Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗДАНО́ВІЧ Іван Усцінавіч (6.6.1864, Мінск — 24.8.1915),
бел.ўрач, арганізатар шпітальнага абслугоўвання ў Мінскай губ. Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). Працаваў у Мінску (з 1904 гал.ўрачгуб. бальніцы). Засн. школу сляпых і школу ўрачэбнай і гігіенічнай гімнастыкі (1897). Распрацаваў план рэарганізацыі бальніцы ў кваліфікаваную навук.-клінічную ўстанову. Непадалёку ад Мінска на беразе р. Свіслач знайшоў крыніцу з лекавай вадой, на базе якой у 1922 пабудаваны дом адпачынку. У гонар яго чыг. прыпынак быў названы платформай З. (цяпер ст. Ждановічы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК Мікалай Іванавіч (19.5.1901, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 21.12.1956),
бел.ўрач і вучоны ў галіне хірургіі. Канд.мед.н. (1937), дац. (1938). Засл.ўрач Беларусі (1948). Скончыў мед.ф-тБДУ (1926). З 1930 працаваў у Мінскім мед. ін-це. З 1940 начальнік хірург. аддзялення Мінскага акр.ваен. шпіталя. У 1941—45 старшы хірург палявых эвакапунктаў Зах. і 3-га Бел. франтоў, з 1945 гал. хірург мед. ўпраўлення БВА. З 1946 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1948 у Мінскім мед. ін-це (з 1955 заг. кафедры), адначасова гал.ўрачРэсп. анкалагічнага дыспансера (1948—49), заг.хірург. аддзялення Рэсп. бальніцы 4-га лячэбна-сан. ўпраўлення Мін-ва аховы здароўя (1949—56), гал. анколаг Беларусі (1949—54). Навук. працы па анкалогіі, хірург. захворваннях органаў брушной поласці і інш.
Літ.:
Артишевский Л.И., Дерюго Н.К. Н.И.Бобрик — известный хирург Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1991. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
данты́ст
(фр. dentiste, ад лац. dens, -ntis = зуб)
зубны ўрач з сярэдняй адукацыяй; зубны тэхнік (параўн.стаматолаг).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ШУ́БА Аляксей Іванавіч (25.2.1912, в. Падарэссе Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.12.1971),
адзін з арганізатараў лячэбна-прафілакт. дапамогі на Беларусі. Герой Сац. Працы (1969). Засл.ўрач Беларусі (1948). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну адзін з кіраўнікоў партыз. руху (з 1941) у Мінскай вобл., камандзір 100-й партыз. брыгады імя С.М.Кірава (1943). З 1944 заг. аддзела аховы здароўя выканкома Мінскага гар. Савета дэпутатаў працоўных, з 1950 у Мінскім мед. ін-це; у 1952—71 гал.ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТЭРМА́Н Лазар Якаўлевіч (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен.ўрач, з 1921 гал.ўрачцэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
санита́рный саніта́рны;
санита́рный врач саніта́рны ўрач;
санита́рный осмо́тр саніта́рны агля́д;
санита́рный у́зел саніта́рны ву́зел.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КЛУ́МАЎ Яўген Уладзіміравіч (падп.псеўд.Самарын; 16.12.1876, Масква — 10.2.1944),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Канд.мед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1905 земскі ўрач у Рэчыцкім пав. У 1-ю сусв. і грамадз. войны хірург і ўрач шпіталяў на Зах. фронце. З 1921 у мед. установах Мінска. У Вял.Айч. вайну ў 1-й гар. бальніцы: дапамагаў параненым партызанам і падпольшчыкам, забяспечваў падполле і многія партыз. атрады медыкаментамі, абсталяваў 2 партыз. шпіталі. У кастр. 1943 арыштаваны акупац. ўладамі, адмовіўся з імі супрацоўнічаць, загублены ў душагубцы. Яго імем у Мінску названы вуліца і бальніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЦЭ́ЛЬС [Paracelsus, сапр. Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм) (von Hohenheim; 24.10.1493, г. Швіц, Швейцарыя — 24.9.1541],
нямецкі ўрач і прыродазнавец эпохі Адраджэння, адзін з заснавальнікаў ятрахіміі. Вучыўся ва ун-тах Італіі, Германіі, Францыі. Працаваў у г. Зальцбург і г. Страсбург. Праф. (1526) ун-та і ўрачг. Базель. Даў крытычную ацэнку схаластычнай медыцыне антычнасці. Вывучаў лячэбнае дзеянне хім. рэчываў на арганізм, распрацаваў метады лячэння інфекц. хвароб ртуццю (сіфіліс), прэпаратамі мыш’яку (сап)і інш., вылучаў лекавыя рэчывы з раслін, прапанаваў выкарыстоўваць" мінер. крыніцы ў якасці лячэбнага сродку. Развіў уяўленне аб дазіроўцы лекаў. Выдадзены збор твораў П. (т. 1—14, 1922—36).