hidden from the multitude. Праўда была ўтоена ад мас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)