1.Уносіць карэктывы, папраўкі ў што‑н. Карэкціраваць план.// У ваеннай справе — рабіць карэкціроўку (у 1 знач.). Карэкціраваць агонь артылерыі.
2. Выпраўляць памылкі ў адбітку друкарскага набору. Карэкціраваць кнігу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мітрэ́нжыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.
Разм. Трывожыць, непакоіць, уносіць сумятню, разлад у што‑н. Мітрэнжылі камары і разам з сасновымі калючымі лапкамі лезлі ў вочы.Пташнікаў.І мітрэнжыць не дазволім Лад наш камунарскі.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэпане́раваць
(лац. deponere)
1) уносіць на дэпазіт;
2) перадаваць на захаванне (напр. д. ратыфікацыйныя граматы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іматрыкуля́цыя
(фр. immatriculation, ад с.-лац. immatriculare = уносіць у спіс)
уст. унясенне ў спіс (матрыкул).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэгуляты́ўны
(ад лац. regula = норма, правіла)
кніжн. які накіроўвае, уносіць парадак, планамернасць у што-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэзарганіза́цыя, ‑і, ж.
Разлад арганізаванасці, парушэнне парадку, нармальнай дзейнасці каго‑, чаго‑н. Дэзарганізацыя вытворчасці. Уносіць дэзарганізацыю ў работу. □ Атрутная хлусня арганізатараў контррэвалюцыі, разлічаная на дэзарганізацыю салдацкіх мас, .. выклікала рэзкі адпор з боку бальшавіцкіх газет і партыйных арганізацый.«Полымя».
[Фр. désorganisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
disarray
[,dɪsəˈreɪ]1.
n.
непара́дак -ку m., замяша́ньне n.
2.
v.t.
уно́сіць непара́дак або́ замяша́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЯРХО́ЎНЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы судовы орган Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1923. Складаецца з 45 суддзяў, у т. л. Старшыні, яго намеснікаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь і выконваюць свае абавязкі бестэрмінова. Дзейнічае ў складзе калегій па цывільных справах, крымін. справах, Ваен. калегіі, Прэзідыума і Пленума. У межах сваіх паўнамоцтваў суд разглядае справы ў касацыйным і наглядным парадках і па новаадкрытых акалічнасцях, а таксама ў якасці суда 1-й інстанцыі ў выпадках, прадугледжаных законам; вывучае і абагульняе суд. практыку, аналізуе суд. статыстыку і дае тлумачэнні па пытаннях выкарыстання заканадаўства; уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў; ажыццяўляе інш. паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканад. актамі. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Вярх. суда вызначаны Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.