1. Разарэнне чаго‑н., разгром. Мацей са сваёй хэўрай за паўгадзіны зрабіў у Перцавай хаце сапраўдны пагром.Дамашэвіч.З усмешкай пазіраючы на партызанскіх дактароў, .. [камандзір] пачынаў расказваць, як [лісіца] не раз учыняла пагром на кухні санчасці.Няхай.
2. Рэакцыйна-шавіністычнае выступленне супроць якой‑н. нацыянальнай групы насельніцтва, якое суправаджаецца грабяжом маёмасці і масавымі забойствамі. У.. [мястэчку Турцы] у кастрычніку 1941 года адбыўся першы ў Баранавіцкай вобласці яўрэйскі пагром.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛЕ́ВІ Іегуда, Іехуда ха-Леві (каля 1075, г. Тудэла, Іспанія — 1141), яўрэйскі паэт і філосаф; быў вядомы і як урач. З 1109 жыў у Кардове, памёр на шляху ў Палесціну. Пісаў на іўрыце і араб. мове. Творчасці гранадскага перыяду (да 1090) уласціва аптымістычнае гучанне (пераважаюць застольныя песні, любоўная лірыка і інш.), але паступова стала дамінаваць тэма трагічнага лёсу яўр. народа (літургічныя гімны «Песні выгнання», «Песні Сіёна» і інш.). У рэліг.-філас. трактаце «Кніга доказаў і довад у абарону зняважанай веры» («Кніга Хазара») даў апалогію іудаізму і паказаў перавагу непасрэднага рэліг. вопыту, заснаванага на інтуіцыі, над разумовымі ведамі, не адмаўляючы, аднак, рацыянальнага пазнання. Творчасць Галеві зрабіла ўплыў на яўр. паэзію і філасофію.
Тв.:
Рус.пер. — Сердце мое на Востоке. Тель-Авив, 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НДЭЛЕ МО́ЙХЕР-СФО́РЫМ (сапр. Шолам Якаў Абрамовіч; 1835/36, г. Капыль Мінскай вобл. — 1917),
яўрэйскі пісьменнік; пачынальнік рэалістычнай яўр. л-ры на ідыш. Жыў у Расіі. Пісаў пераважна на ідыш, публіцыстычныя і больш познія творы — на іўрыце. Дэбютаваў зб.літ.-крытычных артыкулаў «Суд свету» (1860). У аповесцях «Маленькі чалавечак» (1864—65), «Фішка Кульгавы» (1869), «Кляча» (1873), сатыр. драме «Такса» (1869), паэме «Яўрэйчык» (1875), сацыяльна-быт. раманах «Падарожжа Веніяміна Трэцяга» (1878), «Запаветны пярсцёнак» (ч. 1—2, 1888—89) і аўтабіяграфічным — «Шлойме рэб Хаім» (1894—1917) шырокая панарама жыцця яўрэяў у сярэдзіне 19 ст. на Беларусі, Літве, Украіне, абагульнена-гратэскавы вобраз-сімвал яўрэйскага мястэчка. У яго творчай манеры спалучаны прыёмы гратэску, сатыры і гумару, псіхал. і лірычнай прозы.
яўрэйскі журналіст і пісьменнік, заснавальнік паліт. кірунку ў сіянізме. Д-рюрыд.н. (1884). Скончыў Венскі ун-т. Пісаў на ням. мове. У 1891—96 парыжскі карэспандэнт венскай газ. «Neue Freie Presse» («Новая свабодная прэса»). З 1897 выдавец і рэдактар венскай газ. «Die Welt» («Сусвет»). Асн. працу «Яўрэйская Дзяржава» (1896) Герцль прысвяціў неабходнасці стварэння ўласнай дзяржавы яўрэяў на іх гіст. радзіме ў Палесціне. Ініцыятар склікання 1-га Сіянісцкага кангрэса ў г. Базель (Швейцарыя, 1897), першы прэзідэнт Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. З мэтай практ. рэалізацыі намераў па стварэнні яўр. дзяржавы спрабаваў заручыцца падтрымкай тур. султана Абдул-Хаміда II, рым. папы і герм. імператара Вільгельма II. Аўтар рамана «Старая новая зямля» (1902), кнігі фельетонаў (т. 1—2, 1904) і інш. У Ізраілі ўшаноўваецца як прадвеснік яўр. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙМАНІ́Д ((Maimonides) Майсей) (Машэ бен Майман; 30.3.1135, г. Кордава, Іспанія — 13.12.1204),
яўрэйскі ўрач, філосаф, тэолаг, кадыфікатар Галах (збору законаў). У 1148 з-за праследаванняў пакінуў Іспанію, жыў у Марока, Палесціне, з 1165 у Егіпце. У 1187 стаў прыдворным урачом каірскага султана Салах-ад-дзіна; рабін у Каіры. Упарадкаваў і растлумачыў паданні Талмуда. У 1190 у Егіпце на араб. мове апублікаваў свой гал.філас. твор «Даведнік для тых, хто сумняваецца», які неаднаразова перакладаўся і выдаваўся на іўрыце, лац., ням. і рус. мовах. У філас. творах М, як паслядоўнік Арыстоцеля, імкнуўся сінтэзаваць біблейскае адкрыццё і арабскі арыстацелізм. Яго творы паўплывалі на развіццё схаластыкі 13—15 ст., асабліва на Альберта Вялікага і Фаму Аквінскага. Прыхільнікам М. быў С.Майман.
