Тушэ́ ‘ўдар па клавішах пры ігры на фартэпіяна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘удар, укол у фехтаванні’, ‘прыём у барацьбе (палажыць на лапаткі)’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. touche ‘дотык’, touché ‘закрануты, які атрымаў удар’, якое з toucher ‘дакранацца, чапаць’ (ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123). Сюды ж тушы́раваць ‘класці саперніка на лапаткі (у барацьбе)’, ‘падбадзёрваць лёгкімі ўдарамі дрэсіраваную жывёліну (у цырку)’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рая́ль
(фр. royal = каралеўскі)
струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з размешчанымі па гарызанталі струнамі, разнавіднасць фартэпіяна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
така́та
(іт. toccata)
віртуозная музычная п’еса для клавішнага інструмента (аргана, фартэпіяна), якая выконваецца ў хуткім тэмпе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тушэ́, нескл., н.
Спец.
1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.
2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.
[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВАХРО́СТ Аляксандр Рыгоравіч (н. 18.9.1951, в. Навахросты Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1982, клас Я.Глебава). Працуе пераважна ў галіне інстр. музыкі. Лірыка-філас. вобразнасцю адметныя кантаты «Званы» на словы Р.Барадуліна (1983), «Усход сонца» на вершы Я.Коласа (1986), араторыя «210 крокаў» на словы Р.Раждзественскага (1987), сімфонія паводле паэмы «Сцяна» Б.Марцінкявічуса (1984). У кампазіцыйнай тэхніцы арыентуецца на гукавую каларыстычнасць, у т. л. звязаную з бел. нар. музыкай. З інш. твораў: Adagio для голасу, аргана і аркестра (1991), сімф. карціна «Чучала Марэна» (1982), канцэрт для стр. аркестра (1988), канцэрціна (1985, 1995), «Музыка для габоя, фартэпіяна і струнных» (1986), сюіта для флейты і аргана (1988), квінтэт для духавых інструментаў (1983), музыка для аркестра нар. інструментаў, п’есы для фп., хары, рамансы, апрацоўкі нар. песень.
Т.А.Дубкова.
т. 11, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клавесі́н
(фр. clavecin, ад лац. clavis = ключ)
струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент 16—18 ст., папярэднік фартэпіяна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЛЕМЕ́НЦІ (Clementi) Муцыо (23.1.1752, Рым — 10.3.1832),
англійскі піяніст-віртуоз, кампазітар, педагог; заснавальнік т.зв. лонданскай школы піянізму. З 1766 жыў у Вялікабрытаніі (з 1773 у Лондане). Канцэртаваў у Еўропе (у 1781 у Вене спаборнічаў з В.А.Моцартам). Заснавальнік і саўладальнік шэрагу муз.-выдавецкіх прадпрыемстваў і ф-к муз. інструментаў. Адзін з заснавальнікаў і дырыжор (1813—24) Філарманічнага т-ва ў Лондане. Зрабіў значны ўклад у развіццё фп. мастацтва (празваны «бацькам фп. музыкі»), садзейнічаў зацвярджэнню класічнага цыкла санаты. Сярод твораў: араторыя; каля 15 сімфоній (зберагліся 4); уверцюры; канцэрт для фп. з аркестрам; творы для фп. (найб. вядомы зб. эцюдаў «Шлях да Парнаса», 1817—26). Свой выканальніцкі і пед. вопыт абагульніў у працы «Методыка ігры на фартэпіяна» (1801). Сярод яго вучняў: Ф.Калькбрэнер, І.Б.Крамер, І.Мошэлес, Дж. Філд.
Літ.:
Николаев А.А. Муцио Клементи. М., 1983.
т. 8, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1995 у г. Нясвіж Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 256 м², каля 4,2 тыс. адзінак асн. фонду, 7 залаў, з іх 2 выставачныя (2000). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (кафля, шкляныя вырабы, дахоўка 16—18 ст.), соліды ВКЛ і Рэчы Паспалітай, напольны гадзіннік і фартэпіяна з замка Радзівілаў, сярэбраны кубак пач. 18 ст. з выявай Багуслава Радзівіла, бібліі 1 малітоўнікі 19 ст., карціны і асабістыя рэчы бел. мастака М.К.Сеўрука. У экспазіцыі нац. адзенне, вышываныя ручнікі, вырабы з саломкі і лазы, бандарныя вырабы 19 — пач. 20 ст. Музей праводзіць выстаўкі карцін бел. мастакоў, у т. л. мясцовых, вырабаў дэкар.-прыкладнога мастацтва, калекцый інш. музеяў. У дні фестываляў камернай музыкі ў ім адбываюцца навук.-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя муз. і пісьмовай спадчыне Нясвіжчыны. З 1966 працуе аддзел музей-кватэра Сеўрука.
В.У.Шкрабіна.
т. 11, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬФ (Wolf) Хуга (13.3.1860, г. Славенградзец, Славенія — 22.2.1903),
аўстрыйскі кампазітар, муз. крытык; прадстаўнік позняга рамантызму, адзін з буйнейшых майстроў камерна-вак. жанру 19 ст. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1875—77), займаўся самастойна. Выступаў з артыкуламі ў абарону новай музыкі, у прыватнасці Р.Вагнера. Стварыў новы тып песні (усяго каля 300), вызначаў яго як «вершы для голасу і фартэпіяна». Звяртаўся да ням., ісп. і італьян. паэзіі. У некаторых песнях відавочная цікавасць да муз. т-ра. Сярод яго твораў: опера «Карэхідор» (1896), муз. драма «Мануэль Венегас» (1897, незак.), сімф. паэма «Пентэсілея» (1885), «Італьянская серэнада» для сімф. арк. (1892); для голасу з фп.: «Вершы Э.Мёрыке» (1888), «Вершы І.В.Гётэ» (1889), «Іспанская кніга песень» (1890), «Старадаўнія напевы. 6 вершаў Г.Келера» (1890), «Італьянская кніга песень» (1896), «3 вершы Мікеланджэла» (1897).
Літ.:
Вульфиус П. Гуго Вольф и его «Стихотворения Эйхендорфа». М., 1970;
Коннов В. Песни Гуго Вольфа. М., 1988.
т. 4, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАБА́НДА (ісп. zarabanda),
1) старадаўні танец ісп. паходжання. Вядомы з 16 ст. як хуткі, свавольны, тэмпераментны песня-танец любоўнага характару. З 17 ст. пашырыўся ў Англіі і Францыі і ператварыўся ў павольны прыдворны танец урачыстага характару.
2) З сярэдзіны 17 ст. — частка інстр. сюіты. Жанравыя прыкметы: тэмп павольны, памер 3/4 або 3/2 з акцэнтам на 2-й долі такта, развітае гарманічнае суправаджэнне, шырокае выкарыстанне арнаментыкі; характар урачысты або журботна-засяроджаны, часам жалобны. Лепшыя ўзоры створаны І.С.Бахам і Г.Ф.Гендэлем. У 20 ст. кампазітары выкарыстоўваюць С. ў творах неакласічнай арыентацыі (сюіта «Для фартэпіяна» і фп. «Вобразы» К.Дэбюсі, балет «Агон» І.Стравінскага). У бел. музыцы выкарыстана Я.Глебавым для стварэння вобраза Філіпа ў балеце «Тыль Уленшпігель», У.Дарохіным у сімф. сюіце «Мемарыял», у якой кампазітар пераасэнсоўвае прынцыпы будовы класічнай сюіты, В.Войцікам як частка «Сюіты ў старадаўнім стылі».
А.У.Валадковіч.
т. 14, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)