САПУНО́Ў Аляксей Парфенавіч (27.3.1851, г.п. Усвяты Пскоўскай вобл., Расія —2.10.1924),
бел. гісторык, археограф, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1873). У 1873—96 настаўнік лац. і грэч. моў у Віцебскай гімназіі. З 1896 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, з 1897 выкладчык Маскоўскага ун-та. У 1901—07 і з 1913 сакратар Віцебскага губ.стат. к-та. У 1907 выбраны дэпутатам ад Віцебскай губ. ў Дзярж. думу 3-га склікання, дзе падтрымліваў акцябрыстаў. З 1918 заг. секцыі дэмаграфіі ў губ.стат. бюро, з 1919 — у Віцебскім губ. архіве. Удзельнік стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея і Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, у якім выкладаў у 1911—22 (з 1913 праф.). Даследаваў гісторыю, л-ру, этнаграфію, археаграфію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні стараж. рукапісных помнікаў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Мінска. Сярод твораў: «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Гісторыка-геаграфічны агляд» (1893), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш.Найб. буйная праца С. — зб. дакументаў «Віцебская даўніна» (т. 1, 4—5, 1883—88).
Літ.:
Стукалич В.К. А.П.Сапунов: К 25-летию его ученой и лит. деятельности. Витебск, 1905;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫЯ І ДЫНАМІ́ЧНЫЯ ЗАКО́НЫ, статыстычныя заканамернасці і заканамернасці жорсткай дэтэрмінацыі,
асноўныя тыпы заканамернасцей сувязі з’яў, якія атрымалі найб. поўнае выяўленне ў сучаснай навуцы. Адрозніваюцца па ўнутр. структуры адпаведных навук. тэорый і агульных падыходах да прыроды быцця і пазнання. Дынамічныя законы характэрны для адносна ізаляваных сістэм, што складаюцца з невял. колькасці элементаў, дзе можна абстрагавацца ад выпадковых фактараў. У законах гэтага тыпу прадказанні дакладна вызначаныя і адназначныя (напр., законы руху макраскапічных аб’ектаў). Уяўленні пра дынамічныя законы сфарміраваліся ў працэсе развіцця класічнай механікі. Абсалютызацыя законаў гэтага тыпу характэрна для канцэпцыі мех.дэтэрмінізму, прыхільнікі якой экстрапаліравалі Ньютана законы механікі на ўсе з’явы і працэсы свету (П.Лаплас і інш.). Пры дапамозе дынамічных законаў фармулююцца каузальныя сувязі з’яў. Пры аналізе сістэм, якія складаюцца з вялікай колькасці аб’ектаў (часціц), а таксама сац. і біял. з’яў найб. адэкватныя статыстычныя законы. Яны распрацаваны ў працэсе развіцця класічнай статыстычнай фізікі і метадалагічнай асновай іх з’яўляецца імавернасцей тэорыяСтат. законы носяць імавернасны характар, што абумоўлена дзеяннем мноства выпадковых фактараў і ўзаемадзеяннем вял. колькасці элементаў (напр., вял. колькасць малекул у газе, асобін у біял. папуляцыях, людзей у сац. калектывах). За сукупным дзеяннем розных фактараў яны выяўляюць устойлівае і неабходнае. У сац. сферы сац. законы дзейнічаюць як законы масавых з’яў і звязаны з вялікіх лікаў законам. Метады выяўлення стат. законаў распрацаваны ў сац.статыстыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ-ЦЯН-ШАНСКІ (да 1906 Сямёнаў) Пётр Пятровіч
(14.1.1827, с.Урусава Чаплыгінскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 11.3.1914),
расійскі географ, падарожнік, статыстык, батанік, энтамолаг, дзярж. і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1848). З 1849 удзельнічаў у рабоце Рус.геагр.т-ва (з 1873 віцэ-старшыня). У 1856—57 даследаваў паўн. і цэнтр. раёны Цянь-Шаня, вывучаў іх геал. будову, рэльеф, вышынную пояснасць, ледавікі, сабраў калекцыі мінералаў і насякомых, гербарый, каштоўны этнагр. матэрыял. За навук. даследаванні атрымаў дадатковае прозвішча Цян-Шанскі. Па яго ініцыятыве Сярэднюю і Цэнтр. Азію даследавалі шматлікія рас.геагр. экспедыцыі М.М.Пржавальскага, Р.М.Патаніна, П.А.Крапоткіна і інш. З 1864 дырэктар Цэнтр.стат. камітэта, у 1874—97 старшыня стат. савета, адзін з арганізатараў усерас. перапісу насельніцтва ў 1897. Кіраваў выданнямі: «Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расійскай імперыі» (т. 1—5, 1863—85); «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» (т. 1—19, 1899—1914; т. 9 — Верхняе Падняпроўе і Беларусь, 1905); «Маляўнічая Расія» (т. 1—12, 1881—95; т. 3, ч. 1 — Літоўскае Палессе, ч. 2 — Беларускае Палессе, 1882). Чл.Дзярж. савета (з 1897), многіх рас. і замежных навук. т-ваў. Яго імем названы хрыбет у Наньшані, ледавік і пік на Цянь-Шані, гара ў Алтаі, горы на Алясцы і Шпіцбергене, каля 100 новых форм раслін і жывёл; у 1899 Рус.