Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.
Карціны мастака М.
Савіцкага.
2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.
Карціны прыроды.
3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.
К. бітвы.
К. жыцця сялян.
4. Агульны стан, выгляд чаго-н.
Клінічная к. захворвання.
5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.
Другая к. першага акта.
6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).
У кінатэатры ідзе новая к.
|| памянш.карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым.карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Карцінная галерэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сузіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
1. Глядзець, разглядваць, назіраць. Дзяўчаты сядзелі моўчкі і сузіралі.Мурашка.[Каваль] сузіраў гэта нейкі момант і не заўважыў, адкуль і як з’явіўся на падножцы мужчына з маладым і вельмі заклапочаным тварам.Савіцкі.
2.Уяўляць у думках што‑н., унікаць розумам у што‑н. [Дзед] любіў і пасядзець моўчкі, паглыбіўшыся ў свае думкі, нібы сузіраючы пройдзены шлях свайго доўгага жыцця.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fancy3[ˈfænsi]v.
1. (за)хаце́ць;
I fancy a cup of tea. Я выпіў бы зараз кубачак чаю.
2.уяўля́ць, ду́маць;
I fancy we’ve met before. Здаецца, мы ўжо сустракаліся;
Fancy that! Толькі ўяві сабе!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́дкасцьж.
1. Séltenheit f -;
гэ́та не рэ́дкасць das ist kéine Séltenheit; das ist gang und gäbe;
2. (рэдкаярэч) Séltenheit f -, -en, Rarität f -, -en;
на рэ́дкасцьáußergewöhnlich, áußerordentlich; sélten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Вызначаць паводле якіх‑н. арыенціраў сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. Уменне арыентавацца на мясцовасці.// Разбірацца ў размяшчэнні чаго‑н., уяўляць сваё месцазнаходжанне. У Янкі не было ахвоты цягацца з кашом па хв[о]йн[і]ках, ён слаба арыентаваўся ў лесе дый вочы меў блізарукія.Колас.
2.перан. Разбірацца ў чым‑н. [Андрэй] добра арыентуецца ў складанай абстаноўцы, узначальвае кіраўніцтва забастоўкай, стварае акружком, райкомы.Хромчанка.
3.перан.; накаго-што. Вызначаць кірунак сваёй дзейнасці, лінію сваіх паводзін у залежнасці ад каго‑, чаго‑н.; спадзеючыся на каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі.Галавач.[Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле.Навуменка.Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму.Сабалеўскі.
2.што. Разм.Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вяшня́к1, вешня́к ’вясенні вецер, які вельмі сушыць дровы’ (КСТ). Укр.вешняк, рус.дыял.вешняк ’вясенні вецер’ (перм., варон., СРНГ), ве́шни́к ’вясенні вецер, паўднёва-ўсходні вецер’ (асташ., пск., цвяр., СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’, параўн. рус. формы ў Даля, або < вясняк3 (гл.). Паводле Фасмера, 1, 309, рус.вешний < *vesni̯o ад весна; параўн., аднак, рус.дыял.вешна, вёшна, ’вясна і да т. п.’, вешный, вешной ’вясенні’ (СРНГ), якія могуць уяўляць і іншую праформу або пазнейшыя трансфармацыі.
Вяшня́к2, вешня́к ’вадзяны млын, які працуе толькі пры высокім узроўні веснавой вады’ (Яшк.). Рус.дыял.вешняк ’тс’ (СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’; параўн. вяшняк1 або < вясняк. Суфіксацыя, як у сіняк, скразняк і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.
1.без дап. Валодаць пачуццём зроку.
Совы добра бачаць ноччу.
2.каго-што. Успрымаць зрокам.
Б. лугі і палі.
3.каго-што. Сустракаць каго-, што-н.
Учора бачыў яго ў клубе.
4.Уяўляць у думках.
Б. на стагоддзі ўперад.
5.каго-што. Звяртаць увагу, заўважаць.
Б. чалавечыя пакуты.
