ГА́МАН (Hamann) Іаган Георг (27.8.1730, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 21.6.1788),
нямецкі філосаф-ірацыяналіст, крытык, пісьменнік. Вывучаў у Кёнігсбергу філасофію, багаслоўе, філалогію. Яго «Сібіліны лісткі» (выд. 1819) выкладзены ў форме аракульскіх выслоўяў. У фрагментах «Славутыя думкі Сакрата» (1759) і «Аблокі» (1761) адстойваў прынцыпы веры і непасрэднага пачуцця як асноўныя пры спасціжэнні рэчаіснасці. Лічыў мастацтва вынікам геніяльнай інтуіцыі (фрагмент «Кішэнная эстэтыка», 1761). Крытыкуючы рацыяналізм асветнікаў, у прыватнасці філасофію І.Канта («Метакрытыка пра пурызм розуму», 1784, выд. 1800), развіваў ідэі містычна афарбаванай інтуітывісцкай дыялектыкі. Абсалютызаваў інтуітыўны момант у творчасці і пазнанні (канцэпцыя «непасрэдных ведаў»). Паводле Гамана, розум (развага) індывідуальны, гістарычны, сітуатыўны; не існуе ўсеагульнага «цвярозага розуму» асветніцкай філасофіі, як і кантаўскага «чыстага розуму»; мова — «першы і апошні орган і крытэрый розуму», звязанасць якога з мовай вызначае межы розуму. Яго ўяўленні пра мову, творчасць генія, спрадвечнасць паэзіі зрабілі ўплыў на ням.філас.-эстэт. думку (І.Г.Гердэр, літ. рух «Буры і націску», І.В.Гётэ). За афарыстычны адрывісты і цьмяны стыль, падобны на прароцтвы, празваны Гётэ «паўночным магам».
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
scháttenhafta
1) падо́бны на цень [на пры́від, здань]
2) расплы́вісты, невыра́зны, няя́сны, цьмя́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пату́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесь час хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ.Пестрак.// Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.
2.перан.Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bleary
[ˈblɪri]
adj. blearier, bleariest
затума́нены, цьмя́ны
eyes bleary with weeping — во́чы, затума́неныя ад пла́чу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
turbid
[ˈtɜ:rbɪd]
adj.
1) каламу́тны, му́тны
a turbid river — каламу́тная рака́
2) тума́нны, цьмя́ны, няя́сны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)