Галата́ ’беднасць; бедната, галота’ (Шат.). Як і гало́та, утварэнне ад *golъ ’голы; бедны’ (суф. ‑ota). Параўн. рус. го́ло́та́ ’бедната’, укр. голо́та ’тс’. Хістанне ў націску адлюстроўвае дыферэнцыяцыю значэнняў гэтага ўтварэння (у некаторых мовах), ‑otá (для абстрактных назваў), ‑óta (для канкрэтных назваў). Матэрыял з іншых слав. моў (але без рус. мовы) і агляд этымалогій гл. у Слаўскага, 1, 426–427 Фантастычна Фасмер, 1, 431 (да ц.-слав. глота, балг. гло́та ’натоўп, стада’, серб.-харв. гло̏та ’сямейства’ і г. д. < прасл. *gъlota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

qualm [kwɑ:m, kwɔ:m] n. (about)

1. сумне́нне, няўпэ́ўненасць; хіста́нне;

He had no qualms about working in a foreign country. Ён без роздуму згадзіўся працаваць за мяжой.

2. неспако́й, трыво́га;

feel some qualms about the future адчува́ць страх пе́рад бу́дучыняй

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

калатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Сварка, звычайна з пабоямі (у хаце, у сям’і). — Мір і спакой гэтаму дому. А то ў другую хату зойдзеш, ідзе такая калатня, што хоць ты вушы затыкай. Гурскі.

2. перан. Бойка, вайна. Раз увосень, калі канчалася вайна, малады чырвонаармеец хадзіў.. і прыглядаўся да асобных будынкаў, што нейкім парадкам асталіся пасля гэтакай калатні. Чорны. Глядзела сонца ў засмучэнні На калатню варожых станаў. — Не вырваць злу ад зла кайданаў. Колас. // Мітусня, неразбярыха, перапалох. Учора ў гэтай самай цырульні была калатня: цэлы дзень дэфензіўшчыкі затрымлівалі і абшуквалі ўсіх. Сабаленка.

3. Дзеянне паводле дзеясл. калаціць (у 1 знач.); хістанне, дрыжанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́чивание

1. гайда́нне, -ння ср., разго́йдванне, -ння ср., калыха́нне, -ння ср., раскалы́хванне, -ння ср., гу́шканне, -ння ср., разгу́шкванне, -ння ср.;

2. хіста́нне, -ння ср., расхі́стванне, -ння ср., калыва́нне, -ння ср., ківа́нне, -ння ср.;

3. развару́шванне, -ння ср.; см. раска́чивать, раска́чиваться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́льха (БРС, Кіс., КТС, Шн., 1, Яруш.), вильха́ ’тс’ (Ліс.). Рус. о́льха́, дыял. волюха́, вольха́, ёлха, ело́ха, укр. вільха́, і́льха, ст.-рус. ольха, серб.-ц.-слав. јельха, балг. елха́, серб.-харв. jóha, jóva, дыял. jȅlša, славен. jélša, дыял. ólša, jólsa, чэш. olše, славац. jelša, польск. olcha, olsza, в.-луж. wólša, н.-луж. wolša. Прасл. *jelьxa і *olьxa (Мейе, BSL, 25, 161). Роднаснае літ. al̃ksnis, alksnỹs, alìksnis, ẽlsknis вольха’, лат. èlksnis, àlksnis (Буга, ИОРЯС, 17, 1, 16 і наст.), ст.-в.-ням. elira, erila, н.-в.-ням. Erle ’вольха’, ст.-ісл. ǫlr, alr, лац. alnus ’тс’ (*alisnos); далей збліжаюць са ст.-в.-ням. ëlo ’жоўты, рыжаваты’ (Бернекер, 1, 453 і наст.; Траўтман, 6). Паводле Персана, 893, ужо ў і.-е. назіралася хістанне *elis‑: *olis‑ (напрыклад, ён прыводзіць ст.-ісл. ǫlr ’вольха’, jǫlstr ’від вярбы’, швед. jälster). Гл. таксама Фасмер, 3, 137 і наст.; Махэк₂, 413; Скок, 1, 772.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разма́х м.

