паўлегендарны заснавальнік зараастрызму — стараж.-іранскай рэлігіі, у аснову якой пакладзена ідэя аб непазбежнай перамозе сіл дабра над сіламі зла; стваральнік самай стараж. часткі «Авесты». Згодна традыцыі і паводле меркаванняў вучоных, З. жыў і прапаведаваў у 7—пач. 6 ст. да н.э. на тэр.Усх. Ірана, Сярэдняй Азіі і Афганістана.
японскі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў Японіі. Скончыў ун-т Кіёта (1916). З 1919 праф. ун-та Кэйо ў Токіо. Адзін з заснавальнікаў мікрафізіялогіі нерваў і мышцаў; распрацаваў методыку прэпаравання і раздражнення адзіночных ізаляваных мышачных і нерв. валокнаў, на якіх даследаваў асн. законы ўзбуджанасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ФНІС,
у грэчаскай міфалогіі сіцылійскі пастух незвычайнай прыгажосці, стваральнік пастухоўскіх песень. Лічыўся сынам Гермеса і німфы. Паводле адных міфаў, памёр ад безнадзейнага кахання, паводле другіх — быў аслеплены закаханай німфай за здраду і ў адчаі кінуўся са скалы ў мора. Міф пра Д. выкарыстоўваўся ў ант. л-ры (Феакрыт, Вергілій, Лонг) і ў букалічнай паэзіі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
будаўні́к, ‑а, м.
1. Той, хто будуе што‑н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі.Корбан.[Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона.Крапіва.
2.перан.Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік.Чарот.[Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІНАГРА́ДАЎ Дзмітрый Іванавіч (1729? — 5.9.1758),
стваральнік рускага фарфору. У 1736 пасланы за мяжу, дзе вывучаў хімію, металургію і горную справу. Пасля вяртання ў Расію ў 1744 быў накіраваны ў Пецярбург на Парцэлінавую мануфактуру (цяпер фарфоравы з-д імя М.В.Ламаносава). У 1752 Вінаградаў атрымаў першы фарфор з айч. сыравіны.
Літ.:
Никифорова Л.Р. Родина русского фарфора. Л., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУРАКУ́ЛАЎ Умаркул (люты 1894, г. Самарканд, Узбекістан — 22.3.1973),
узбекскі майстар маст. керамікі; стваральнік школы сучаснай самаркандскай керамікі. Нар. мастак Узбекістана (1953). Фармоўцы вучыўся ў свайго бацькі Джуракула Кабулава, размалёўцы — у майстра У.Умарава з г.Гіждуван. Пачаў працаваць у 1902. Аўтар аздобленых падглазурнай размалёўкай збаноў са складаным рэльефным узорам, разнастайных пасудзін у форме птушак або драконаў, фігурак жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НАЎ Аляксандр Аляксандравіч (11.4.1901, Масква — 31.10.1952),
савецкі фізік, стваральнікнавук. школы па тэорыі нелінейных ваганняў. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Праф. Горкаўскага ун-та (1931). Першы прапанаваў матэм. апарат для тэорыі нелінейных ваганняў. Стварыў асновы тэорыі аўтаваганняў. Вырашыў шэраг важных нелінейных задач тэорыі радыётэхнікі, аўтам. рэгулявання і агульнай дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЧЫ́Л II (1647 — 27.2.1713),
цар Імерэтыі і Кахетыі, пісьменнік і гісторык. Пасля працяглай і беспаспяховай барацьбы супраць Персіі і Турцыі і з феад. міжусобіцамі ў 1699 пакінуў сваю краіну і перабраўся ў Расію, дзе заснаваў груз. калонію (у с. Усіхсвяцкім, пад Масквою). Стваральнік першай груз. друкарні. Аўтар паэт.зб. «Арчыліяні», гіст. паэмы «Спрэчка Тэймураза з Руставелі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫЁНАЎ Міхаіл Фёдаравіч (3.6.1881, г. Ціраспаль, Малдова — 10.5.1964),
расійскі жывапісец, графік, тэатр. мастак; адзін з лідэраў рус.авангарду, заснавальнік лучызму. Вучыўся ў маскоўскім Вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1898—1908) у У.А.Сярова і І.І.Левітана. Стваральнік суполак «Блакітная ружа» (1907), «Асліны хвост» (1912), адзін са стваральнікаў аб’яднання «Бубновы валет» (1910), арганізатар выстаўкі «Мішэнь» (1913). З 1914 у Швейцарыі, з 1915 у Парыжы, мастак у антрэпрызе С.П.Дзягілева. У ранніх работах звяртаўся да постімпрэсіянізму, лучызму, фавізму; «Заход сонца пасля дажджу» (1908), «Раніца ў Казармах» і «Лучызм» (абедзве 1910). «Прамяністы пейзаж» (1912). Пасля 1915 адмовіўся ад станковага жывапісу і працаваў у тэатр.-дэкарацыйным мастацтве, дзе найб. выявіліся прынцыпы лучызму. Стваральнік дэкарацый і касцюмаў да пастановак «Паўночнае сонца» М.Рымскага-Корсакава (1915), заслоны, дэкарацый і касцюмаў да «Рускіх казак» А.Лядава (1917), да «Блазна» С.Пракоф’ева (1921), эскізаў касцюмаў да «Класічнай сімфоніі» (1930), дэкарацый і касцюмаў да «Над Барысфенам» (1932) Пракоф’ева. Ілюстраваў футурыстычныя кнігі В.Хлебнікава, А.Кручоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНЬЕ́ (Garnier) Жан Луі Шарль (6.11.1825, Парыж — 3.8.1898),
французскі архітэктар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1842—48). З 1860 архітэктар Парыжа. Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—67, канчатковая апрацоўка да 1875), Оперны т-р (1878—79) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.
Да арт. Ж.Гарнье. Парадная лесвіца тэатра «Гранд-Апера» ў Парыжы. 1861—75.