мяльчэ́ць, ‑эе; незак.

Тое, што і мялець. Нам чамусьці шкада стала гэтага балотца: няхай бы яно тут усё лета блішч[а]ла пад сонцам! Праўда, карысці ад яго аніякай, бо яно мяльчэе і высыхае якраз тады, калі прыходзіць пара купацца, і мы бегаем за блізкі свет на рэчку, аж у другі калгас. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дка нареч., разг.

1. га́дко, отврати́тельно, проти́вно;

2. безобра́зно, уро́дливо;

3. га́дко, ме́рзко, скве́рно;

1-3 см. га́дкі;

г. з’е́сці і шкада́ кі́нуцьпогов. проти́вно есть и жа́лко вы́плюнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл. Успамянуць, успомніць. Сумна стала старой на сваю адзіноту. Падумаеш, багатыя, а і спамянуць ніхто не спамяне па смерці. Брыль. Шкада, — панура вымавіў Купрыянаў, а потым, памаўчаўшы і бліснуўшы вачыма, прагаварыў: — Ну што ж, будзем спадзявацца, што нас ніхто не спамяне благім словам. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grudge2 [grʌdʒ] v.

1. дава́ць, рабі́ць ве́льмі неахво́тна; шкадава́ць, скупі́цца;

I grudge paying so much. Мне шкада плаціць так шмат.

2. : grudge smb. smth. зайздро́сціць ка́му-н. у чым-н.;

I don’t grudge him his success. Я не зайздрошчу яго поспеху.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мянта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Наждачная лапатка, якой востраць косы. [Алесь] спыніўся, узяў вехцік сакавітай травы, абцёр палатно касы, і яна зазвінела, заспявала пад мянташкаю. Сабаленка.

2. перан. Разм. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць; трапло. Шкада, што мянташкам Там-сям давяраюць І волю даюць Языкамі мянціць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жанне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. напружыць, напружыцца.

2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго‑н. Рабіць без напружання. Нервовае напружанне. Творчае напружанне. □ Шкада было матораў.. машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі. Працоўнае напружанне на палях не спадае ні на адзін дзень. «Звязда». // Крайняя ступень працякання чаго‑н. Трымаць усіх у напружанні. Трывожнае напружанне. □ Відаць, сход дайшоў да самага высокага напружання. Дуброўскі.

3. Ненатуральнае становішча, нацягнутасць. Вострае напружанне міжнародных падзей.

4. Спец. Велічыня ціску або расцяжэння, якія ўзнікаюць у цвёрдым целе ў выніку знешняга ўздзеяння (сіл, тэмпературы і пад.).

5. Спец. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду. Электрычнае напружанне ў адзін вольт. Ток высокага напружання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш.-ласк. да капля (у 1 знач.).

2. толькі адз. Самая малая колькасць чаго‑н. Ужо засталася толькі капелька [чаю] на самым дне, і шкада было яе выпіваць, і нельга было выцерпець. Кулакоўскі. // у знач. прысл. ка́пельку. Зусім нямнога, чуць-чуць. Адпачыць капельку.

•••

Ні капелькі — ніколькі, ані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.

1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.

2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́вады, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.

2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)