1. (хістанне) Schwngung f -, -en;

2. (амплітуда) Schwngungsweite f -, Amplitde f -, -n;

3. (сіла ўзмаху) Wucht f -;

уда́рыць з разма́ху mit vller Wucht zschlagen*;

4.:

разма́х кры́лаў Flügelweite f -; Spnnweite f (птушкі); (Flügel)spnnweite f - (самалёта);

5. перан. Schwung m -(e)s, Schwünge, usmaß n -es, -e;

з разма́хам mit Schwung; grßangelegt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wahanie

wahani|e

н.

1. хістанне;

~a temperatury — хістанні тэмпературы;

2. перан. ваганне, нерашучасць;

bez ~a — без вагання, не вагаючыся, рашуча;

z ~em w głosie — нерашучым (няўпэўненым) голасам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раска́чка ж., разг.

1. разго́йдванне, -ння ср., раскалы́хванне, -ння ср., разгу́шкванне, -ння ср.;

2. хіста́нне, -ння ср., расхі́стванне, -ння ср., калыва́нне, -ння ср., ківа́нне, -ння ср.;

3. перен. разварушэ́нне, -ння ср.; неоконч. развару́шванне, -ння ср.; см. раска́чивать, раска́чиваться;

4. ходи́ть с раска́чкой (раска́чкою) хадзі́ць з перава́лкай (уперава́лку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кача́ниеI

1. калыха́нне, -ння ср., гайда́нне, -ння ср.; гу́шканне, -ння ср.; люля́нне, -ння ср.;

2. хіста́нне, -ння ср., калыха́нне, -ння ср., калыва́нне, -ння ср.;

3. вага́нне, -ння ср., зы́банне, -ння ср.;

4. ківа́нне, -ння ср.; кручэ́нне, -ння ср.;

5. калыха́нне, -ння ср., маха́нне, -ння ср.;

6. падкіда́нне, -ння ср., гу́шканне, -ння ср., кача́нне, -ння ср.; см. кача́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штуршо́к, ‑шка, м.

1. Кароткі, рэзкі дотык ці ўдар рухам ад сябе. Старшыня рэдкалегіі насценгазеты атрымаў ад суседа лёгкі штуршок у бок. Бядуля. Васіль моцным штуршком адапхнуў ад сябе Антося і прыўзняўся на левы локаць. Кулакоўскі. // звычайна мн. (штуршкі́, ‑оў). Біццё сэрца, пульсацыя крыві. Кроў штуршкамі біла ў скроні, туманіла свядомасць. Карпаў. — Заўтра ўстану і прыбягу сюды, — вырашыў Алежка і адразу адчуў, як гарачымі штуршкамі забілася сэрца, як забегалі па спіне халодныя дрыжыкі: весела і страшна стала яму. Вышынскі. // Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад. Падземныя штуршкі. □ Глухія штуршкі раз-пораз устрасаюць карабель. «Звязда». Ад рэзкага штуршка паляцяць з лавак пасажыры і чамаданы, не ўтрымаецца і жонка з дзіцем... Не, нельга спыняць састава! Васілёнак.

2. Рэзкі рух, якім адпіхваюцца ад чаго‑н. Штуршок ад трампліна. Штуршок ад берага. // Рэзкі рух уперад або ўгору; рывок. Андрэйка робіць моцны штуршок наперад, размахвае рукамі і то правым, то левым плячом сячэ цемру, і яна, як вада, расступаецца. Кавалёў.

3. Спец. Асобнае практыкаванне ў штурханні спартыўнага снарада. Па класічнаму трохбор’ю.. [Хальфін] набраў 305 кілаграмаў і ўстанавіў 2 рэкорды Беларусі — у рыўку дзвюма рукамі — 94,5 кілаграма і ў штуршку — 122,5 кілаграма. «Маладосць».

4. перан. Знешняе або ўнутранае пабуджэнне, што паскарае ці ўзмацняе якое‑н. дзеянне, служыць стымулам для развіцця чаго‑н. — А голад у дзевяностых гадах — .. быў штуршком да рэвалюцыйнага руху? — акрылілася Ліба. Гартны. Уздым патрыятычнай свядомасці беларускага народа.. даў моцны штуршок развіццю.. літаратуры. Барысенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)