Скры́гла ‘стрыжань птушынага пяра’ (свісл., Сл. ПЗБ), скрыглёк ‘скрылёк (бульбы)’ (гарад., там жа), скры́гель, ‘скрылік’ (Скарбы), скрыга́ль, скрыге́лькавалак сала’ (Ян., Мат. Гом.), скрыгля́ць ‘наразаць скрылямі’ (Сцяшк.). Нейкая кантамінацыя, магчыма, скрыль (гл.) і стругаць, або ад скрыга з ‑л‑суфіксацыяй. Не выключана, што слова паходзіць з скрыдла (гл.), параўн. Філін (Происх., 272 і наст.) аб генезісе kl, gl < tl, dl на славянскіх тэрыторыях, сумежных з балтыйскімі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў. Паўлаў.

2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае. Сабаленка. У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена. Грахоўскі.

3. мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчапіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў. Шахавец. Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля. Шамякін.

2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну. Брыль. Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі. Мурашка.

3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпалі́ць, ‑палкі, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна. // Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.

2. Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.

3. перан. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае. [Алесь:] «Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну». Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.

•••

Адпаліць штуку — зрабіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ком, ‑а; мн. камы, ‑оў; м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога‑н. мяккага, рыхлага рэчыва. Ком цеста. Ком зямлі. □ Татам мы дапамагалі, Мы ў радочкі цэглу клалі, З гліны клеілі камы. Кірэенка. // Пра што‑н. скамечанае, скручанае. Ком паперы. □ Дана ўзяла посцілку, кажух, падушку, згарнула ўсё ў вялізны ком. Асіпенка.

•••

Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.

Першы блін комам — тое, што і першы блін камяком (гл. блін).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Наглядна, публічна паказаць. Прадэманстраваць кінафільм. □ Прадстаўнікі Беларусі прадэманстравалі цікавыя праграмы, прысвечаныя прапагандзе спорту і турызму. «Звязда». На стале ў Панцеляймона Кандратавіча ляжаў кавалак рэйкі, тол. Ён тут жа прадэманстраваў, як і дзе трэба закладваць тол, падрываць рэйкі, каб іх нельга ўжо было выкарыстаць. Дзенісевіч. // Знарок падкрэсліць, праявіць, паказаць. Адзін бюргер выпіў залпам двухлітровы збан. Прычым прадэманстраваў сваю лоўкасць, падняў збан адной рукою, што не так лёгка зрабіць. Гурскі. [Юнак] стараўся прыслужыць.. [дзяўчыне], прадэманстраваць сваю адданасць і вернасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба? С. Александровіч. Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай. Карпюк. // Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя. Сабаленка. — Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скало́ць 1, скалю, сколеш, сколе; зак., што.

Аддзяліць слой, кавалак чаго‑н. ударам, зняць з паверхні; збіць. Скалоць лёд з тратуара.

скало́ць 2, скалю, сколеш, сколе; зак., што.

1. Змацаваць, сашчапіць разам што‑н. (шпількай). Скалоць кавалкі матэрыі.

2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым‑н. вострым, калючым. [Наста] скалола ў кроў іржышчам жорсткім босенькія ногі і моцна плакала. Астапенка. Учора да [Тарасевічаў] прыехалі фашысты, арыштавалі бацьку, .. усё нечага дапытваліся, але ён маўчаў, сцяўшы зубы. Тады фашысты штыкамі ўсяго яго скалолі насмерць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суві́сцяль ’падарунак, падарак (на хрысціны, вяселле)’ (іўеў., Сл. ПЗБ; віл., З нар. сл.; маладз., Гіл.). На славянскай глебе адпаведнікаў няма. Па лінгвагеаграфіі — запазычанне з балцкіх моў. Параўн. літ. výstyti ’спавіваць дзіця’, výstyklas ’пялёнка’, suvýtelis ’спавіванне’, лат. suovista ’пялёнка’; апошняе з suo‑ і vistit ’спавіваць’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1139). Можна меркаваць, што першапачаткова слова азначала падарунак на хрысціны (звычайна кавалак палатна, магчыма, для спавівання дзіцяці), потым значэнне пашырылася да ’ўсялякі падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурвэ́та, сурвэ́ткакавалак тканіны або паперы для гігіенічных мэт’, ’абрус’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сурвэ́та, сарвэ́та ’абрус, настольнік’ (паст., швянч., брасл., Сл. ПЗБ), сурвэ́та ’сурвэтка’ (Сцяшк.), ’цырата’ (Гіл.), ’святочны абрус фабрычнай работы з узорамі’ (ДАБМ, камент., 925), сурвато́ўка ’фабрычнага вырабу хустка з узорамі’ (маладз., Гіл.), ст.-бел. сервета ’абрус, настольнік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. serweta, якое ад франц. serviette < servir ’служыць’ (Кюнэ, Poln., 96; SWO, 679). Гл. яшчэ сарвэта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)