6.што і з дадан. Адчуваць, усведамляць, разумець.
Бачу, што Сяргей праўду кажа.
◊
Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.
Бачыш ты! (разм.) — пры выказванні здзіўлення.
Свету белага (божага) не бачыць (разм.) — быць вельмі занятым.
|| зак.уба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2—6 знач.) іпаба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2, 3, 5 і 6 знач.).
|| наз.ба́чанне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫДА́КТЫКА (ад грэч. didaktikos павучальны, які датычыць вучобы),
галіна педагогікі, якая распрацоўвае тэорыю адукацыі і выхавання ў працэсе навучання. Адным з першых тэрмін «Д.» ўжыў Я.А.Каменскі ў працы «Вялікая дыдактыка» (1657). Прадмет даследавання Д. — мэты, змест, заканамернасці, формы і прынцыпы навучання. Вырашэнне гэтых агульнатэарэтычных пытанняў дае падставу для распрацоўкі канкрэтных навуч. праграм, арганізац. формаў і сродкаў навучання. Д. арганічна звязана з філасофіяй, фізіялогіяй, сацыялогіяй і інш. Тэорыя і практыка выкладання асобных дысцыплін вывучаецца прыватнымі Д. (Д. матэматыкі, Д. фізікі, Д. бел. мовы і інш.). Усе яны абапіраюцца на здабыткі асобных навук і грунтуюцца на іх дасягненнях. Мэта адукацыі накіравана на ўсебаковае развіццё асобы, забеспячэнне свядомага і трывалага засваення ведаў асноў навук, авалодання ўменнем карыстацца гэтымі ведамі на практыцы, творча выкарыстоўваць іх для вырашэння новых праблем. Яна разглядаецца ў адзінстве з мэтамі выхавання, накіраванага на фарміраванне асобы вучня, далучэнне школьнікаў да самаадукацыі і самавыхавання. Мэты адукацыі вызначаюць яе змест. У сучаснай школе ён уключае сістэму ведаў аб прыродзе, грамадстве, тэхніцы, чалавеку; сістэму спосабаў дзейнасці, што ў выніку засваення становяцца ўменнямі і навыкамі; вопыт творчай дзейнасці, які забяспечвае развіццё творчых здольнасцей вучняў; сістэму нормаў адносін да сусвету і паміж сабой, што ў сукупнасці забяспечвае накіраванасць асобы, яе маральную, эстэт., эмацыянальную культуру, каштоўнасці і ідэалы. Дасягненне мэт магчыма пры выкананні пэўных дыдактычных прынцыпаў. Асн. прынцыпы Д.: прынцып навуковасці прадугледжвае, што змест адукацыі павінен уяўляць сабой сістэму ведаў і ісцін, выяўленых навукай; прынцып даступнасці прадугледжвае такі ўзровень цяжкасці вучэбнага матэрыялу, які адпавядаў бы магчымасцям вучня; прынцып нагляднасці прадугледжвае, абапіраючыся на дапаможныя сродкі, дамагчыся яснага разумення і засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу; прынцып сістэматычнасці патрабуе паслядоўнасці ў вывучэнні і пераемнасці, што забяспечвае трываласць ведаў; прынцып свядомасці і актыўнасцізасн. на ўсведамленні вучнем, што набыццё ведаў цалкам залежыць ад яго асабістай пазнавальнай актыўнасці, бачання мэты і перспектыў навучання; прынцып спалучэння тэорыі з практыкай азначае, што веды павінны мець рэальную жыццёвую аснову, стварацца на падставе вопыту і замацоўвацца ў ім; прынцып аптымізацыі патрабуе найлепшага выкарыстання ўсіх звёнаў вучэбнага працэсу з абавязковым улікам індывід. асаблівасцей кожнага вучня. У Беларусі даследаванні ў галіне Д. праводзяцца ў Нац. ін-це адукацыі і ВНУ.
Літ.:
Оконь В. Введение в общую дидактику: Пер. с пол. М., 1990.