Разм. Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы. З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета.Вітка.//перан. Збіты, пошлы. — Новае нельга выказаць толькі старымі, злінялымі словамі. Новаму трэба і новыя словы...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаке́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лакея, належыць лакею. Лакейская служба. Лакейская вопратка.//перан.Неадабр. Угодлівы, ліслівы, пакорны. Лакейская ўгодлівасць. □ Уваходзіць Лямант і стаіць у лакейскай позе.Чорны.
2.узнач.наз.лаке́йская, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лакеяў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяшча́цца
1. (знаходзіцца) sich befínden*;
2. (уваходзіць, знаходзіць месца) Platz fínden* [haben], hinéingehen*vi (s); гл. змясціцца;
3. (утрымлівацца) enthálten sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нашаты́рыцца, нашатурыцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ; слонім., стаўбц., Жыв. сл.; Нар. сл.), нашатірыцца ’надзьмуцца’ (Жд. 2), нашатыраны, нашату́раны ’натапыраны; насцярожаны’ (Сл. ПЗБ; мін., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з варыянтнай асновай, у склад якой уваходзіць узмацняльнае *še (< *če), каранёвая частка можа суадносіцца з тыраць, тыркаць (гл.), параўн. шатырыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АМІНАГРУ́ПА,
аднавалентная група атамаў — NH2, характэрная для першасных амінаў. Мае пірамідальную будову, праяўляе ўласцівасці асноў. Уваходзіць у састаў амінакіслот, амінаспіртоў, амідаў кіслот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІЛО́ЗА,
лінейны поліцукрыд, малекулы якога пабудаваны з астаткаў глюкозы. Уваходзіць у састаў крухмалу; у адрозненне ад другога кампанента крухмалу — амілапекціну ў водным асяроддзі афарбоўваецца ёдам у сіні колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЕ́РТНАЯ МА́СА,
фізічная велічыня, якая характарызуе дынамічныя ўласцівасці цела. Уваходзіць у другі закон Ньютана і з’яўляецца мерай інертнасці цела. Роўная гравітацыйнай масе. Гл. таксама Маса, Ньютана законы механікі.