праляскаце́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Ляскатаць некаторы час.

праляскаце́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Тое, што і праляскатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралята́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праляцець.

пралята́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Лятаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Спец. Зрабіць прамалёўку.

2. і без дап. Маляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Абазвацца сокатам, засакатаць. Курыца прасакатала. Кулямёт прасакатаў.

2. Сакатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паа́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ахкаць некаторы час. Паахкалі, павохкалі [хлопцы], але дапамагчы справе нічым не маглі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Барабаніць некаторы час. Галаўня прыкурыў цыгарэту і, пыхкаючы, пабарабаніў па стале пальцамі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Бразгатаць некаторы час. [Віктар] адчыніў гараж, пабразгатаў там жалязякамі і накіраваўся да нас. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабры́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Брындаць некаторы час. Крыху пабрындае [Андрэй] з касой каля платоў і — дадому. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вохкаць некаторы час. Паахкалі [хлопцы], павохкалі, але дапамагчы справе нічым не маглі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Аграбіць усё, многае.

2. і без дап. Грабіць некаторы час.