вялікае саматычнае ядро ў інфузорыі ў адрозненне ад малога (генератыўнага) мікрануклеуса. Фізіялагічна актыўнае, звязана амаль з усімі працэсамі жыццядзейнасці інфузорыі. У ім фарміруюцца шматлікія ядзерцы. Пры палавым працэсе (кан’югацыі) разбураецца і замяняецца новым — з прадуктаў дзялення мікрануклеуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВААФО́НСКАЯ ПЯЧО́РА, Анакапійская пячора,
вапняковая карставая пячора на паўд.-зах. схіле Вял. Каўказа, каля г. Новы Афон (Грузія). Даўж. больш за 3000 м: Складаецца з верт. і гарыз. частак. Некаторыя гроты абводнены. Самы вял. грот — Грузінскіх спелеолагаў (даўж. 260 м). Шматлікія нацечныя ўтварэнні. Пячорны жэмчуг. Электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕРБІЯ́НКА»,
бел. бытавы імправізацыйны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Існуе ў сольным і масавым варыянтах. Танец кампазіцыйна разнастайны, уключае прытупы, прысядкі і падбіўкі, выконваецца пад шматлікія прыпеўкі, часцей гумарыст. характару. У пач. 20 ст. пашырылася па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАФІ́ТЫ (ад грэч. theros лета + ...фіт),
аднагадовыя расліны, якія перажываюць неспрыяльны перыяд года ў выглядзе насення; адна з жыццёвых форм раслін. Пераважна травы міжземнаморскага паходжання, характэрныя для пустынь, стэпаў Паўн. паўшар’я (шматлікія крыжакветныя, макавыя і інш.). У флоры Беларусі — бусельнік цыкутавы, васілёк сіні, торбачнік палявы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУЦЗЯНКО́Ў, Кантонскі заліў. У Паўд.-Кітайскім м. каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Кітая. Даўж. 63 км, шыр. каля ўваходу 31 км, глыб. да 26 м. Шмат астравоў і водмелей. Прылівы змешаныя да 2,5 м. Упадаюць шматлікія рукавы дэльты р. Сіцзян. На рукаве Чжуцзян — буйны порт Гуанчжоў (Кантон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
galore
[gəˈlɔr]1.
adv.
удо́сыць, у даста́тку, у вялі́кай ко́лькасьці, шмат
There is fruit galore — Вялі́кі ўраджа́й садавіны́
2.
adj.
шматлі́кі
problems galore — шматлікія прабле́мы, шмат прабле́маў
3.
n.
даста́так -ку m., бага́цьце n.; вялі́кая ко́лькасьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН Канстанцін Мікалаевіч (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус.геагр.т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГУ́Р,
горны масіў і найб. вяршыня Кашгарскага хр. на З Кітая. Выш. 7719 м. Складзены пераважна гнейсамі і гранітамі. Расчлянёны глыбокімі цяснінамі. Ледавікі апускаюцца да 3800 м на паўн. схілах і да 4500 м на паўднёвых. Шматлікія сляды стараж. зледзянення. Схілы пераважна аголеныя, унізе па цяснінах хмызняковая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НА (Lausanne),
горад на ПдЗ Швейцарыі. Адм. ц. кантона Во. 123 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Жэнеўскім возеры. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., паліграф., швейная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, вінаробчая. Ун-т. Штаб-кватэра Міжнар. Алімпійскага к-та. Музеі: алімпійскі, выяўл. мастацтваў, археалогіі і гісторыі, дэкар. мастацтваў і інш.Арх. помнікі 12—18 ст.Шматлікія масты і фунікулёры. Турызм. Курорт.
У старажытнасці паселішча, якое рымляне наз. Лаўзоніум. З 590 цэнтр епіскапства (улада належала сеньёру-епіскапу), якое ў 1536 скасавана ў выніку Рэфармацыі. У 13—14 ст. горад залежаў ад Савойскага графства, у 1536—1798 — ад Берна. У 1537 засн. пратэстанцкая акадэмія (з 1891 ун-т). У 1798 сталіца Леманскай рэспублікі. З 1803 у складзе Швейцарыі, сталіца кантона Во (Ваат). У Л. знаходзіцца федэральны трыбунал (з 1874), праводзяцца шматлікіяміжнар. канферэнцыі, у т. л.Лазанская канферэнцыя 1922—23. Сусветна вядомы курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́СК (франц. arabesque ад італьян. arabesco арабскі),
адна з асноўных позаў класічнага танца. Цела абапіраецца на прамую нагу, другая паднята і выцягнута назад; адна рука выцягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад. У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы арабеска пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы, корпуса.