composite

[kəmˈpɑ:zət]

1.

adj.

1) скла́дзены з ро́зных ча́стак; склада́ны

2) Bot. склада́нацьве́тны

2.

n.

су́месь f.

- composite number

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

corded

[ˈkɔrdɪd]

adj.

1) рубча́сты (напр. матэрыя́л)

2) зьвяза́ны шнурко́м

3) скру́чаны са шнурко́ў

4) скла́дзены ў са́жні (дро́вы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йны ‘добры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.

2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анамастыко́н

(гр. onomastikon)

1) сукупнасць уласных імёнаў пэўнага этнасу, 2) слоўнік уласных імёнаў, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імёнаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сці́рта

(літ. stirta)

1) вялікі стог снапоў збожжа, саломы або сена, складзены пад адкрытым небам;

2) вялікая куча прадметаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэнто́н

(лац. cento, -tonis = адзенне ці коўдра з рознакаляровых абрэзкаў)

верш, складзены з урыўкаў твораў аднаго ці некалькіх паэтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шта́бель

(ням. Stapel)

роўна, у пэўным парадку складзены рад ці некалькі радоў чаго-н. (напр. ш. дроў, ш. дошак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

brief1 [bri:f] n.

1. каро́ткі вы́клад, зво́дка, рэзюмэ́;

stick to one’s brief прытры́млівацца гало́ўнага

2. BrE, law каро́ткі пісьмо́вы вы́клад спра́вы (складзены салісітарам для барыстара)

hold no brief for smb./smth. BrE, fml не абараня́ць каго́-н./што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)