2. (вытрымаць) áushalten*vt, ertrágen*vt, dúlden vt, erdúlden vt; sich (D) etw. gefállen lássen* (мірыцца з чым-н., цярпліва пераносіць);
сцярпе́ць кры́ў дуéine Kränkung hínnehmen* [über sich (A) ergéhen lássen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
трыва́ць
1. (цярплівапераносіць) sich gedúlden, sich in Gedúld fássen;
2. (вытрымліваць) ertrágen*vt, erdúlden vt;
3. (працягвацца) dáuern vi, fórtdauern vi; sich hínziehen* (зацягнуцца);
◊
час не трыва́е die Zeit drängt; es ist kéine Zeit zu verlíeren*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
трыва́нне1, ‑я, н.
Здольнасць трываць (у 1 знач.), цярпліва пераносіць што‑н. да пэўнага часу; працягласць у часе. І .. [Сотнікаў] трываў, ашчадна выдаткоўваючы не надта багаты запас свайго трывання.Быкаў.
трыва́нне2, ‑я, н.
Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая выражае незакончанасць або закончанасць дзеяння ў часе.
•••
Закончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае тую ці іншую абмежаванасць дзеяння ў часе, напрыклад, пачатак або канец, завершанасць дзеяння, адзін з момантаў яго праходжання і пад.
Незакончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае працягласць, паўтаральнасць дзеяння без указання на яго мяжу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Цярпліва вынесці, вытрымаць (што‑н. страшэннае, непрыемнае. нясцерпнае). Стрываць боль. □ Як цяжка ні будзе, — стрываем. Радзіма, не зганьбім цябе!Астрэйка.Колькі перанесла .. [маці] гора — ні адна жывая душа не стрывала б.Ваданосаў.//без дап.(звычайназадмоўем). Стрымацца, утрымацца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. слоў, учынкаў). Хлопчык не стрываў і, калі дзядзька выйшаў з хаты, спытаўся ў бацькі, навошта той гаварыў гэтак з Анісімам.Сачанка.Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду!Брыль.Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ць wárten vi (каго-н., чаго-н. auf A); erwárten vt; hárren vi (G, auf A) (настойліва, цярпліва);
не чака́ць нічо́га до́брага nicht Gútes erwárten;
час не чака́е die Zeit drängt, die Sáche hat Éile;
зада́ча чака́е свайго́ рашэ́ння die Áufgabe harrt der Lösung;
чака́ць не дачака́цца … kaum erwárten können
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
трыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што і без дап.Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад. да пэўнага часу. Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому.Мележ.Мікульскі трываў з усяе сілы, каб не застагнаць, не паказаць свае слабасці перад гэтым дзяўчом.Місько.Нага замлела, але я трываў і глядзеў, як рыўкамі падымаліся, а потым паціху апускаліся грудзі чырвонаармейца.Федасеенка.// Перажываць, вытрымліваць (што‑н. пакутлівае, цяжкае). Дома былі спрэчкі, папрокі, падазрэнні, якія трэба было трываць ці ўціхамірваць.Мележ.Але самым слабым месцам у Брамцова было тое, што ён не мог трываць крытыкі.Ракітны.// Мірыцца з чым‑н. пакутлівым, цяжкім; цярпліва чакаць перамен на лепшае. Наталя не можа трываць, каб хто мог перабіваць ёй дарогу.Скрыган.Тады Надзя мусіла сама пайсці ў сельсавет, прывесці старшыню, каб паглядзеў, ці можна далей трываць у такой хаце.Гроднеў.Ён... Прыехаў мой мілы... Больш трываць не магу — І што ёсць маёй сілы Я [Аксана] насустрач бягу.Бачыла.//(звычайназадмоўем «не»). Разм. Вельмі не любіць, не пераносіць каго‑, што‑н. [Партызан:] — Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў.Шамякін.Сама .. [жонка] трываць не магла шалёных горных дарог і звычайна ад гэтых экзатычных падарожжаў адмаўлялася.Васілевіч.
2. Працягвацца пэўны час. Маразы трывалі нядоўга. □ Завязалася рукапашная.. — не на жыццё, а на смерць. Трывала яна вельмі нядоўга.Брыль.[Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі.Навуменка.Гутарка .. [Петруся з Данілам] трывала некалькі хвілін.Пестрак.
3. Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца. Страха трывала ўжо дзесяты год. □ Людзі ўзносяць масты над вялікай вадой, каб трывалі яны пад цяжкою хадой.Дубоўка.
•••
Час не трываегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дані́на, ‑ы, ж.
1. Натуральны або грашовы падатак, які ў старажытныя і сярэднія вякі збіраўся князем, феадалам і пад. са сваіх падданых або пераможцам з пераможанага народа. Абкласці данінай. Збіраць даніну. □ Як аднаму з буйнейшых гарадоў старажытнай Русі, у свой час, па дагавору, выплачваў даніну Полацку нават сам Царград.Васілевіч.
2. Ахвяраванне, дар каму‑, чаму‑н. Нік цярпліва чакае. Потым знімае кепку і абыходзіць усіх, прымаючы даніну.Лынькоў.Ксяндзы і панкі, калі не ўсе падпісваліся на газету, то давалі пэўную даніну на яе выданне.Колас.//перан. Тое, што неабходна аддаць як належнае, заслужанае. Даніна павагі. □ Поля добра разумее, што.. ўзнагарода — даніна вялікай бацькавай рабоце, яго прафесарскай годнасці.Мікуліч.Я ў сэрца прагнае ўбіраю Даніну удзячнасці людской Майму спагадліваму краю, Маёй Радзіме дарагой.Гілевіч.// Вымушаная або мімавольная ўступка чаму‑н. Даніна модзе. Даніна часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працэ́с, ‑у, м.
1. Паслядоўная змена якіх‑н. з’яў, ход развіцця чаго‑н. Літаратура — заўсёды працэс, і на яе развіццё ўплывае нават тое, што супярэчыць яе асноўнаму напрамку...Навуменка.Хацелася мець здымкі такія, якія адлюстроўвалі б увесь працэс працы на агародзе і ў садзе.Сабаленка.// Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку. Тэхналагічны працэс. □ Цярпліва тлумачыў дзед Петрыку працэс рамонтных работ.Шынклер.
2. Актыўнае развіццё хваробы. Запаленчы працэс. □ Кансіліум выявіў у Давіда адкрыты працэс сухотаў.Машара.
3.Спец. Парадак разбору судовых спраў. Грамадзянскі працэс.// Разбор справы судом. Паказальны судовы працэс. □ Працэс пачаўся з апытання абвінавачаных.Ліс.У перапоўненай вялізнай зале Ідзе працэс над бандаю забойцаў.Гілевіч.
•••
Спаборны судовы працэс (спец.) — парадак разгляду судовых спраў, пры якім разбор справы адбываецца пры ўзаемным удзеле бакоў.
У працэсечаго — у ходзе, у час здзяйснення чаго‑н.
[Ад лац. processus — цячэнне, ход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ergéhen*
1.vi(s)
1) быць аб’яўленым [абве́шчаным] (пра загад)
2):
etw. über sich ~ lássen*цярплі́ва перано́сіць што-н.;
wie wird es mir ~? што са мной бу́дзе?
2.~, sichвысок. прагу́львацца;
sich in Lob ~ рассыпа́цца ў пахвала́х;
Gnáde für Recht ~ lássen* змі́лавацца, злі́тавацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1.Цярпліва перанесці што‑н., вытрымаць (боль і пад.) некаторы час. — Доктар, зрабіце ўсё, каб я застаўся... жывы. — Паспрабую, толькі давядзецца пацярпець, наркозу ў нас няма.Васілеўская.Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець.Маўр.
2.што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: перажыць, перанесці, зведаць тое, што абазначана назоўнікам. Пацярпець паражэнне. Пацярпець аварыю. □ Перадавалі, што нямецкі атрад пацярпеў няўдачу, камандзір цяпер месца не знаходзіць ад злосці, і невядома, чым усё гэта скончыцца.Лынькоў.
3. Панесці, мець страты; атрымаць цялесныя пашкоджанні. Сям-там былі выбіты кулямі вокны, але з людзей ніхто не пацярпеў.Якімовіч.Зона эмтээс .. вельмі пацярпела ад акупацыі.Хадкевіч.// Быць пакараным за што‑н. [Лабановічу] часамі арышт здаваўся прынадным, не пазбаўленым своеасаблівай прыемнасці. Чаму ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спрабаваць лёсу «крамольніка»?Колас.
4.каго-што і чаго(звычайназадмоўем). Дапусціць, змірыцца з кім‑, чым‑н. Не пацярпець несправядлівасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)