геагр.т-ва ўстанавіла залаты медаль яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў, Таварыства гомельскіх урачоў. Дзейнічала ў Гомелі ў 1898—1900. Ставіла за мэту вывучэнне сан. стану Гомельскага пав., складанне яго мед. тапаграфіі і сан. карты, высвятленне прычын і адшуканне спосабаў прадухілення эпідэмічных і інш. хвароб, збор і навук. распрацоўку стат. звестак пра стан здароўя і смяротнасць насельніцтва павета, пашырэнне медыка-сан. ведаў і інш. Заснавальнік і старшыня д-р медыцыны Дз.Кастрыцкі. Распушчана міністрам унутр. спраў пад выглядам парушэння статута, фактычна з-за непрымальнага для ўлад нац. складу т-ва (колькаснай перавагі яўрэяў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ Леанід Вікенцьевіч (2.1.1928, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.9.1978),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1969), д-р фізіка-матэм.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ (з 1966 прарэктар па навук. рабоце). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў пытанні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спектраў уранілавых злучэнняў, прапанаваў метад стат. рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з А.І.Камяком, Дз.С.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
афіцыйныя газеты, што выдаваліся ў губернях і абласцях Рас. імперыі ў 1838 — 1917 на рус. мове. Перыядычнасць мянялася ад 1 да 6 разоў на тыдзень. У 1838 выдаваліся ў 42 (з 60) губ. цэнтрах. На Беларусі выходзілі «Белостокские областные ведомости» (1838—43), «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Гродненские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости», «Могилёвские губернские ведомости». Мела афіц. і неафіц. (часам выдавалася самастойна) часткі. Матэрыялы рыхтавалі губ.стат. камісіі, пасля — губ. архіўныя камісіі і к-ты. Спынілі існаванне пасля Лют.Рэв. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Ігар Аляксандравіч (н. 13.11.1941, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1970 у БДУ. З 1996 на дыпламатычнай рабоце. Навук. працы па статыстычнай оптыцы і радыёфізіцы, квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы. Распрацаваў лазерную стат. хранаскапію. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Методы и электронные системы анализа оптических процессов. Мн., 1981;
Многофункционалъные лидарные системы. Мн., 1986 (разам з У.І.Івановым, А.П.Чайкоўскім);
Синтез образцовых многозначных мер времени. Мн., 1994 (разам з Дз.А.Яфрэменкам, Э.І.Табачнікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Леў Мікалаевіч (3.12.1937, г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэорыі кіравання. Д-ртэхн. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1966). З 1966 у Ваеннай акадэміі Беларусі. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэорыі кіравання, радыёлакацыі, даследаванні аперацый, тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Распрацаваў стат. тэорыю прасторава-размеркаваных радыётэхн. сістэм.
Тв.:
Многопозиционные радиотехнические системы. М., 1986 (разам з В.С.Кандрацьевым, А.Ф.Котавым);
Антенные системы радиоэлектронной техники. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДУА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых ун-таў Італіі. Засн. ў 1222 у г. Падуя, Італія. Мае статус адм. аўтаноміі. У 1997/98 навуч.г. больш за 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: права; паліталогіі; стат., дэмагр. і актуарных навук; філасофіі; псіхалогіі; падрыхтоўкі настаўнікаў; медыцыны, хірургіі і стаматалогіі; фармакалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; інжынерны; с.-г.; ветэрынарыі. Пры ун-це працуе ін-т ядзернай фізікі. Мае б-кі цэнтр., амер. і факультэцкія; музеі антрапалогіі і этнаграфіі; архіў антычнасці, бат. сад, астр. абсерваторыю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЕ́ЎСКІ Леў Сямёнавіч (1850—1919),
бел. гісторык Бацька Мелхіседэка. Скончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай епархій. Удзельнік 7-га (1890), 9.-га (1893) і 10-га (1896) археал. з’ездаў. З 1903 чл. Гродзенскага губ.стат. к-та. Даследаваў царк. гісторыю 18—19 ст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыяд.царк. і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы.
Тв.:
Город Брест-Литовск и его древние храмы. Гродно, 1894.
Літ.:
Чарапіца В.М. Са скарбніцы кніжных паліц. Мн., 1994.