усме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Міміка твару, губ, вачэй, якая паказвае схільнасць да смеху або вырашае радасць, задаволенасць і пад. Чыстая ўсмешка. Лагодная ўсмешка. Вясёлая ўсмешка. Усмешка шчасця. □ Старшыня ішоў наперадзе, несучы на губах здаволеную і хітрую ўсмешку. Колас. Калі ўсміхаецца жанчына, Што тоіцца ва ўсмешцы той, Якая думка, і прычына, І сэнс, і мара, і настрой? Лойка. Ты прайшла з усмешкай цёплай, Прашумела, нібы ветласць Той вясны, што ты адбіла Тонкай постаццю дзявочай. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этыке́тны ​1, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які адпавядае этыкету. Этыкетная ўсмешка.

этыке́тны ​2, ‑ая, ‑ае.

Абазначаны на этыкетцы. Этыкетны надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bezradny

бездапаможны; слабы;

bezradny uśmiech — бездапаможная ўсмешка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

süßlich a

1) саладкава́ты

2) саладжа́вы;

ein ~es Lächeln саладжа́вая ўсме́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скры́ты, -ая, -ае.

1. Нябачны, замаскіраваны, тайны.

Скрытыя дзеянні.

Скрытыя замыслы праціўніка.

2. Без характэрных знешніх прыкмет.

Скрытае цячэнне хваробы.

Скрытая ўсмешка.

3. Які ўласцівы каму-, чаму-н., але яшчэ не праявіўся, знешне не прыкметны.

Скрытыя магчымасці тэхнікі.

|| наз. скры́тасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

blissful [ˈblɪsfəl] adj. шчаслі́вы; ра́дасны;

a blissful smile шчаслі́вая ўсме́шка;

blissful memories ра́дасныя ўспамі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sultry [ˈsʌltri] adj. спяко́тны, ду́шны, гара́чы, па́рны (пра надвор’е);

a sultry smile зва́блівая ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

знаро́чысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Наўмысны, спецыяльны. Знарочыстая суровасць была ў тоне і твары Міхала, але ў вуснах блукала ледзь прыкметная ўсмешка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заясне́цца, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заяснець (у 2 знач.). Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба на ўсходзе, заяснелася і паружавела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́тарны разм. ǘbersüß, wíderlich süß; перан. süßlich, zúckersüß;

пры́тарная ўсме́шка ein süßliches Lächeln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)