Сты́чань ‘сакавік’ (Нас.), ‘студзень’ (Сцяшк.; воран., Шатал.; астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск.styczeń ‘студзень’, некалі і ‘люты’. Ст.-бел.стычень ‘студзень’ (XVI ст., Ст.-бел. лексікон) з ст.-польск.styczeń (Булыка, Лекс. запазыч., 157). Польскае слова з першаснага *sěčьnь < прасл.*sěča ‘высяканне дрэў’ ад прасл.*sěkti ‘сячы’ з суф. *‑ьnь, якое потым было скантамінавана з *tyka ‘жэрдзь, палка’. Назва першапачаткова абазначала час года, калі сякуць дрэвы, таму што ў гэты час яны маюць вельмі мала соку; гл. Борысь, 585. Параўн. сечань. Народна-этымалагічна ўсведамляецца як вытворнае ад стыка́цца ‘сустракацца’ (гл.), так і ў Насовіча (Нас., 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
occur
[əˈkɜ:r]
v.
1) быва́ць, здара́цца
2) сустрака́цца; налуча́цца; трапля́цца
3) прыхо́дзіць на ду́мку, паду́маць
Did it occur to you to close the window? — Ці ты паду́маў зачыні́ць акно́?
it occurred to me — мне паду́малася, мне прыйшло́ ў галаву́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пласт, ‑а, М ‑сце, м.
1. Шчыльны слой чаго‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег.Колас.Цёпла ўхутанае тоўстым пластом моху, гэтае балота замярзала як след толькі ў самыя суровыя зімы.Паслядовіч.
2. Гарызантальны слой асадачнай горнай пароды. Вось ужо ў другім ствале пачалі сустракацца пласты каштоўных выкапняў.Кулакоўскі.
3.перан.; чаго або які. Аднародная ў якіх‑н. адносінах частка чаго‑н. Лексічны пласт. Фразеалагічны пласт. □ Гістарычна апраўдана і сама спрэчка паміж Ліпскім і Пратасавіцкім: засцянковая шляхта, як дваранскі пласт, была невядома для Расіі.«Полымя».
•••
Ляжаць як пласт (пластом)гл. ляжаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. нейтра́льны, няя́ркі, спако́йны (звыч. пра колер)
♦
meet on neutral ground/territoryсустрака́цца на нейтра́льнай паласе́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
occur[əˈkɜ:]v.
1.fml здара́цца, адбыва́цца
2.сустрака́цца, трапля́цца; існава́ць;
This plant occurs throughout Europe. Гэтая расліна сустракаецца ўсюды ў Еўропе.
3. (to) прыхо́дзіць у галаву́;
It occurred to me that… Мне прыйшло ў галаву, што…;
It didn’t occur to him to ask for help. Ён не здагадаўся папрасіць дапамогі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
company[ˈkʌmpəni]n.
1. кампа́нія (гандлёвая);
an insurance company страхава́я кампа́нія;
a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю
2.theatre тру́па
3. кампа́нія, го́сці;
Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?
4.mil. ро́та
5.naut. экіпа́ж, кама́нда
♦
be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;
bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;
in company with smb. ра́зам з кім-н.;
keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;
keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;
keep good companyсустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;
part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;
two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
папада́ццаразм.
1. geráten*vi (s); (hinéin)fállen*vi (s) (упасткуі г. д.);
папада́ццакаму-н.на ву́дуj-m auf den Leim géhen*;
2.разм. (сустракацца) tréffen*vt; begégnen vi (s) (D);
3. (быць выкрытым, злоўленым на чым-н.) bei etw. (D) ertáppt wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Даба́д ’лебедзь’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) мяркуе, што, відаць, гэта старое слова з цёмнай формай і, магчыма, праславянскае (праславянскі дыялектызм бел. мовы). Форма яго не дае ўпэўненасці ў тым, што яно звязана з прасл.*elbedь, *olbǫdь ’лебедзь’ (магчыма, паводле Трубачова, там жа. тут назіраецца табуістычная змена слова). Нягледзячы на тое што слова яўна дэфармаванае, можна меркаваць, што тут, магчыма, адбыліся фанетычныя змены (асіміляцыя): даба́д < лаба́д, а гэта ўжо значна бліжэй да магчымых прасл. форм; параўн. чэш.labuť, дыял.labudek, славац.labuť, labuď, labuda, польск.łabędź, серб.-харв.лабуд, славен.labod (параўн. Махэк₂, 316). Калі бел.дыял.дабад сапраўды з ранейшага *лаба́д ’лебедзь’, то гэта можа быць каштоўным сведчаннем таго, што ўсх.-слав. гаворкі мелі змешаны характар, г. зн. што ў іх маглі сустракацца элементы зах.-слав., а нават і паўд.-слав. тыпу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
застракаце́ць, ‑ціць; зак.
1. Вылучыцца сваім стракатым колерам, паказацца (пра што‑н. стракатае). І як пачало прыграваць сонца, застракацеў на гасцінцы нязвычны вялікі натоўп з самотным коннікам наперадзе.Шынклер.Поезд мінуў Краснае, з размаху ўварваўся ў лес, і пад адхонам застракацелі маладой зелянінай бярозавыя кусцікі.Пестрак.
2. Замільгаць перад вачамі, у вачах (пра што‑н. шматлікае, яркае). Такая іх [сняжынак] была безліч, што ўсё застракацела перад вачамі.Хадкевіч./убезас.ужыв.У Косці аж застракацела ў вачах ад рознакаляровых бантаў у паненак і рознакаляровай вопраткі ў панічоў.Карпюк.//перан. Пачаць часта паяўляцца, сустракацца. Імя акцёра застракацела на афішах.
3. Стаць стракатым ад чаго‑н. Застракацелі кветкамі бульвары. □ Загаманілі сенажаці, застракацелі кашулямі белымі, хусткамі ровнакаляровымі.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Праяўляць стараннасцю руплівасць у якой‑н. справе, рабоце. Хлопцы-падлеткі прыбеглі. Паглядзелі на свежы вал, весела стала ім. Хапаюць рыдлёўкі, у роў лезуць, капаюць, стараюцца.Колас.Нездарма стараецца так Хомка: ён сёння пойдзе з гаспадаровым сынам на кірмаш.Гарэцкі.
2.зінф. Імкнуцца дасягнуць, дабіцца чаго‑н.; прыкладаць намаганні да чаго‑н., намагацца рабіць што‑н. Аднак, не хочучы быць несумленным ні перад сабой, ні перад ёю, у далейшым .. [Казанцаў] стараўся сустракацца з Аняй радзей.Васілевіч.Пасля .. [салдату] пачало здавацца, што нехта стараецца выгаварыць слова, а выходзіць усяго паўслова і ўсё шпаркім шэптам, хворым і нежывым.Чорны.Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю.Б. Стральцоў.
•••
Рад старацца!гл. рады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)