горад у Расіі, цэнтр Іркуцкай вобл., каля сутокаў р. Іркут з Ангарой. 587 тыс.ж. (1996). Прыстань на р. Ангара, чыг. станцыя. Міжнар аэрапорт. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр. (з-ды цяжкага машынабудавання, станкабудавання, авіяц., эл.-тэхн. і інш.), дрэваапр. (мэбля), лёгкай і харч. прам-сці; слюдаапрацоўчая ф-ка. Іркуцкая ГЭС. Іркуцкі навук. цэнтр Сіб. аддзялення Рас.АН. 8 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. Т-ры драм., муз. камедыі, юнага гледача, лялек. Музеі краязнаўчы і мастацкі. Мемар. комплекс «Дзекабрысты ў Іркуцку». Цэрквы 18 ст.: Крыжаўзвіжанская, Троіцкая, Уваходу ў Іерусалім, Уладзімірская, Харлампіеўская і інш.
Засн. як астрог у 1661 (па інш. звестках, у 1652), з 1686 горад. З 1682 цэнтр ваяводства, з 1719 — правінцыі, з 1764 — Іркуцкай губ. (у 1783—96 намесніцтва), рэзідэнцыя ген.-губернатара Сібіры (з 1803) і Усх.Сібіры (з 1822). Важны транзітны пункт гандлю Расіі з Манголіяй і Кітаем. У 1799—1800 у І. размяшчалася праўленне Рас.-амер. кампаніі. Росту горада садзейнічала развіццё прыіскавай справы. З 17 ст. месца паліт. ссылкі. З 18 ст. буйны культ. цэнтр Сібіры: адкрыты навігацыйная школа (1754), духоўная семінарыя (1781), публічная б-ка і музей (1782). тэатр (1849). У 1879 горад моцна пацярпеў ад пажару.
Літ.:
Иркутск: Три века, 1686—1986: Страницы жизни. Иркутск, 1986;
Гольдфарб С.И. Весь Иркутск: Рассказы из истории города. Иркутск, 1992.
Да арт.Іркуцк. Будынак 19 ст. ў старажытнарускім стылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ШСКАЕ ПЛАТО́,
у горнай сістэме Зах. Саянаў, на ПдСібіры. Выш. да 3129 м (г. Бай-Тайга). Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў і кангламератаў. Расчлянёна глыбокімі рачнымі далінамі са стромкімі скалістымі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы; асобныя гальцовыя вяршыні; на схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ РЭ́КІ,
лінейна выцягнутыя намнажэнні абломкаў горных парод, якія павольна рухаюцца ў неглыбокіх лагчынах уніз па схілах пад уздзеяннем сілы цяжару, працэсаў выветрывання і саліфлюкцыі. Найб. характэрны для раёнаў з кантынентальным кліматам і пашырэннем сезонна- і шматгадовамёрзлых парод. Дасягаюць даўжыні некалькіх кіламетраў. Часта трапляюцца ва Усх.Сібіры, Забайкаллі, Саянах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́Й,
рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл.бас. 23 тыс.км². Цячэ ў паўд.ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ СІБІ́Р,
заходняя частка Сібіры на У ад Урала да р. Енісей, у Расіі. Пл. каля 3 млн.км². Большая ч. занята Заходне-Сібірскай раўнінай. На ПдУ узнімаюцца горы Алтая, Салаіра і Кузнецкага Алатау. У межах З.С. размешчаны Алтайскі край, Курганская, Цюменская, Омская, Новасібірская, Томская, Кемераўская вобл. і крайнія зах. раёны Краснаярскага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,
найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн.ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонар рус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЖ’Я́Н, сіг ледавітаморскі,
сіг сібірскі (Coregonus lavaretus pidschian),
рыба, падвід сіга звычайнага роду сігаўатр. ласосепадобных. Пашыраны на Пн Еўропы і ў Сібіры, у т. л. ў воз. Байкал. Паўпрахадныя і азёрна-рачныя формы.
Даўж. да 50 см, маса да 1,6 кг. Рот ніжні. Корміцца беспазваночнымі (маляўкі — зоапланктонам, дарослыя — пераважна бентасам). Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кіта́йка1, ‑і, ДМ ‑тайцы, ж.
Шаўковай, звычайна сіняя тканіна, якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі.
кіта́йка2, ‑і, ДМ ‑тайцы; Рмн. ‑таек; ж.
1. Марозаўстойлівы і засухаўстойлівы сорт яблыні, які культывуецца ў паўночным раёне пладаводства, Паволжы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.
2.зб. Дробныя плады гэтай яблыні. Варэнне з кітайкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сабанту́й ’у татараў і башкіраў народнае свята, звязанае з заканчэннем веснавых палявых работ’, ’шумлівая пагулянка; калатня, бітва’ (ТСБМ). Праз рус.сабанту́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з тат.сабанту́й ’банкет у канцы свята веснавога ворыва’, ад сабан ’двухколавы плуг’ і туй, той ’банкет, баль’; гл. Трубачоў, Дополн., 3, 541. Аб магчымым існаванні слова сабан і ў бел. гаворках сведчыць наяўнасць яго ў гаворках беларускіх перасяленцаў у Сібіры: “пахалі бабы, плугоў не была, сабані толькі” (Бел.-рус. ізал., 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЯНО́К (Brachymystax lenok),
рыба сям. ласасёвых. 1 від роду лянкоў. Пашыраны ў рэках і горных азёрах Сібіры і Д. Усходу.
Даўж. да 70 см, маса да 8 кг. Цела цёмна-бурае або чарнаватае з залацістым адценнем. Бакі і плаўнікі ў чорных плямках. Луска дробная. Корміцца дробнай рыбай, лічынкамі насякомых, малюскамі. Пасля нерасту гіне. Аб’ект промыслу.