Тв.:
Рус.пер. — Путеводитель колеблющихся // Григорян С.Н. Из истории философии Средней Азии и Ирана VII—XII вв. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕС (Рыгор Львовіч) (н. 23.4.1913, г. Чашнікі Віцебскай вобл.),
яўрэйскі і рус. пісьменнік. Скончыў Віцебскі пед. тэхнікум (1933), Мінскі пед.ін-т (1937). Працаваў у школах Слуцка, Навагрудка і Мінска, у газ. «Заря» (Брэст), «Зорька», час. «Вожык». Друкуецца з 1931. Піша на яўр. і рус. мовах. Аўтар. зб-каў вершаў «Пачатак» (1939), «Вершы» (1941), «Водгукі часу» (1974), аповесцей і апавяд. «Сябры і знаёмыя» (1963), «У родным кутку» (1972), «Праз цяжкі парог» (1976), «Пад ясным небам», «Не ружамі ўсланы твой шлях» (абодва 1983), «У краі светлых бяроз» (1997) і інш. У перакладзе на бел. мову выйшлі кнігі нарысаў і апавяд. «Запіскі майго калегі» (1960), вершаў «Бяроза пад акном» (1961), «З тых жа крыніц» (1993), «Аднаактовыя п’есы» (1964, з Х.Мальцінскім). На бел. мову яго вершы перакладалі Р.Барадулін, Ф.Баторын, А.Зарыцкі, апавяданні і п’есы — М.Татур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛЬБАК (Майсей Саламонавіч) (20 або 25.3.1896, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі пісьменнік. Настаўнічаў у Смаргоні, Мінску, Вільні. У 1920—27 жыў у Вільні, Берліне. З 1928 у Мінску, працаваў у рэдакцыях рэсп. газет, АН Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1916. Пісаў на яўр. мове. Аўтар кніг паэзіі «Вершы» (1920), «Новыя вершы» (1922), «Паэмы і вершы» (1929), цыкла «Беларусь» (1921), сатыр. антыфаш. паэмы «Дзісенскі Чайльд-Гарольд» (1933), раманаў абстрактна-філас. «Месія сына Эфроіма» і «Панядзелак» (абодва 1924), «Зельманцы» (кн. 1—2, 1931—35), п’ес «Разбойнік Бойтрэ», «Веньямін Магідаў» (абедзве паст. 1937) і інш. Перакладаў на яўр. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гогаля. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.Агняцвет, З.Бядуля, В.Вольскі, Х.Жычка, І.Калеснік, Г.Кляўко, У.Паўлаў, Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сіяні́зм
(ням. Sionizm, ад ст.-яўр. Sion = назва гары ў Іерусаліме)
яўрэйскі нацыянальны рух, які прапагандуе аб’яднанне яўрэяў розных краін на аснове агульнасці іх гістарычнай радзімы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Бажні́ца ’ўсякі нехрысціянскі храм, акрамя яўрэйскага’ (Шат.); ’паліца або шафка пад абразамі’ (Касп.). Рус.божни́ца ’царква; язычаскі храм’, укр.божни́ця. Параўн. польск.bożnica (раней кожная царква; сёння толькі яўрэйская; Брукнер, 34), ст.-чэш.božnicě ’язычаскі храм’. Ад бог (гл.). Фасмер, 1, 184 (там і некаторая літ-pa), прыводзіць паралелі, якія тлумачаць значэнне ’язычаскі, яўрэйскі храм’: гоц.gudhûs іюдзейскі храм’, ст.-ісл.godahûs ’язычаскі храм’. Трубачоў (Этимология, 1965, 30) хоча бачыць сувязь паміж слав.božьnіса і іран.*bagina‑ ’храм’, што, аднак, досыць праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДУБНО́Ў (Сямён Маркавіч) (10.10.1860 22.09.1860, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — снеж. 1941),
яўрэйскі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч. У 1880—1906 жыў у Пецярбургу, Адэсе, Вільні. З 1882 супрацоўнік час. «Восход» для яўрэйскай інтэлігенцыі. З 1906 лектар Вольнага ун-та Лесгафта ў Пецярбургу, на курсах усходазнаўства. У 1909—18 рэдактар час. «Еврейская старина». З 1917 праф. Пецярбургскага, з 1919 Яўр. ун-таў. З пач. 1920-х г. у Літве, Германіі, Латвіі. Забіты фашыстамі ў рыжскім гета. Аўтар даследаванняў па сусветнай гісторыі яўрэяў. Сабраў і апублікаваў шмат дакументаў, пераважна па гісторыі бел. яўрэяў. Даў новую перыядызацыю гісторыі яўр. народа, паклаў пачатак сацыялагічнага падыходу ў вывучэнні гісторыі яўрэяў.
Тв.:
Учебник еврейской истории для еврейского юношества. Ч. 1—3. Одесса, 1898—1901;
Краткая история евреев: Учеб. евр. истории: Для школы и самообразования. Ч. 1—3. СПб., 1912;
Всемирная история еврейского народа от древнейших времен до настоящего времени. Т. 1—10. Рига, 1934—38.