КУДРАВІ́ЦКІ (Давыд Абрамавіч) (1919, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. У Вял.Айч.вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір стралк. роты лейт. К. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.: у час контратакі праціўніка падняў байцоў у рукапашны бой, загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Масты, 86 км ад Гродна. 496 ж., 179 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХЧЫЦЫ,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Клецк—Ганцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдЗ ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 134 км ад Мінска. 1064 ж., 388 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́МАШЫ,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Глыбокае—Полацк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 54 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 134 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Загацце. 582 ж., 227 двароў (1999). Сярэдняя школа, Цэнтр культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖО́К,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., на р. Горна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 71 км ад чыг. ст. Рагачоў. 420 ж., 139 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́ШАВА,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля Любашаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 248 км ад Брэста. 924 ж., 441 двор (1999). С.-г.прамысл. прадпрыемства «Ганцаўчанка». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Цапра. Цэнтр сельсавета і калект.-долевага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 429 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯДЗЕ́Ц,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Вятліца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнУ ад г. Столін, 267 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Гарынь. 978 ж., 413 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЧЫ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса. Цэнтр сельсавета. За 10 км на Пд ад г. Дзяржынск, 48 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Койданава. 165 ж., 65 двароў (1999). Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 37 км на Пн ад горада і 42 км ад чыг. ст. Барысаў, 113 км ад Мінска. 488 ж., 152 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.